2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары

Масавыя забойствы ў Замфары ў перыяд з 4 студзеня па 6 студзеня 2022 года — серыя масавых забойстваў, учыненых мясцовымі бандытамі ў студзені 2022 года ў штаце Замфара, Нігерыя.

Загінула больш за 200 чалавек. Серыя забойстваў была названая найбуйнейшай тэрарыстычнай атакай у сучаснай гісторыі Нігерыі.

Перадгісторыя

Канфлікт з нігерыйскімі бандытамі, у выніку якога загінулі тысячы людзей, пачаўся ў 2011 годзе і звязаны з канфліктамі паміж фермерамі і жывёлагадоўцамі і мецяжом «Бока Харам». Бандыты ўчыняюць напады ў некалькіх паўночна-заходніх штатах, у тым ліку масавыя выкраданні і масавыя забойствы. У штаце Замфара за 2021 год адбылося два буйных здарэння: у лютым выкраданзены 279 вучаніц сярэдняй школы ў Джангебе, а ў чэрвені забіты больш за 50 жыхароў вёскі ў раёне Зурмі.

3 студзеня 2022 годы ўрадавая авіяцыя здзейсніла аўдары па базах бандытаў. У выніку загінула звыш за 100 членаў незаконных узброеных фарміраванняў.

Забойства

Незадоўга да нападаў бандыты атакавалі статак з 3 000 галоў буйной рагатай жывёлы, але сутыкнуліся з мясцовымі ваеннымі сіламі, што прывяло да перастрэлцы. Праўзыходныя лікам вайскоўцы пацярпелі паразу, многія з іх былі забітыя. Пачаліся забойствы жыхароў прылеглай вёскі.

4 студзеня, прыкладна ў 12:45, бандыты, колькасць якіх ацэньваецца ў 300—500 чалавек, заехалі на матацыклах у горад Курфар-Данья, паклаўшы пачатак серыі нападаў на вёскі ў раёнах Анка і Букуюм у Замфары. Банды расстрэльвалі жыхароў, рабавалі і спальвалі іх дамы. На працягу двух дзён яны аблажылі гарады Курфа і Рафін-Гера. У той жа час былі разбураныя яшчэ пяць розных паселішчаў. Адзін з выжылых распавёў, што бандыты «стралялі ва ўсіх, хто трапляўся ім на вочы».

Масавыя забойствы скончыліся 6 студзеня, пасля ўмяшання ўзброеных сіл. У датычнасці да забойстваў быў абвінавачаны адзін з верхаводаў бандытаў Бэла Турджы.

Ахвяры

Урад штата Замфара паведаміў, што ўсяго загінула 58 чалавек. Пазней колькасць загінулых ацанілі ў 154 чалавека. Прэс-сакратар міністра па гуманітарных пытаннях Садыі Умара Фарука заявіў, што было пахавана больш за 200 цел, гэта пацвердзілі мясцовыя жыхары. Сярод ахвяр быў Гамба Абары, лідар груп пільнасці па барацьбе з бандытызмам.

Наступствы

Больш за 10 000 чалавек сталі перамешчанымі асобамі, пяць населеных пунктаў згарэлі дашчэнту. Многія людзі запісаны прапаўшымі без вестак. Каля 2 000 галоў буйной рагатай жывёлы было скрадзена бандытамі. Нігерыйскія ўлады дапамаглі арганізаваць жыхарам масавыя пахаванні. Некаторы час пацягваліся місіі па аказанні надзвычайнай дапамогі.

Нігерыйскі ўрад і мясцовая паліцыя пачалі вышук бандытаў, якія мелі дачыненне да нападаў.

У той жа час атакі не спыніліся. 10 студзеня бандыты ўварваліся ў вёску Замфаран Яр Кука, выкраўшы дванаццаць чалавек, у тым ліку вясковага старасту, яго жонку і брата, а таксама двух шахцёраў з Буркіна-Фасо. На наступны дзень бандыты здзейснілі налёт на Кадаўры ў Мару, выкраўшы шэсць жанчын. 11 студзеня яны забілі 51 чалавека з штатаў Плато і Нігер.

12 студзеня губернатар Замфары Бэла Матавале абвясціў, што адсутнасць неабходных сіл абароны стала пагрозай у штаце і на паўночным захадзе Нігерыі ў цэлым. Ён заклікаў урад працягнуць барацьбу з бандытамі.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Перадгісторыя2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Забойства2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Ахвяры2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Наступствы2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Гл. таксама2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары Зноскі2022 Масавыя Забойствы Ў Замфары2022Нігерыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускія народныя танцыСучаснасцьГабелен векуАўстраліяГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПрыродны газНацыянальная бібліятэка ФранцыіРагнеда РагвалодаўнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБуякіБеларуская моваЧжэн ЦзасіньЖанчына зверхуМёрыІван ПташнікаўГерб БеларусіАндрэй Валер’евіч ХадановічОрдэн «Знак Пашаны»Гуканне вясныПечы (Барысаў)Раіса Андрэеўна БаравіковаМіхась БельскіМіхась ПазнякоўКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаФаціма Зайнулінаўна ГабітаваСправа «Армія з народам»КубракавэНовы Двор (Шчучынскі раён)Вожык (часопіс)Уладзімір СцяпанАлесь ПетрашкевічСвятлоГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)ПрыслоўеКобрынНаша Ніва (1906)Салідарныя з БеларуссюКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяПубліцыстычны стыльПарыж (Беларусь)C++ПрыназоўнікМаскваКнігаўкаЛінейны карабельУкраінаАфарызмЗапазычаныя словыБарбара РадзівілПласт ГаліцынаКамянецкая вежаНацыянальны характарЯ размалюю для цябе небаКрыжакіЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМастацтва Старажытнага РымаСтарабеларуская моваЛявон ВольскіХрыстос прызямліўся ў ГародніІгар Уладзіміравіч ГолубеўУ краіне райскай птушкіПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)ФінгерынгВялікая Айчынная вайнаФранцішак БагушэвічСцяг БеларусіУжурБерасцянкаСэквіл (Нью-Брансуік)Гасцінец (значэнні)Беларуская энцыклапедыяАркадзь КуляшоўБеларусь у вайне 1812 годаПомнік літары «Ў»ЦягнікСяброўства🡆 More