Лісцевыя Лясы

Лісцевыя лясы ва ўмераным поясе — лясы з перавагаю дрэвавых відаў, у якіх па зіму ападае лісце.

На Беларусі займаюць 32,8 % укрытай лесам плошчы, з іх шыракалістых 4,5 %, драбналістых 15,3 і лісцевых балотных лясоў 13 %.

Шыракалістыя лясы — дубовыя, грабовыя, ясянёвыя, кляновыя, у якіх пераважаюць дрэвы з шырокай лісцевай пласцінкай. У Еўропе ўтвараюць Еўрапейскую шыракаліста-лясную вобласць, якая ахоплівае паўднёвую частку Беларусі. Вызначаюцца разнастайнасцю дрэвавых відаў, густым падлескам, багатым відавым складам травяністых раслін. Найбольш пашыраны дубовыя лясы (4 %), астатнія займаюць 0,5 % укрытай лесам плошчы. Большасць лісцевых лясоў належыць да карэнных лясоў і ўмоўна-карэнных, з’яўляецца крыніцай драўніны асабліва каштоўных парод — дубу, ясеню, клёну.

У драбналістых лясах пераважаюць дрэвы з невялікай лісцевай пласцінкай. На Беларусі найбольш пашыраны бародаўчатабярозавыя, менш — асінавыя і шэраальховыя лясы. Узнікаюць на месцы хвойных і шыракалістых лясоў на высечках, гарах, на непрыдатных для сельскай гаспадаркі выкарыстання землях і належаць да вытворных лясоў. Маюць глебапаляпшальныя ўласцівасці, пасля высечкі плошчы іх выкарыстоўваюцца для аднаўлення хвойных і шыракалістых лясоў.

Лісцевыя балотныя лясы — чорнаальховыя і пушыстабярозавыя — адносяцца да карэнных лясоў на нізінных і пераходных балотах. Маюць гідралагічнае значэнне, выкарыстоўваюцца пры гідрамеліярацыі балот.

Літаратура

Tags:

БеларусьДрэвавыя расліныЛесЛістапад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эмілія Плятэр27 сакавікаБарыс Аляксеевіч КрэпакМастацкі стыльФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыТрасянкаАлаіза ПашкевічПяроДэйр-эз-ЗорСлавакіяДругая сусветная вайнаАзёры БеларусіNirvanaПаўлінкаФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаХрыстос прызямліўся ў ГародніСамоВалянцін Паўлавіч ТаўлайФранцішак Багушэвіч1706Алесь РазанаўАўстраліяСцерлядзьПортНавакольнае асяроддзеБеларускі алфавітНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеУладзімір КараткевічЗянон ПазнякКітайБілінгвізмПолацкі езуіцкі калегіумСвятлана Іванаўна КалыванаваУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаНовая зямля (паэма)Кастусь ЦвіркаУварванне Расіі ва Украіну (2022)ВенгрыяЛех ВаленсаІлюстрацыяПапа РымскіСтыль (мова)ІнтэрнэтЛюдміла РублеўскаяШэрлак ХолмсБалгарыяРамаданПрыслоўеМінскПаўстанне 1830—1831 гадоўБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)БахмутМоўная інтэрферэнцыяКіпрДзень беларускага пісьменстваЭякуляцыя на чалавекаБальшавік (Мінскі раён)Мікола ГусоўскіБеларускі дзяржаўны тэатр лялекМудранкаГрэцыяАльгерд АбуховічСпортЛітаратурныя жанрыЛюдовік XIЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларускі нацыянальны касцюмNode.jsПапараць-кветка🡆 More