Клетачная Сценка

Клетачная сценка, абалонка клеткі — структурнае ўтварэнне на перыферыі клеткі, якое забяспечвае ёй трываласць, форму, засцерагае пратапласт ад вонкавых уздзеянняў і ўдзельнічае ў абмене рэчываў.

Клетачная Сценка
Раслінная клетка. Зялёная абалонка — клетачная сценка

Размяшчаецца зверху цытаплазматычнай мембраны клетак і ўяўляе сабой тоўсты слой, які складаецца з розных рэчываў; ёсць у часткі пратыстаў, грыбоў і раслін. У раслін асноўным рэчывам, якое надае трываласць клетачнай сценцы, з’яўляецца цэлюлоза, у грыбоў — хіцін, а ў бактэрый — мурэін. Дзякуючы клетачнай сценцы клетка захоўвае сваю форму.

Абалонка клетак раслін

Абалонка клетак раслін знаходзіцца за межамі клетачнай мембраны. Яе аснову (каркас) складаюць упарадкаваныя, паслойна перакрыжаваныя мікрафібрылы з малекул цэлюлозы, апушчаныя ў аморфную масу (матрыкс) з геміцэлюлозы і пекцінавых рэчываў.

Звычайна адрозніваюць абалонкі першасныя і другасныя. Першасныя (тонкія, з неўпарадкаваным размяшчэннем фібрылаў) болыв уласцівы маладым клеткам (у іх найбольш пекцінаў і геміцэлюлозы, яны могуць расці). Знутры на першасную абалонку адкладваецца цвёрдая і пругкая (за кошт павышанай колькасці цэлюлозы) другасная абалонка. Яна мае паслойную будову і вызначае таўшчыню клетачнай сценкі, у большасці выпадкаў мае поры, праз якія праходзяць плазмадэсмы. У большасці раслін у абалонцы клетак адбываюцца хімічныя працэсы, якія вядуць да іх адраўнення, акаркавення, кутынізацыі, аслізнення, мінералізацыі, утварэнмя камедзяў.

Абалонка клетак жывёл

Абалонка клетак жывёл — спецыялізаваны слой на іх паверхні, які складаецца з плазматычнай мембраны (плазмалемы) і ўласна абалонкі. Плазмалема ёсць ва ўсіх клетках, пабудавана з бялкоў і ліпідаў, акгыўна ўдзельнічае ў абмене рэчываў, можа ўтвараць нарасці (мікраварсінкі) і ўцягванні. Уласна абалонка ёсць не ва ўсіх жывёльных клетках. Яна можа ўтварацца самой клеткай і за кошт сакрэтаў клетак, складаецца лераважна з вугляводаў і іх злучэнняў з бялкамі, здольная выконваць ролю вонкавага шкілета клеткі (пелікула прасцейшых, хідціавая кугыкула членістаногіх), аховы ад вонкавых уздзеянняў (шматслойная абалонка яйцаклетак, абалонка цыстаў) і іншыя функцыі.

Літаратура

  • Абалонка клеткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9

Tags:

Клетка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Санкт-ПецярбургКіпрПрыказкаКапюшонДжэймс КукЛітбел ССРТулаАмністыя (фільм)СнегЛандшафтны заказнікВікіМоўная інтэрферэнцыяВадзім КабанчукПолацкае княстваАнілінгусВечаАперацыя «Цыклон»ГарэлкаМаксім БагдановічАмерыканскі варыянт англійскай мовыАўтамагістраль АмурАнамнезЛітаратурныя жанрыКрэолыБарань (Барысаўскі раён)Беларускія імёныГерб ЛідыАдам ЧартарыйскіМахатма ГандзіСамаліМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтКалядыМузей старажытнабеларускай культурыАрменіяЭякуляцыя на чалавекаБеларускі саюз жанчынРумыніяВальціцыРада БНРЛекавыя расліныВіцебскМарыя ПшаздзецкаяФеадалізмПапараць-кветкаДжодзі ФостэрФранцыяАнгкор-ВатБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўВікісховішчаКарл X БурбонКубаРэжым ЛукашэнкіАлесь ГарунНіл ГілевічІнфарматыка1978ІнданезіяБеларускі полк «Пагоня»Саудаўская АравіяЗозімуНа ростаняхГарады-героіБеларуская міфалогіяНавум Якаўлевіч ГальпяровічМагіла льва (паэма)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічДасакратыкіСпіс самых высокіх людзей987КыргызстанВацлаў ЛастоўскіМаксім ГарэцкіСтарабеларуская моваДзікае паляванне караля Стаха (опера)Дзіда🡆 More