Насельніцтва Арменіі

Арменія — самая малая па колькасці насельніцтва краіна Закаўказзя і СНД.

Адзіная краіна былога СССР з практычна монаэтнічным насельніцтвам (98.6 % армянаў). Армяне адносяцца да народаў, вялікая частка якіх жыве па-за межамі радзімы (каля 5 млн армянаў жыве ў 66 краінах свету). Краіна секулярная, аднак пануючай рэлігійнай арганізацыяй з'яўляецца Армянская апостальская царква. Арменія першай у свеце прызнала хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй, зрабіўшы гэта прыкладна ў канцы III — пачатку IV стагоддзяў (афіцыйнай датай лічыцца 301 год). Унікальны армянскі алфавіт распрацаваў у 405 годзе Месроп Маштоц.

Насельніцтва Арменіі
Колькасць насельніцтва Арменіі (недакладнасць дадзеных паміж перапісамі 1989 і 2001 гадоў звязана з тым, што бягучы адміністрацыйны ўлік не цалкам улічвае міграцыйнае змяншэнне насельніцтва).

Дэмаграфія

Насельніцтва Арменіі 
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Ад часу распаду Савецкага Саюза колькасць насельніцтва Арменіі, якая ў 1991 перавышала 3,5 млн чалавек, скарачаецца — як за кошт натуральнага, так і міграцыйнага складнікаў. Але трэба адзначыць, што ў сярэдзіне і другой палове 2010-х дэмаграфічная сітуацыя палепшылася. Так у 2018 нараджальнасць пераўзыходзіла смяротнасць (12,6 супраць 9,5 на 1000 чалавек), аднак за кошт эмірграцыі (-5,6) агульная дынаміка ўсё адно застаецца адмоўнай. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці складае 1.64, доля дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў — 18,8 %, што вышэй за паказчыкі краін былога СССР ва Усходняй Еўропе, але ніжэй за мусульманскія краіны Цэнтральнай Азіі. Сярэдняя працягласць жыцця дасягае 75 гадоў, узрост сярэднестатыстычнага армяніна — 35,6 гадоў.

Этнічны склад

Насельніцтва Арменіі 
Армянская дыяспара. Больш за ўсё армян жыве ў Расіі, ЗША, Францыі і Іране

Насельніцтва Арменіі складаецца з армян (98 %), езідаў (1,2 %), рускіх (0,4 %), грэкаў, асірыйцаў, украінцаў, курдаў. Пасля вайны з Азербайджанам за Нагорны Карабах у Арменію прыбыла каля 260 тыс. бежанцаў з Азербайджана пераважна армянскай нацыянальнасці, а ў Азербайджан перасялілася каля 200 тыс. чалавек, у асноўным азербайджанцаў (якія за савецкім часам складалі найбольшую этнічную меншасць), што канчаткова ператварыла Арменію ў надзвычайна монанацыянальную краіну. Шматвяковая гісторыя эміграцыі абумовіла існаванне вялізнай — у 2-3 разы большай за насельніцтва самой краіны (паводле некаторых ацэнак, да 8 млн чалавек) — армянскай дыяспары. Каля 140 000 армян жыве ў непрызнанай рэспубліцы Арцах.

Мовы

Дзяржаўная мова армянская, вельмі шырока выкарыстоўваецца руская, асабліва сярод старэйшага пакалення. Падчас апытання (2013) 24 % армян ацанілі сваё веданне рускай мовы як выдатнае, 59 % — як нармалёвае. Вельмі высокі ўзровень пісьменнасці — 99,7 %.

Рэлігійны склад

Па дадзеных перапісу 2011 года абсалютна пераважаюць прыхільнікі Армянскай апостальскай царквы (2 796 519 чалавек ці 92,63 % усяго насельніцтва), другія па колькасці евангельскія хрысціяне (перадусім баптысты і пяцідзясятнікі) — 29280 чалавек (0,97 % насельніцтвы), трэція — прыхільнікі езідызма (25 204 чалавек ці 0,83 % усяго насельніцтва, сярод этнічных язідаў іх доля 69,44 %, сярод курдаў — 31,54 %), каталікі — 13 843 чалавек (0,46 %; галоўным чынам гэта этнічныя армяне, аднак сярод рускіх дзель каталікоў 2,82 %), Сведкі Іеговы (8 695 ці 0,29 %; галоўным чынам армяне), праваслаўныя (7 532 ці 0,25 %; большасць праваслаўных (3 413) этнічныя армяне, хоць іх доля сярод армянаў 0,12 %, сярод рускіх 2 798 праваслаўных, іх дзель сярод рускіх 23,49 %, сярод украінцаў 30,61 %, сярод асірыйцаў 21,70 %, сярод грэкаў 12,11 %, сярод грузінаў 15,07 %), язычнікі (5 434 ці 0,18 %; большасць язычнікаў гэта язіды (3 624 чал.), іх доля сярод язідаў 10,26 %, сярод курдаў 1 068 чал. ці 49,40 % курдаў, сярод этнічных армянаў 734 чал. ці 0,02 % армянаў), малакане (2872 ці 0,10 %; галоўным чынам гэта рускія (2 755 чал.), іх доля сярод рускіх 23,13 %), іншыя (7 888 ці 0,26 %; сярод іх значную частку складаюць мусульмане, якія перапісам асобна не вылучаны, а таму катэгорыя «іншых» прысвоена 73,22 % усіх персаў, значная дзель «іншых» і сярод асірыйцаў — 34,16 %, курдаў — 5,74 %, этнічных язідаў — 4,14 %), не маюць рэлігійную прыналежнасць (34 373 чалавекі ці 1,14 % насельніцтва; большасць з іх этнічныя армяне, іх доля вышэй усяго сярод рускіх - 2,73 %), пры перапісе адмовіліся даць адказ пра рэлігійную прыналежнасць 10 941 чал. (0,36 % насельніцтва), у дакументах перапісу веравызнанне не паказана для 76 273 чал. (2,63 % насельніцтва). Увогуле 99 % насельніцтва спавядаюць хрысціянства. Сваю спецыфічную монатэістычную рэлігію маюць езіды, а ў вёсцы Акналіх пабудаваны самы вялікі езідскі храм у свеце.

Размяшчэнне і рассяленне

Насельніцтва Арменіі 
Ерэван. Панарама з Каскада

У Арменіі высокая шчыльнасць насельніцтва — 101 чал/км², трэцяе месца ў былым СССР пасля Малдовы і Азербайджана. Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў паўночнай частцы краіны, асабліва шчыльна заселеная Арарацкая даліна, у якой знаходзіцца і сталічная агламерацыя. У гарадах жыве 63 % насельніцтва — найбольшы паказчык сярод краін Закаўказзя. У сталіцы і яе спадарожніках пражывае больш як траціна жыхароў краіны. Наступны па памерах горад, Гюмры, у дзевяць разоў меншы. У Ванадзоры — горадзе, што замыкае тройку — жыве 86 тыс.чалавек. Ад 40 да 50 тысяч чалавек складае насельніцтва гарадоў Вагаршапат (у 1945–1992 Эчміядзін), Абавян, Капан, Раздан.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Насельніцтва Арменіі ДэмаграфіяНасельніцтва Арменіі Этнічны складНасельніцтва Арменіі Рэлігійны складНасельніцтва Арменіі Размяшчэнне і рассяленнеНасельніцтва Арменіі СпасылкіНасельніцтва АрменііIII стагоддзеIV стагоддзеАрменіяАрмянеАрмянская апостальская царкваАрмянскі алфавітЗакаўказзеМесроп МаштоцСНДСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Палавы актМытваТрыалізмВіктар КазькоАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)Універсітэт Аль-АзхарПаспалітае рушэннеПарнаграфіяБела-чырвона-белы сцягСветлагорскЦацкаCreative CommonsТаіса Мікалаеўна БондарПастава на каленяхКанадаНовая зямля (паэма)МайМастацкі стыльЮзаф ЭльснерМікола МятліцкіАндрэй ПачобутБаляслаў IV КучаравыАльберт Віюк-КаяловічВялікабрытаніяПлошча Свабоды (Мінск)БрэстРазбітае сэрца пацанаУладзімір Васільевіч КавалёнакЭль-НіньёТрагедыя ў НалібокахМастурбацыяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАсірысЗмітрок Змітравіч МарозаўЛацінская моваПраспект Незалежнасці (Мінск)Аповесць мінулых часоўАляксандр Міхайлавіч ЛасякінШахматыМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Георгій МарчукВялікдзень (народная традыцыя)ДажынкіНідэрландская моваЛічэбнікМінская вобласцьТры чарапахі (песня)IOSДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Зямля пад белымі крыламіMacOSKufar.byКупаллеНацыянальная бібліятэка БеларусіГалоўная старонкаДранікіУсходняя ЕўропаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЛучана ПавароціBingXЯдвігін Ш.ПаўлінкаПомнік Максіму БагдановічуM8L8THАдам СтанкевічРэч ПаспалітаяПарфенонАнатоль ВярцінскіЭпітэтРыфмаСяргей Васілевіч Бесараб🡆 More