Кінамастацтва

Кінамастацтва (скарочана — кіно; ад грэч.

Асноўныя рысы

У кінамастацтве сінтэзуюцца некаторыя рысы іншых відаў мастацтва — літаратуры, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва. Кіно з’яўляецца важным сродкам фармавання эстэтычных густаў гледачоў. Падзяляецца на мастацкі, дакументальны, навукова-папулярны, мультыплікацыйны (анімацыйны) віды.

Асноўныя жанры кіно — меладрама, камедыя, баявік, трылер, фільм жахаў, гістарычны фільм, фантастыка, прыгодніцкі фільм і інш. Асноўныя выразныя сродкі ў кінамастацтве — кінавыява і мантаж.

Гісторыя

Кіно ўзнікла як мастацтва «жывой фатаграфіі». Вынаходнікамі кіно з’яўляюцца браты Люм’ер (1895, Францыя). У першыя дзесяцігоддзі кіно было «нямым», у якім не было агучвання роляў, а ў якасці гукавога афармлення фільмаў у кінатэатры граў музыка або нават невялікі аркестр. У 1927 годзе выйшаў на экраны першы гукавы фільм «Спявак джазу» (ЗША). У сярэдзіне 20 ст. з’явілася магчымасць выпускаць першыя каляровыя фільмы; некалькі пазней узнікла шырокафарматнае і шырокаэкраннае кіно. У другой палове 20 ст. на сусветнае кінамастацтва аказалі прыкметны ўплыў італьянскі неарэалізм і французская «новая хваля», якая ў даступнай, нярэдка забаўляльнай форме ўвасобіла інтэлектуальныя пошукі чалавека, стварыла новую эстэтыку кіно (А. Рэнэ, Ф. Труфо, Ж.-Л. Гадар, К. Шаброль).

У сярэдзіне 20 ст. узнікла т.зв. «аўтарскае кіно», дзе ў параўнанні з калектыўнымі «жанравымі фільмамі» больш выяўлялася аўтарская індывідуальнасць. Яго найбольш яркімі прадстаўнікамі былі італьянскія рэжысёры Ф. Феліні, іспанскі рэжысёр Л. Бунюэль, шведскі І. Бергман, японскі А. Курасава, расійскі А. Таркоўскі, армянскі С. Параджанаў і інш. Да ліку найбольш вядомых і папулярных кінаакцёраў 20 ст. адносяцца М. Ліндэр, Ч. Чаплін, Б. Кітан, М. Дзітрых, С. Ларэн, Б. Бардо, М. Манро, Р. дэ Ніра, Ж.-П. Бельмандо, А. Дэлон, Д. Нікалсан, Р. Рэдфарт, Х. Форд, А. Чэлентана, М. Стрып, Д. Хофман, Ж. Дэпардзье, І. Аджані, С. Марсо і інш.

За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічылася роля спецэфектаў у стварэнні мастацкіх кінастушак, а таксама ўзрасла колькасць відовішчных фільмаў — блокбастэраў. Вядучую ролю ў сусветным кінапрацэсе (па колькасці фільмаў, іх распаўсюджанасці і папулярнасці ў свеце) грае амерыканская кінаіндустрыя з яе цэнтрам у Галівудзе.

Гл. таксама

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі

Кінафестывалі

Tags:

Кінамастацтва Асноўныя рысыКінамастацтва ГісторыяКінамастацтва Гл. таксамаКінамастацтва ЛітаратураКінамастацтва СпасылкіКінамастацтваГрэчаская моваМастацтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Белавежская пушча1992Беларусь у складзе Расійскай імперыіАнглійская моваВіктар Францавіч КучынскіУладзімір СцяпанНарысЮраўскі карагодГрунвальдская бітваБелы легіёнРыгор БарадулінХведар Хведаравіч ГурыновічБурыкыMacOSСалідарныя з БеларуссюПубліцыстыкаВалерый Станіслававіч МянжынскіБеларуская граматыка (1934)Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінМіхась ПазнякоўPremiere (часопіс)Змагары (палітычнае клішэ)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўІгар Міхайлавіч ПракаповічЯнка СіпакоўПрыназоўнікCourage (фільм)Радыевугляроднае датаванне100 найвялікшых беларускіх песеньПадарожжа з ЖыгамонтамC++Беларусам замежжаПа што ідзеш, воўча?Вінцэнт Дунін-МарцінкевічАлесь РазанаўСвабодныя матэрыялыСідрБеларусьІрына Уладзіміраўна ДрыгаМіхась ЛынькоўСтаражытнаруская моваАлесь КажадубГанаровыя грамадзяне ПолацкаКастрычніцкая рэвалюцыяАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкБеларусь 2Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)PawaРагвалодПаўлюк ТрусКалізейБелая РусьАдам ГлобусКаласы пад сярпом тваімСлуцкАндрэй Паўлавіч ХудыкВ’етнамМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіАляксандр II (імператар расійскі)Лявон Цімафеевіч БаразнаДзікае паляванне караля СтахаАляксандр Мікалаевіч КосінецЯндэксМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Камянецкая вежаЛюдміла РублеўскаяСеутаПеніс чалавекаСанкт-Пецярбургская біржаАлесь БачылаКрасная Гара (Краснагорскі раён)🡆 More