Леанід Міхайлавіч Галубовіч

Леанід Міхайлавіч Галубовіч (12 жніўня 1950, в.

Вароніна, Клецкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі паэт.

Леанід Міхайлавіч Галубовіч
Леанід Міхайлавіч Галубовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 жніўня 1950(1950-08-12) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 г. працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 г. Л.Галубовіч падрыхтаваў свой першы зборнік паэзіі «Таемнасць агню», у тым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. З 1987 г. вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, якія паспяхова скончыў у 1989 г. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ (1989-1994), у часопісе «Крыніца» (1994-2002), у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2002—2010). Апекуецца спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжака, Таццяны Зіненкі. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, творчасць заўчасна памерлых, але таленавітых беларускіх паэтаў і празаікаў знайшла шлях да ўдзячнага чытача.

Творы

На беларускай мове

  • Таемнасць агню: Вершы / Аўт. прадм. В. Палтаран. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 86с. — (Першая кніга паэта).
  • Споведзь бяссонай душы: Лірычны дзеннік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 222 с. — ISBN 5-340-00190-3
  • «Бусел без гнязда» — Мн., 1989.
  • Таемнасць споведзі: Вершы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 190 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — ISBN 5-340-01258-1
  • Заложнік цемры: Вершы / Леанід Галубовіч; Маст. Г. Г. Малышаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 142 с. — ISBN 5-340-01399-5
  • Апошнія вершы Леаніда Галубовіча / Леанід Галубовіч; [Рэд. А. Аркуш]. — Полацк: Полацкая ляда, 2000. — 75 с. — (Бібліятэка часопіса «Калоссе»; Кн. 5). — (Серыя «Анталогія»).
  • Зацемкі з левай кішэні. — Мн.: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1998. — 219 с. — (Серыя "Бібліятэка «Фрагменты», Калекцыя «Галерэя Б»). — ISBN 985-6012-35-X
  • Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 173, [2] с. — ISBN 978-985-6941-47-7
  • З гэтага свету: вершы пасля вершаў / Леанід Галубовіч; прадм. Ц. Чарнякевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 108 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 23).

На рускай мове

  • Аист без гнезда: Стихи / Пер. с белорус. В. Казакевича; Худож. Е. Корвацкая. — М.: Советский писатель, 1989. — 140 с.

Прызнанне

Зноскі

Tags:

Леанід Міхайлавіч Галубовіч БіяграфіяЛеанід Міхайлавіч Галубовіч ТворыЛеанід Міхайлавіч Галубовіч ПрызнаннеЛеанід Міхайлавіч Галубовіч12 жніўня1950БеларусьВароніна (Клецкі раён)Клецкі раёнМінская вобласцьПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ШэраньМайНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета640Гісторыя цацак 2ЛуўрАдукацыйная камісіяСімвалізмДабрыняПіянеры-героіПагоня (гімн)РадзімаВялікая Айчынная вайнаБеларускія народныя казкіЭльба (востраў)РапіраАлесь КасценьВіцэ-прэзідэнт ІранаЯўгенія ЯнішчыцСпіс памерлых у 2024 годзеФаксDiaea dorsataХойвікАлесь РазанаўКаласы пад сярпом тваімМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Варшаўскі кінафестывальКубак Беларусі па футболе 2023/2024Міжнародная федэрацыя настольнага тэнісаБрэсцкая крэпасцьВільнюсВіктар Анатолевіч ШніпКашуляТайгер ВудсВера Аляксандраўна Палякова-МакейАтон II РудыАбрам Маркавіч БразерІван ЧыгрынаўЖарновец мяцёлчатыНюшаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларусь у вайне 1812 годаЯн XVСвірыдаўскія азёрыАмонімМінетPNGСэм УортынгтанЗаяльцоўскія могілкіМужыцкая праўдаСафійскі сабор (Полацк)ГетэранарматыўнасцьФёдар Апанасавіч БачылаКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіСекс без пранікненняШлях перамогіДзеяслоўМухамад ІкбалПагоняКолеры HTMLЯнка МаўрПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Людміла РублеўскаяАдам ГлобусАдам МіцкевічТэрмаклінЛітаратурныя жанрыСоф’я ГальшанскаяЗмітрок БядуляCalceolaria unifloraБачная зорная велічыня🡆 More