Луцк: горад ва Украіне

Луцк (укр.: Луцьк) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці.

Насельніцтва — 211 тыс. чал. (2010).

Горад
Луцк
укр.: Луцьк
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
1085
Плошча
  • 42 км²
Вышыня цэнтра
174 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 215 986 чал. (1 студзеня 2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0332
Паштовыя індэксы
43000-499
Аўтамабільны код
AC і КС / 03
КААТУУ
0710100000
Афіцыйны сайт
Луцк на карце Украіны ±
Луцк (Украіна)
Луцк
Луцк (Валынская вобласць)
Луцк

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка датуецца 1085 годам. Да сярэдзіны XII ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны XIV ст. у складзе ВКЛ. У XIV — сярэдзіне XX ст. цэнтр Луцкай рымска-каталідкай епархіі, у якую ўваходзілі тэрыторыя Валыні і паўднёвай Беларусі (да канца XVIII ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люблінскай уніі (1569) у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяводства. Гараджане падтрымалі паўстанне Налівайкі (1594—1596). У 1706 разбураны шведамі. 3 1795 у складзе Расійскай Імперыі, з 1797 года — павятовы горад Валынскай губерні. У І сусветную вайну каля Луцка рускія войскі прарвалі аўстра-германскі фронт (1916). У 1918 годзе акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года — у Польшчы. У 1924—1937 гадах у горадзе дзейнічала Брыгада КАП «Валынь». 3 1939 года ў складзе УССР, цэнтр Валынскай вобласці.

У Луцку знаходзіцца помнік архітэктуры — Луцкі замак (замак Любарта).

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва

  • 1979 год — 141 тыс. чал.
  • 1989 год — 198 тыс. чал.
  • 2001 год — 207 тыс. чал.
  • 2010 год — 214 тыс. чал.
  • 2015 год — 217 тыс. чал.
  • 2022 год — 215 тыс. чал

Станам на 2024 год, агулам на тэрыторыі Луцка стала жыве 97 042 мужчыны (44.7 %) і 120 055 жанчын (55.3 %).

Моўны склад

Насельніцтва па роднай мове (2023)
украінская мова руская мова iншыя мовы
98 % 1 % 1 %

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Клімат Луцка ўмерана кантынентальны, з мяккай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае + 7,4 ° C, самая нізкая яна ў студзені (-4,9 °C), найбольшая — у ліпені (+18,0 °C).

У сярэднім за год у Луцку выпадае 560 мм атмасферных ападкаў, найменш — у сакавіку, найбольшая — у ліпені. У сярэднім за год у горадзе назіраецца 148 дзён з ападкамі; менш за ўсё іх (10) у жніўні, больш за ўсё (16) — у снежні. Штогод у Луцку ўтвараецца снежнае покрыва, аднак яго вышыня нязначная. Адносная вільготнасць паветра ў сярэднім за год складае 78 %, найменшая яна ў траўні (64 %), найбольшая — у снежні (89 %). Найменшая воблачнасць назіраецца ў жніўні, найбольшая — у снежні.

Эканоміка

Луцк ёсць важным цэнтрам прамысловасці. У раёне размешчаны заводы па вытворчасці аўтамабіляў, абутку, падшыпнікаў, мэблі, станкоў і электронікі, а таксама ткацкія заводы, сталеліцейныя заводы і хімічны завод.

Сярод іх самымі вялікімі з’яўляюцца:

  • АТ «ВГП» — вытворчасць санітарна-гігіенічных вырабаў.
  • ЛуАЗ — аўтамабільны завод, які ўваходзіць у групу «Багдан».
  • SKF — вытворчасць падшыпнікаў, ушчыльненняў, сістэм змазкі і змазачных сістэм, прадуктаў для тэхнічнага абслугоўвання, мехатроніка, сілавых трансмісій і спадарожных паслуг па ўсім свеце.
  • Modern-Expo Group — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання (металічныя стэлажы, высокія стэлажныя сістэмы, касы, абсталяванне для грамадскага харчавання, халадзільнае абсталяванне, POS-абсталяванне і сістэмы навядзення) для рознічнага гандлю і складскога выкарыстання ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Таксама Луцк з’яўляецца сталіцай вэб-распрацоўкі на Drupal.

Транспарт

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Чыгуначны вакзал у Луцку

Па горадзе курсуюць маршрутныя таксі і тралейбусы.

Праз Луцк праходзяць некаторыя нацыянальныя і міжнародныя аўтадарогі, ёсць міжгародняя сувязь з Масквой, Кіевам, Львовам і іншымі вялікімі гарадамі.

У горадзе размяшчаецца найбуйнейшая ў Валынскай вобласці пасля Ковеля чыгуначная станцыя.

Навука і адукацыя

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луцка:

Навучальныя ўстановы Луцка прафесійна-тэхнічнай адукацыі:

Культура

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Валынская абласная філармонія
Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Аптэка-музей

У Луцку дзейнічаюць наступныя тэатры:

  • Валынскі акадэмічны абласны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Г. Шаўчэнкі
  • Валынскі акадэмічны абласны тэатр лялек
  • Валынская абласная філармонія

Таксама ў горадзе працуюць:

  • Валынскі краязнаўчы музей
  • Музей Валынскай іконы
  • Валынскі рэгіянальны музей украінскага войска і ваеннай тэхнікі
  • Аптэка-музей
  • Луцкі мастацкі музей
  • Музей археалогіі Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі
  • Музей сучаснага ўкраінскага мастацтва Корсакаў

З 1994 годзе ў Луцку праводзіцца Міжнародны фестываль «Палескае лета з фальклорам» (укр.: «Поліське літо з фольклором»). Фестываль закліканы спрыяць выхаванню эстэтычнага густу і павагі да народных традыцый у дзяцей і моладзі. За пятнаццаць гадоў існавання фестывалю ў ім прынялі ўдзел 7836 удзельнікаў, у тым ліку 99 замежных калектываў з 47 краін свету і 102 калектывы з Украіны.

Спорт

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Стадыён «Авангард»

Самым папулярным камандным відам спорту сярод гараджан з’яўляюцца футбол. Мясцовая каманда называецца ФК «Валынь» (укр.: ФК «Волинь»), які быў заснаваны ў 1960 годзе. У горадзе размешчана некалькі стадыёнаў («Авангард», «Верэсневе», «Падшыпнік» і інш.), функцыянуе вялікая колькасць клубаў і секцый, штогод праводзяцца розныя спаборніцтвы.

У чэрвені 2012 года ў Луцку прайшоў чэмпіянат Еўропы па сумо.

Славутасці

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла

Луцкі замак, XIII—XIV стст. абарончае збудаванне, сімвал горада. У адной з веж размешчаны музей званоў. На тэрыторыі замка музей старажытнай кнігі, карцінная галерэя, раскопкі Кафедральнай царквы Іаана Багаслова (вул. Кафедральная, 1).

Пакроўская царква, адзін з найбольш старажытных храмаў, пабудаваны ў XIII—XV ст. князем Вітаўтам. Царква рэканструявана ў 1873-76 гг. у царкве да 1962 г. знаходзілася старажытная ікона Валынскай Маці Божай (вул. Даніла Галіцкага, 12).

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Дом архітэктара Галаваня

Свята-Траецкі кафедральны сабор, 1752—1755 гг. першапачаткова быў каталіцкім кляштарам бернардзінцаў. Перабудаваны ў сабор у 1877—1879 гг., праект архітэктара Паўла Гіжыцкага.(пл. Тэатральная).

Луцк: Гісторыя, Насельніцтва, Фізіка-геаграфічная характарыстыка 
Лютэранская кірха

Кляштар дамініканцаў, 1390 г., спачатку драўляны, у XVIII ст. перабудаваны ў камені. У 1847 г. зачынены расійскімі ўладамі. Цяпер тут працуе Валынская духоўная семінарыя УПЦ МП (вул. Драгаманава).

Крыжаўзвіжанская царква, 1619 г. — ранні ўзор перабудовы драўлянага збудавання ў каменнае. У 1702 г. у царкоўным падзямеллі пахаваны паэт Браткоўскі (вул. Данііла Галіцкага, 2).

Кафедральны сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла, 1639 г., першапачаткова храм будаваўся як езуіцкі касцёл пры манастыры. Пасля пажару кафедральнага касцёла ў 1781 г.сюды пераносіцца кафедра каталіцкага біскупа. Цяпер гэта дзеючы рымска-каталіцкі кафедральны сабор Луцкай дыяцэзіі (вул. Кафедральная, 6).

Дом архітэктара Галаваня — архітэктурны помнік, які размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнага запаведніка «Стары Луцк» на беразе Стыры (вул. Кафедральная).

Дом-музей памяці Лесі Украінкі — менавіта ў гэтым доме з 1890 па 1891 год жыла вядомая валынская і ўкраінская паэтка (вул. Драгаманава, 23).

Дом-вулей — самы доўгі ў свеце жылы дом, яго даўжыня складае каля 2775 метраў (33 мікрараён, праспект Саборнасці і вул. Моладзі).

Дом Пятра I — жылы дом у якім спыняўся маскоўскі цар Пётр I падчас візіту ў Луцк у 1709 годзе. Рэдкі ўзор каменнага жылога дома, які паўтарае планіроўку народнага жытла — «хаты на дзве паловы» (вул. Лесі Украінкі, 2).

Вядомыя асобы

Зноскі

  • Итоги переписи населения Украины 2001 года. www.demoscope.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Население Луцка (Украина), численность населения Луцка (Украина) 2024, 2023 | awdb.ru. awdb.ru. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Wayback Machine. web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2023. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Climate Graph for Luck, Ukraine. www.climate.top. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • ДП «Автоскладальний завод №1». busplant.bogdan.ua. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Retail equipment, retail and business solutions | Modern Expo (англ.). modern-expo.eu. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Львівська залізниця :: Розклад руху приміських поїздів. web.archive.org (18 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Головна - Волинський академічний обласний український музично-драматичний театр імені Т. Г. Шевченка. teatr.volyn.ua. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • «Волинський краєзнавчий музей» (укр.). euroholding.net.ua. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • МУЗЕЙ ВОЛЫНСКОЙ ИКОНЫ. ЛУЦК. УКРАИНА (Museum of Volyn Icon. Lutsk. Ukraine)(нявызн.). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Музейний простір Волині - Аптека-музей, м. Луцьк. volyn-museum.com.ua. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Поліське літо з фольклором(укр.) // Вікіпедія. — 2023-11-17.
  • Офіційний сайт ФК «Волинь» Луцьк. www.fcvolyn.net. Праверана 22 сакавіка 2024.
  • kolur85. Чемпионат Европы по сумо, г. Луцк (Украина) (руск.). BUFFEN-DO (7 чэрвеня 2013). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Луцк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Луцк ГісторыяЛуцк НасельніцтваЛуцк Фізіка-геаграфічная характарыстыкаЛуцк ЭканомікаЛуцк ТранспартЛуцк Навука і адукацыяЛуцк КультураЛуцк СпортЛуцк СлавутасціЛуцк Вядомыя асобыЛуцк ЛітаратураЛуцк СпасылкіЛуцкВалынская вобласцьУкраінаУкраінская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Віктар Анатолевіч ШніпВікіпедыяАркадзь КуляшоўСвятлоГлобус БеларусіВейшнорыяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічБерасцянкаКнігаўкаВасіль Аляксеевіч ЖуковічРыгор БарадулінБеларуская граматыка (1934)Белы буселАліна КоўшыкМінскі метрапалітэнІван НавуменкаШвейцарыяIKEAСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіМінскЛюдзі на балоце (раман)ЦягнікВітаўтПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)ПалессеДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЗвычайны прэзідэнтБелсатБеларусьАлесь ТаболічМастурбацыяКаласы пад сярпом тваімІгар Міхайлавіч ПракаповічІранАПурпурны колерВялікдзень29 красавікаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўМіланБелы легіёнСанкт-ПецярбургЛюдзі на балоце (фільм)Купалінка (песня)Беларусь у вайне 1812 годаПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Юрась ШамецькаМТБанкRunciniaКірыла ТураўскіГенадзь Пятровіч ПашкоўЗалаты КупідонВерасМашэкаПолацкі езуіцкі калегіумМайПрыпяцьАповесцьBingXВялікае Княства ЛітоўскаеХто смяецца апошнім (п’еса)115-ы зенітна-ракетны полкКузьма ЧорныСанкт-Пецярбургская біржаМаладосць (часопіс)Мірскі замакКалізейБярнард БукаткаКунілінгусКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінОўручБарбара Радзівіл🡆 More