Капенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі

Кафедра́льны сабо́р Дзе́вы Марыі (дацк.: Vor Frue Kirke) — кафедра дацкай лютэранскай царквы ў Капенгагене.

Сучасны неакласічны выгляд будынак займеў у 1829 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Крысціяна Фрэдэрыка Хансена.

Славутасць
Кафедральны сабор Дзевы Марыі
Капенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі
HGЯO
Краіна Капенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі Данія
Месцазнаходжанне
Канфесія лютэранства
Епархія Капенгагенская дыяцэзія[d]
Благачынне Vor Frue Parish[d]
Архітэктурны стыль класіцызм і неакласіцызм
Архітэктар Christian Frederik Hansen[d]
Дата заснавання 1829
Дата пабудовы 1829
Матэрыял цэгла
Сайт koebenhavnsdomkirke.dk (дацк.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Будаўніцтва калегіяльнай царквы Найсвяцейшай Дзевы Марыі на гэтым месцы пачалося за часам біскупа Абсалона ў канцы XII стагоддзя. Яна размясцілася на найвышэйшым пункце ля горада Гаўн (цяпер Капенгаген). Кансекрацыя храма адбылася ўжо пры Абсалонавым пераемніку, біскупе Педэры Сунесэне. Царква была пабудавана ў раманскім стылі з паўкруглымі аркамі.

У 1314 годзе царква была знішчана ў пажары, і яна была перабудавана з чырвонай цэглы ў гатычным стылі. Галоўная вежа з-за недастачы сродкаў была дабудавана толькі ў часы караля Крысціяна II.

У 1479 годзе з школы, што дзейнічала пры царкве, быў утвораны Капенгагенскі ўніверсітэт. Дзякуючы запрошаным з Кёльна прафесарам ён стаў правадыром перадавых ідэй і мыслярства, аднак каталікі намагаліся захаваць яго як цэнтр каталіцкага супраціўлення Рэфармацыі. Каралеўскае рашэнне перадаць храм у супольнае выкарыстанне каталікоў і лютэранаў раз’юшыла гараджан, і 27 снежня 1530 года натоўп уварваўся ў кафедру, дзе разбіў усе статуі і паламаў хоры. Былі разрабаваны і разбіты 17 пазалочаных алтароў, рэліквіі, знішчаны царкоўнае адзенне і іншае начынне. З назвы царквы была выкінутая нават згадка «Святой Марыі», пакінутая проста назва «Царква нашай Дзевы» («Vor Frue Kirke»).

Капенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі 
Кафедра па перабудове ў XVIII стагоддзі

Праз год храм быў перададзены ва ўладанне лютэранаў, а ўніверсітэт быў закрыты. Аднак ужо ў 1537, у часе дацкай Рэфармацыі, ён стаў цэнтрам лютэранскай думкі. У 1539 годзе былі прызначаны першыя суперінтэндэнты (пазней біскупы) Даніі. З 1568 дэкан Сабора Дзевы Марыі стаў фактычным кіраўніком нацыянальнай царквы.

У 1573 і 1585 маланка пашкодзіла царкву, у выніку з-за пажару абрынуліся скляпенні, вежа і дах. Вежа была перабудавана ў 1609 годзе. У кастрычніку 1728 года вялізны чатырохдзённы пажар, у якім згарэла траціна Капенгагена, цалкам знішчыў і кафедру. Праз дэкаду царква была адноўлена ў тым самым выглядзе і чырвонай цэгле. Інтэр’ер спалучыў гатычны і барочны стылі.

У верасні 1807 года кафедра была зноў знішчана ў бамбардзіроўцы Капенгагена брытанскім флотам адмірала Джэймса Гамб’е ў часе Напалеонаўскіх войнаў.

Пасля гэтага на запыт капенгагенскага магістрата аднаўленнем будынка заняўся найлепшы архітэктар Даніі Фрэдэрык Хансен, вырашана было рабіць праект у неакласічным стылі. З-за недахопу сродкаў у праекце скарысталі частку захаваных муроў. Працы цягнуліся з 1817 да 1829 года. Вежа, якая не была прадугледжана ў неакласічным стылі, была дададзена на патрабаванне гараджан.

У 1924 годзе храм Дзевы Марыі стаў нацыянальнай кафедрай Даніі пасля падзелу Зеландскай дыяцэзіі на дзве ў 1922.

У 19771979 адбылася перабудова інтэр’ера, у 1995 пастаўлены новы арган.

Архітэктура

Будынак памерам 83×33 м. Неф даўжынёй 60 м і вышынёй 25 м. З улікам усіх галерэй памяшканне можа змясціць больш за 1100 чалавек. Вежа вышынёй 60 м з чатырма званамі (у тым ліку і найвялікшы ў Даніі Стормклокен вагай 4 тоны, а таксама найдаўнейшы звон у Даніі 1490 года).

Падлога ўпрыгожана выявамі Ісуса Хрыста і апосталаў. Інтэр’ер таксама дэкараваны выявамі 12 апосталаў, уваскрослага Хрыста, які дэманструе раны на целе.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Капенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі ГісторыяКапенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі АрхітэктураКапенгаген Кафедральны Сабор Дзевы Марыі СпасылкіКапенгаген Кафедральны Сабор Дзевы МарыіДацкая моваКапенгагенКафедра (хрысціянства)НеакласіцызмЦарква Даніі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алена Леанідаўна БогданГомельская вобласцьСтолінХашымінПрымыканне (лінгвістыка)Казахская кухняКлафуціЗмітрок Змітравіч МарозаўМастацкі стыльДарыя КінзерПомнік Марату КазеюЛюдміла РублеўскаяМіхась СкоблаЦэбарМікола ШабовічАгат — электрамеханічны заводПлошча Перамогі (Мінск)НАТАРэпрадуктыўная сістэма чалавекаКрайняя плоцьБеларуская дзіцячая літаратураСтудзеньСвятлана Аляксандраўна ТалмачоваАнатоль ВярцінскіНазоўнікЭрнст РэйтэрМаяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Магдэбургскае праваАнтон ЛуцкевічViva BraslavКубракOchodaeus chrysomeloidesБеларуская кухняКузьма ЧорныМікола МаляўкаПаца-ВацаСлавянскі Базар у ВіцебскуПомнік Якубу Коласу (Мінск)ISSNКурыцаФК СэлтыкЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004Галоўная старонкаНасау (Багамскія Астравы)Галоўная старонка/пясочніцаУ вайны не жаночы тварЗасуха 2100-х гадоў да н.э.Руская моваБрэстВіктар КарамазаўКарлес ПучдэмонГадзіла мінус адзінНясвіжскі палацава-паркавы комплексБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Mahindra MarksmanMLOpsТындэйлскі ўніверсітэтПурпурны колерНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеМальтаСпіс журчалак БеларусіПапская акадэмія жыццяПятрусь Броўка2 маяНью-ЁркНовая зямля (паэма)Беларуская моваМіхась ПазнякоўАлесь БадакПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)ЖнівеньЕўрапейская кінапрэмія за найлепшы еўрапейскі фільм🡆 More