Колін Фёрт

Колін Эндру Фёрт, CBE (англ.: Colin Andrew Firth; 10 верасня 1960, Грэйшот, Хэмпшыр) — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Лаўрэат прэмій «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля» за фільм «Прамова караля».

Колін Фёрт
Colin Firth
Колін Фёрт
Дата нараджэння 10 верасня 1960(1960-09-10)[…] (63 гады)
Месца нараджэння Грэйшот, Хэмпшыр, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Жонка Livia Giuggioli[d]
Дзеці Will Firth[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Узнагароды
BAFTA (2010, 2011)
«Залаты глобус» (2011)
«Оскар» (2011)
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
IMDb ID 0000147
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1984 годзе ён зняўся ў тэлевізійным фільме «Дама з камеліямі» з удзелам Грэты Скакі і Бена Кінгслі. У 1989 ён зняўся ў галоўнай ролі ў фільме Мілаша Формана «Вальмон», экранізацыі эпісталярнага рамана «Небяспечныя сувязі» П’ера Амбруаза Франсуа Шадэрло дэ Лакло.

У шасцісерыйным тэлевізійным фільме вытворчасці BBC «Пыха і перадузятасць» па матывах аднайменнага рамана Джэйн Осцін Фёрт сыграў галоўную мужчынскую ролю — містэра Дарсі. Персанажа з такім жа імем ён сыграў у сучасным фільме пра пыху і перадузятасць — «Дзённіку Брыджыт Джонс».

Колін Фёрт жыве ў Італіі і Лондане. У 1997 г. ён жаніўся на Лівіі Гіджыёлі — італьянскім рэжысёры-дакументалісце, у іх двое сыноў. У Фёрта ёсць старэйшы сын Уіл ад актрысы Мэг Цілі, які пражывае са сваёй маці ў Канадзе і ЗША. У Коліна Фёрта ёсць сястра Кейт і малодшы брат Джонатан, які таксама стаў акцёрам.

Колін Фёрт 
Колін Фёрт з жонкай Лівіяй

За ўдзел у рэжысёрскім дэбюце Тома Форда «Самотны мужчына» Колін Фёрт быў удастоены прыза Венецыянскага кінафестывалю за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію BAFTA як найлепшы акцёр. Быў намінаваны на суісканне прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю 2009 года, але прайграў у канчатковым выніку Джэфу Брыджэсу.

З 2002 года Фёрт з’яўляецца паслом арганізацыі, якая аказвае дапамогу краінам у стадыі развіцця «Oxfam». 1 снежня 2007 года, Колін Фёрт з жонкай Лівіяй адкрыў у Лондане магазін экалагічных тавараў ECO-AGE.

У чацвер 13 студзеня 2011 года на Алеі славы ў Галівудзе была адкрыта «зорка» з яго імем, а 16 студзеня Фёрт стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы драматычны акцёр» за ролю ў фільме «Прамова караля». За гэту кінапрацу ён ужо атрымаў мноства ўзнагарод, а 18 студзеня Брытанская кінаакадэмія назвала яго імя ў ліку намінантаў на прэмію BAFTA у катэгорыі «Лепшы акцёр», і 13 лютага ён, як і ў папярэднім годзе, атрымаў узнагароду BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю. 27 лютага 2011 года стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр».

У красавіку 2011 года Колін Фёрт быў уключаны ў спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету па версіі часопіса «Time».

Пасля ён з’явіўся ў вобразе агента MI6 Біла Хэйдана ў фільме «Шпіён, выйдзі вон!», а таксама выканаў ролю сакрэтнага агента Гары Харта ў фільме «Кінгсман: Сакрэтная служба» (2014). Праз некалькі год зняўся ў працягу фільма «Кінгсман: Залаты пярсцёнак» (2017). У 2018 годзе Фёрт зняўся ў музычным фэнтэзійным фільме «Мэры Попінс вяртаецца», а ў наступным годзе зняўся ў ваенным фільме «1917», які атрымаў прэмію «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм. Фільмы Фёрта сабралі больш за 3 мільярды долараў па ўсім свеце. У 2011 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы, а таксама быў абраны адным з самых уплывовых людзей паводле версіі газеты Time.

Цікавыя факты

  • Колін Фёрт тройчы працаваў з акцёрам Томасам Сангстэрам у фільмах: «Любоў насамрэч» (у гэтым фільме на здымачнай пляцоўцы яны не сустракаліся), «Мая жудасная няня», «Апошні легіён».
  • Фёрт піша мастацкую прозу. Яго першае апавяданне — «Кіраванне нічым» (англ.: The Department of Nothing).

Асабістае жыццё

У 1989 годзе Фёрт пачаў сустракацца з Мег Цілі, сваёй партнёркай па фільме Вальмон. У 1990 годзе ў іх з'явіўся сын, Уільям Джозеф Фёрт. Колін і цяпер падтрымлівае сувязь са сваім сынам і з астатнімі дзецьмі Цілі, для якіх ён з'яўляўся айчымам. У 1994 годзе, пасля разрыву з Цілі, у Фёрта пачаліся адносіны з партнёркай па фільме «Пыха і перадузятасць», Джэніфер Эль. Іх раман доўжыўся год. Цяпер Колін Фёрт жанаты на Лівіі Джыўджыёлі, італьянскім прадзюсары і рэжысёры. У іх двое сыноў, Лука і Матэа.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2003
ф Любоў насамрэч Love Actually Джэймі

Узнагароды

  • 1998 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Закаханы Шэкспір»
  • 2001 — Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру — «Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2009 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
  • 2009 — Кубак Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»
  • 2010Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю«Прамова караля»
  • 2010 — Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Прамова караля»
  • 2010 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
  • 2010 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
  • 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю — «Прамова караля»
  • 2010 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Прамова караля»
  • 2011Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру«Прамова караля»

Намінацыі

  • 1988 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Падзенне»
  • 1995 — Прэмія BAFTA у вобласці тэлебачання за найлепшую мужчынскую ролю — «Пыха і перадузятасць»
  • 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно — «Англійскі пацыент»
  • 2001 — Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — «Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2001Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — камедыя ці мюзікл — «Дзённік Брыджыт Джонс»
  • 2001 — Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — мінісерыял ці кінастужка — «Змова»
  • 2001Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — серыял, мінісерыял ці тэлевізійны фільм — «Змова»
  • 2003 — Еўрапейская кінапрэмія — прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму акцёру — «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
  • 2007 — Прэмія брытанскага незалежнага кіно за найлепшую мужчынскую ролю другога плану — «Калі ты ў апошні раз бачыў свайго бацьку?»
  • 2009Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю«Самотны мужчына»
  • 2009 — Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
  • 2009Прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю — драма — «Самотны мужчына»
  • 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю — «Самотны мужчына»

Зноскі

  • Colin Firth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.standard.co.uk/showbiz/celebrity-news/colin-firth-livia-wife-separation-a4313321.html
  • Colin Firth's new eco-store (англ.). timesonline.co.uk. Праверана 20 студзеня 2011.
  • Colin Firth honoured on Hollywood Walk of Fame (англ.). bbc.co.uk. Праверана 14 студзеня 2011.
  • The King's Speech leads Bafta field (англ.). bbc.co.uk. Праверана 20 студзеня 2011.
  • 2011 Film Awards Winners and Nominees (англ.)(недаступная спасылка). bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2011. Праверана 13 лютага 2011.
  • Winners and Nominees for the 83rd Academy Awards (англ.). www.oscars.org. Праверана 28 лютага 2011.
  • Colin Firth — Time Архівавана 23 студзеня 2013.
  • «Colin Firth’s Box Office Stats». The Movie Times.
  • «Full List — The 2011 TIME 100» Архівавана 25 ліпеня 2011.. Time
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Колін Фёрт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Колін Фёрт БіяграфіяКолін Фёрт Цікавыя фактыКолін Фёрт Асабістае жыццёКолін Фёрт ФільмаграфіяКолін Фёрт УзнагародыКолін Фёрт ЗноскіКолін Фёрт СпасылкіКолін Фёрт10 верасня1960BAFTAАнглійская моваЗалаты глобусОрдэн Брытанскай імперыіОскарПрамова караляПрэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролюХэмпшыр

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Юраўскі карагодКупалінка (песня)Справа «Армія з народам»Ян ВермерУННВЧас Unix188-я інжынерна-сапёрная брыгадаМірскі замакКупаллеbyovqМіхал АнемпадыстаўСправа менеджараў БелгазпрамбанкаПолацкі езуіцкі калегіумБеларускі алфавітУніверсітэт імя Дж. КрэндалаApraxiaЯпонская моваПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Наша Ніва (1906)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Вольга Славаміраўна БондараваАндрэй МакаёнакЯнка Геніюш30 красавікаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Людзі на балоце (фільм)НароўляПятрусь БроўкаПраспект Пераможцаў (Мінск)Reform.byСпіс птушак БеларусіЖукіўка (Канатопскі раён)Сімвалы БеларусіБарбара РадзівілЛюбоў26 красавікаМастацтва Старажытнага РымаВайнаВожык (часопіс)Рышард КапусцінскіВікісховішчаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)СяброўстваТадзіяна Тодараўна КляшторнаяБелгазпрамбанкГлобус БеларусіВіртуальная машынаЯнка СіпакоўВ’етнамІнструкцыя па транслітарацыіBingXЯўхім Фёдаравіч КарскіПарадокс ФерміКлэпалыГенадзь Пятровіч ПашкоўДзеепрыметнікМільянер з трушчобУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуСялянская рэформа ў Расійскай імперыіНароднікіАлег Антонавіч ЛойкаПрывакзальная плошча (Мінск)Уладзімір Іванавіч КарызнаГомельАляксандр Мікалаевіч КосінецПрыслоўеСуб’екты Расійскай ФедэрацыіЭўкарыётыЯн ЧыквінkrjscАдольф Гітлер УунонаМайСымон Вікенцьевіч БарысБярозка (часопіс)🡆 More