Міхаіл Францавіч Кусцінскі (28 верасня 1829, маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — 1905) — археолаг і краязнавец.
З 1874 г. член Маскоўскага археалагічнага таварыства (член-карэспандэнт з 1867 г.).
Міхаіл Францавіч Кусцінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) верасня 1829 ці 28 верасня 1829 |
Месца нараджэння | маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) |
Дата смерці | 1905 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія, краязнаўства, гісторыя |
Альма-матар | Віленскі дваранскі інстытут, Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1852 г. пад уплывам свайго сябра па факультэце А. С. Уварава пачаў займацца раскопкамі. З 1855—1890 гг. вывучаў археалагічныя помнікі Віцебскай губерні, склаў яе археалагічную карту. Праз свайго сакурсніка па ўніверсітэце А. С. Уварава падтрымліваў сувязь з археолагамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Для Імператарскай Акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерні. Упершыню ў Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першым у 1874 г. даследаваў Гняздоўскія курганныя могільнікі , тэрыторыі ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Вывучаў Барысавы камяні. Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. У аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх захоўваюцца яго «Успаміны».
Міхаіл Кусцінскі быў аўтарам знакамітага фотаздымка «Беларускі дудар». Фотаздымак упершыню быў надрукаваны 11 чэрвеня 1904 года ў варшаўскім ілюстраваным тыднёвіку «Naokoło Świata». Выданне адзначае, што фотаздымкі фатографа-аматара М. Кусцінскага былі ўзнагароджаныя ў конкурсе, зладжаным рэдакцыяй. Фотаздымак шмат разоў перадрукоўваўся і выдаваўся. Сярод іншых, у форме паштоўкі яго выдала (1906—1914) беларускае выдавецтва ў Пецярбургу Загляне сонца і ў наша аконца.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Францавіч Кусцінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.