2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі

17 ліпеня 2023 года Грэцыю ахапілі шматлікія лясныя пажары.

У выніку бедства 28 чалавек загінулі. Па ўсёй краіне назіралася больш за 80 ачагоў. Паводле сіноптыкаў, лясныя пажары былі выкліканы анамальнай гарачынёй. Урад Грэцыі стварыў групу па каардынацыі барацьбы з бедствам.

2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі
Полымя ляснога пажару, рэгіён Атыка, 18 ліпеня.

Пажары

Пажары назіраліся ў 27 км ад Афін. Ачагі ля горада былі паспяхова ліквідаваны, аднак полымя паспела знішчыць некалькі будынкаў. Усяго ва Усходняй Атыцы спалена 3500 га. У Беотыі пацярпела яшчэ больш тэрыторыі — 11 708 га.

Найбольш складаная сітуацыя мела месца на востраве Родас. На 18 ліпеня з небяспечнага рэгіёна эвакуявалі каля 2000 чалавек, у тым ліку турыстаў. Да 23 ліпеня з Родаса вывезлі 19 000 чалавек, спалена 30 000 га. Мясцовая пажарная служба заявіла, што для выратавання людзей і тушэння задзейнічаны 10 пажарных самалётаў, восем пажарных верталётаў, больш за 260 пажарных, 49 пажарных машын і сотні добраахвотнікаў.

У той жа дзень масавая эвакуацыя насельніцтва пачалася і на востраве Керкіра. Пазней паведамлялася пра вываз насельніцтва з Эўбеі.

25 ліпеня ў раёне горада Карыстас на востраве Эўбея пры тушэнні пажару разбіўся самалёт Canadair, загінулі два лётчыка. Улады абвясцілі трохдзённую жалобу.

У раёне Фесаліі лясны пажар, які ўспыхнуў 26 ліпеня, перакінуўся на склад боепрыпасаў ВПС, выклікаўшы выбух. Насельніцтва ў радыусе трох кіламетраў эвакуявана.

Дапамога

У якасці дапамогі ў краіну накіраваны ратавальнікі і спецтэхніка ад ЕС, Вялікабрытаніі, Егіпта, Францыі, Італіі, Іарданіі, Мальты і іншых. Да Расіі за дапамогай Грэцыя не звярталася.

Праблемы

Дзейнасць пажарных служб пры барацьбе з прыродным бедствам выявіла шэраг праблем.

Так, газета «Naftemporiki» пісала пра няспраўнае абсталяванне. Як паведамляла выданне «I Avgi», аварыйна-выратавальныя службы сутыкнуліся з вострым недахопам кадраў (на ліпень 2023 года 4 500 вакансій і пасад заставаліся вакантнымі), 85% пажарных машын застарэлі. Меўся таксама дэфіцыт маладых спецыялістаў; большая частка ратавальнікаў старэйшая за 45 гадоў.

WWF паказвала на адсутнасць Нацыянальнага плана па прадухіленні пажараў і абыходжання з расліннымі адходамі, а таксама на адсутнасць догляду лясоў праз скарачэнне сельскагаспадарчай дзейнасці і работнікаў лясніцтваў. Муніцыпалітэты, які нясуць абавязак па расчыстцы галля, не падтрымлівалі лясы ў належным стане з-за недахопу сродкаў.

Сярод іншых праблемных момантаў называлася дрэнная каардынацыя дзеянняў паміж дзяржавай і мясцовымі органамі ўлады.

Заўвагі

Tags:

2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі Пажары2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі Дапамога2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі Праблемы2023 Лясныя Пажары Ў Грэцыі Заўвагі2023 Лясныя Пажары Ў ГрэцыіГарачыня ў Еўропе (2023)ГрэцыяЛясны пажар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь Мікалаевіч КарлюкевічТэорыя адноснасціУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВалерый Станіслававіч МянжынскіСалігорскЯн БаршчэўскіСельская гаспадарка БеларусіПарыж (Беларусь)БелгазпрамбанкКірыл Трафімавіч МазураўПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Яраслаў Сільвестравіч Пархута2020Пінская шляхта (п’еса)А хто там ідзе?Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіФранцыск СкарынаЛацінская моваЛюдміла РублеўскаяІван Шамякін25 красавікаМузыка БеларусіАдраджэннеАркаДагаворТураўскае княстваДругая сусветная вайнаМаксім ГарэцкіРаман Аляксандравіч Скірмунтiwde3Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінЕва ВежнавецАнтон Гадзімавіч МатолькаКірыла ТураўскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКарла ТальявініСялянская рэформа ў Расійскай імперыіЯўгенія ЯнішчыцРагвалодАрлоўская вобласцьКупаллеФранцішка Уршуля РадзівілЯнка СіпакоўПрымыканне (лінгвістыка)Агнешка Рамашэўска-ГузыНацыянальная бібліятэка БеларусіМастацтва Старажытнага РымаСцяг БеларусіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьБарыс Іванавіч СачанкаНацыянальна-вызваленчы рухВерас29 красавікаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Спіс памерлых у 2024 годзеPaveway IVФрунзенскі раён (Мінск)Kufar.byПубліцыстыкаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЛідская раўнінаHromadske.TVУніверсітэт Святога СтэфанаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУКанчатакАлаіза ПашкевічЧжэн ЦзасіньСяргей Іванавіч ГрахоўскіРаскіданае гняздо (п’еса)Марк ШагалЗянон Станіслававіч ПазнякЗыбіцкая вуліцаУзброеныя Сілы Беларусі🡆 More