Медаль Ордэна Пагоні

Медаль ордэна Пагоні — узнагарода Рады БНР.

Заснавана паводле ўнесеных у Статут Ордэна Пагоні паправак ад 24 лістапада 2022. Вышэйшай па сваім статусе ўзнагародай з’яўляецца тытул кавалера ці дамы Ордэна.

Медаль ордэна Пагоні
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Медаль Ордэна Пагоні БНР
Тып мэдаль ордэна[d]
Кім уручаецца Рада БНР
Дата заснавання 24 лістапада 2022
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пагоні

Статут

Медаль уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі;
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа;
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Медаль уручаецца адмысловым дэкрэтам Старшыні Рады БНР. Дэкрэт мусіць змяшчаць заслугі, за якія ўручаецца медаль.

Медаль можа быць пасмяротнай узнагародай, але надавацца на працягу не больш як дзесяці гадоў пасля смерці. Пры рашэнні аб пасмяротным узнагароджанні імя ўносіцца ў спіс спачылых узнагароджаных медалём, блізкім сваякам уручаецца медаль і выдаецца Дыплом аб узнагароджанні кіраўніцтвам Капітула Ордэна або органа, які дзейнічае ў яго якасці.

Спіс кандыдатаў на ўзнагароджанне складаецца і зацвярджаецца ў адпаведнасці са Статутам Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР. Камісія па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР таксама павінна атрымаць меркаванне Капітулы Ордэна (пры яе наяўнасці) датычна кандыдатаў на ўзнагароджанне.

Асобам, узнагароджаным медалём, выдаецца дыплом.

Асобы, узнагароджаныя раней медалём Пагоні, паўторна гэтым медалём не ўзнагароджваюцца, а могуць атрымліваць тытул кавалера або дамы Ордэна Пагоні.

Пазбаўленне медалю

Перастае быць узнагароджаным медалём тыя, каго Капітул або арган, які дзейнічае ў яго якасці, выключыць з ліку ўзнагароджаных, пры ўхваленні гэтага рашэння Прэзідыумам Рады БНР, праз:

  • Неганаровы ўчынак, у тым ліку карыслівае злачынства з элементам ашуканства;
  • Адкрыццё новых фактаў, што касуюць праўдзівасць ці важнасць падстаў рашэння аб узнагароджанні;
  • Здраду ідэалам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Капітул або орган, які дзейнічае ў яе якасці, можа, з увагі на абставіны выключэння з ліку ўзнагароджаных, абвясціць аб забароне публічнага нашэння такой асобай медаля раней ці замест выключэння.

Апісанне

Медаль увесь з жоўтага металу, круглай формы, на пярэднім баку выява Крыжа Ордэна Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: «Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць» і змешчаны нумар.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палос: дзвюх тонкіх чырвоных па краях, шырокіх белых і шырокай чырвонай па цэнтры.

Адзнакі

Характар заслуг, за якія адбылася ўзнагарода медалём, можа быць абазначаныя на стужцы і планцы медаля адпаведнымі адзнакамі:

  • За вайсковыя ці аналагічныя вайсковым заслугі або заслугі ў баявых ці аналагічных баявым абставінах — сімвал скрыжаваных шабляў залатога колеру;
  • За праяву надзвычайнай адвагі ў любых абставінах — знак ліста дуба залатога колеру;
  • За дасягненні ў сферы адукацыі, навукі, культуры — знак расчыненай кнігі і паходні залатога колеру.

Гэтыя дадатковыя адзнакі могуць надавацца і насіцца адначасова. Узнагароджанне асоб, раней узнагароджаных адзнакамі ордэна ці медалём, правам нашэння гэтых адзнак можа адбывацца дадаткова. Права на нашэнне гэтых адзнак усталёўваецца ў Дэкрэце аб узнагароджанні, зазначаецца ў дыпломе медаля.

Планка

Планка адзнак медаля Пагоні складаецца з адпаведнай стужкі медаля прастакутнай формы або круглай формы (разеткі). На іх дадаюцца асаблівыя адзнакі. Могуць насіцца мініяцюрныя выявы адпаведнай адзнакі медаля Пагоні.

Вядомыя ўзнагароджаныя

2022

Першае ўзнагароджанне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 г.

    Беларускія добраахвотнікі і ваяры, загінулыя падчас Рэвалюцыі годнасці і вайны ва Украіне з 2014 года

2023

Узнагароджанне ў 2023 годзе было прымеркавана да Дня Волі. Узнагароджаныя:

    Пасмяротныя ўзнагароджанні
  • Аляксей Аўдзеенка
  • Андрэй Зельцэр
  • Эдуард Лобаў
  • Алег Панамароў
  • Міхась Шавельскі

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Медаль Ордэна Пагоні СтатутМедаль Ордэна Пагоні Пазбаўленне медалюМедаль Ордэна Пагоні АпісаннеМедаль Ордэна Пагоні Вядомыя ўзнагароджаныяМедаль Ордэна Пагоні СпасылкіМедаль Ордэна ПагоніОрдэн ПагоніРада Беларускай Народнай Рэспублікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АЛітваДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПлошча Якуба КоласаСпіс беларускіх імёнТарашкевіцаМарыя Магдалена РадзівілУ краіне райскай птушкіЛітоўская гаспадыняАдольф Гітлер УунонаБульба1772Павел Аляксандравіч ХарланчукАнкара (рака)1941Уваскрэсенне Ісуса ХрыстаЗямля пад белымі крыламіЧан’э-4Помнік Якубу Коласу (Мінск)1865PornhubПалітычныя рэпрэсіі ў Беларусі (з 2020 года)ФюрарбункерСтаніслаў Нарбут1719Жэўжык (персанаж)Мікалай Мікалаевіч ВарабейІван Сяргеевіч Мароз1768ГЛюдміла Антонаўна СошнікаваАлесь АдамовічЖанчынаНаша эраДранікіЧалавек з бульвара КапуцынаўСлавакіяЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаКейп-Брэтанскі ўніверсітэтУкраінаЮрась Свірка1743МатрахШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхНіл ГілевічПадляшская мікрамоваІгар Алегавіч ШчогалеўГеоргій ПерамаганосецФларэнцыя3 маяНікало МакіявеліМаланкаКірыла ТураўскіСанкт-ПецярбургСвята-Елісавецінскі манастыр (Мінск)Жыватворны агонь1852КрумкачГрад (РСЗА)Лоша (Уздзенскі раён)Людзі ІксСельскія населеныя пункты БеларусіАлена Альбертаўна СкрыпельТэль-АвіўАндрэй ПачобутВялікая харальная сінагога (Гродна)Французская моваЯндэкс.КартыУладзімір Аляксандравіч АрлоўСпіс птушак Беларусі🡆 More