Герцагіня Готландская Леанор

Леанор Ліліян Марыя, прынцэса Швецыі, герцагіня Готландская (шведск.: Prinsessan Leonore Lilian Maria, Hertiginna av Gotland; нар.

20 лютага 2014, Нью-Ёрк) — першае дзіця шведскай прынцэсы Мадлен, герцагіні Хэлсінгландскай і Гэстрыкландскаяй, і яе мужа, Крыстафера О’Ніла; унучка кіруючага караля Швецыі Карла XVI Густава і яго жонкі каралевы Сільвіі.

Леанор
Прынцэса Леанора, травень 2016 года.
Прынцэса Леанора, травень 2016 года.
Герцагіня Готландская Леанор
Імя пры нараджэнні англ.: Leonore Lilian Maria Bernadotte
Род дзейнасці арыстакратка, вучань
Дата нараджэння 20 лютага 2014(2014-02-20) (10 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне Шведская царква
Бацька Крыстафер О’Ніл[d]
Маці Мадлен, герцагіня Хэлсінгландская і Гэстрыкландская
Узнагароды і прэміі
ордэн Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацькі Леанор, шведская Прынцэса Мадлен і Крыстафер О’ніл, амерыканскі фінансіст брытанскага паходжання, пазнаёміліся ў Нью-Ёрку. 25 кастрычніка 2012 года адбыліся заручыны, 8 чэрвеня 2013 года яны пажаніліся. У верасні 2013 года было афіцыйна абвешчана аб цяжарнасці прынцэсы. Пасля вяселля пара працягнула жыць у Нью-Ёрку, дзе Мадлен працавала ў Сусветным фондзе дзяцінства[en] — дабрачыннай арганізацыі, створанай у 1999 годзе пры ўдзеле яе маці каралевы Сільвіі (фонд займаецца паляпшэннем ўмовы жыцця дзяцей ва ўсім свеце, асабліва ў небяспечных рэгіёнах).

Прынцэса Леанор, дачка прынцэсы Мадлен і Крыстафера О’ніла, нарадзілася ў Нью-Ёрку 20 лютага 2014 у 22:41 па мясцовым часе ў Прэсвітарыянскім шпіталі пры Медычным коледжы Вайл-Карнел.

26 лютага 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета Міністраў Швецыі, на якім прысутнічалі кароль Карл XVI Густаў, кронпрынцэса Вікторыя спікер шведзкага парламэнту Пер Вестэрберг і прэм’ер-міністр Ён Рэйнфельт. На пасяджэнні было абвешчана аб нарачэнні нованароджанай імем Леанор Ліліян Марыя і аб наданні ёй тытула прынцэсы, герцагіні Готландскай. Імя Леанор для Швецыі з’яўляецца рэдкім: па статыстыцы, у лютым 2014 года толькі ў 128 жанчын у гэтай краіне яно ўваходзіла ў склад імя, пры гэтым толькі ў 35 яно выкарыстоўвалася ў якасці першага. Імя Ліліян было дадзена нованароджанай у гонар шведскай прынцэсы Ліліян, герцагіні Халандскай (1915—2013), жонкі прынца Бертыля, герцага Халандскага (1912—1997), роднага дзядзькі кіруючага караля Карла XVI Густава. Прынцэса Мадлен прысутнічала на яе пахаванні ў сакавіку 2013 года.

У сілу закона аб абсалютнай прымагенітуре, дзеючага ў Швецыі з 1980 года, з’яўляецца дзявятай у парадку атрымання ў спадчыну шведскага пасаду (пасля кронпрынцэсы Вікторыі, прынцэсы Эстэль, прынца Оскара, прынца Карла Філіпа, прынца Аляксандра, прынца Габрыэля, прынца Юльяна і сваёй маці, прынцэсы Мадлен).

Герцагіня Готландская Леанор 
Прынцэса Леанор з бацькамі. Стакгольм, 6 чэрвеня 2014 года.

2 сакавіка 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбыўся ўрачысты малебен Te Deum, прысвечаны нараджэнню прынцэсы.

Хрышчэнне прынцэсы Леанор адбылося ў Стакгольме ў царкве палаца Дротнінгхольм 8 чэрвеня 2014 года — у гадавіну вяселля яе бацькоў. Многія сродкі масавай інфармацыі вялі прамую трансляцыю гэтай падзеі.

Хроснымі прынцэсы Леанор сталі: спадчынная прынцэса Швецыі Вікторыя, Луіза Готліб (блізкая сяброўка прынцэсы Мадлен), Патрык Зомерлат (стрыечны брат прынцэсы Мадлен па матчынай лініі), Таццяна д’Або (сястра Крыстафера О’ніла), граф Эрнст Абенсперг унд Траўн (муж сястры Крыстафера О’ніла Наташы), Аліса Бэмфорд (сяброўка дзяцінства Крыстафера О’ніла).

27 красавіка 2015 года Леанор здзейсніла свой першы замежны візіт. Разам з бацькамі і бабуляй — каралевай Сільвіяй — яна пабывала на аўдыенцыі ў Папы Рымскага ў Рыме.

Зараз прынцэса разам з бацькамі і малодшым братам Нікаласам пражывае ў Лондане.

3 чэрвеня 2016 года прынцэса Леанор здзейсніла свой першы афіцыйны візіт у «сваё» герцагства Готланд.

Узнагароды

Кавалер Ордэна Серафімаў (вышэйшы ордэн Швецыі) з нараджэння.

Тытул

  • Яе Каралеўскае Высокасць, прынцэса Леанор Шведская, герцагіня Готландская (да 7 кастрычніка 2019).
  • З 7 кастрычніка 2019 згодна з камюніке аб зменах у шведскім каралеўскім доме прынцэса Леонор пазбаўленая звання Яе Каралеўскага Высокасці; тытулы прынцэсы і герцагіні Готландской, падараваныя каралём, за ёй захоўваюцца. У далейшым ад яе таксама не будзе чакацца выкананне каралеўскіх абавязкаў.

Зноскі

  • https://royalcentral.co.uk/europe/sweden/exclusive-swedish-royal-court-confirms-princess-leonores-citizenship-status-137826/ Праверана 6 красавіка 2020.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • а б EXCLUSIVE: Swedish Royal Court confirms Princess Leonore’s citizenship status Праверана 6 красавіка 2020.
  • H.R.H. Princess Leonore - Biography(недаступная спасылка). www.kungahuset.se. Swedish Royal Court. — «In accordance with the 1979 Act of Succession, which entered into force on 1 January 1980, Princess Leonore is sixth in the line of succession, following Princess Madeleine.»  Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 13 June 2014.
  • а б Communiqué on changes to The Royal House(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 08-10-2019.
  • Förändringar inom Det Kungl. Huset(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
  • Princess Leonore's christening (англ.)(недаступная спасылка). Kungliga Hovstaterna (8 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 23 чэрвеня 2014.
  • A short summary about Princess Leonore's christening ceremony(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 8 красавіка 2022.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Леанор (герцагіня Готландская), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Герцагіня Готландская Леанор БіяграфіяГерцагіня Готландская Леанор УзнагародыГерцагіня Готландская Леанор ТытулГерцагіня Готландская Леанор СпасылкіГерцагіня Готландская Леанор20 лютага2014Карл XVI ГустаўМадлен (герцагіня Хэлсінгландская і Гэстрыкландская)Нью-ЁркСільвія Рэната ЗомерлатШведская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Пулкава (аэрапорт)21vek.byПятро ВасючэнкаВечаМахатма ГандзіБароўка (Лепельскі раён)Клаўдзія Герасімаўна ВасінаЛашанцыНідэрландыБеларускі дзяржаўны тэатр лялекЧасціны мовыБайнэтСтарыя ДарогіЮр’еў дзень (вясенні)Archive.isСлонімВялікдзеньДзікае паляванне караля Стаха (опера)СлавакіяЭнцыклапедыяДзеепрыслоўеJavaScriptКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыАнатоль ВярцінскіАзербайджанАнамнезБанк ДабрабытРыгор БарадулінОсаму ТэдзукаЯдвігін Ш.199141Кастусь КаліноўскіЗямля пад белымі крыламіПесня пра зубраСпіс вуліц МінскаКрэолыГанаІнфарматыкаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМірскі замакІрэней Клеафас АгінскіУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаДзядзькаваннеЖыве Беларусь!Мы выйдзем шчыльнымі радаміМесны склонЕгіпетБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлесь БачылаЭштан КутчэрРаскіданае гняздо (п’еса)Беларускі лацінскі алфавітБразіліяВацлаў ЛастоўскіСакавікSega SaturnКузьма ЧорныСацыял-дэмакратычная партыяБеларускія імёныНіл ГілевічSony Music EntertainmentЭтанолЗайменнікРэч ПаспалітаяВільнюс🡆 More