Каліёпі

Каліёпі (арум.

У сябе на Радзіме яе часта завуць «Поп-Дзіва» ці «Каралёва македонскай поп-музыкі». Гэта даволі вядомая спявачка адной з рэспублік былой Югаславіі, хіты якой знаходзіліся ў верхніх радках хіт-парада ў васьмідзясятых. У Паўночнай Македоніі да Каліёпі ставяцца, як да выбітнай спявачкі сусветнага узроўня, якая, нягледзячы на выбітныя вакальныя здольнасці ў рамках поп-музыкі, у свабодны час піша музыку для кіно, тэатра і балета.

Каліёпі
макед.: Калиопи Букле
Каліёпі
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Каліёпі Буклеска
Дата нараджэння 28 снежня 1966(1966-12-28) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Каліёпі Югаславія, Каліёпі Паўночная Македонія
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, аўтарка-кампазітар, кампазітарка, паэт-песеннік
Гады актыўнасці 1976 — н. ч.
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка, блюз, джаз
Псеўданімы Калиопи
Лэйблы Kaliopi Music Production
kaliopi.com.mk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўніца Македоніі на Еўрабачанні ў 2012 і 2016 гадах.

Біяграфія

Нарадзілася 28 снежня 1966 года ў сям’і македонкі і арумына. Пачала спяваць з 10 гадоў, прыняўшы ў 1976 годзе ўдзел на фэсце «Золата Славејче», выканаўшы сваю першую песню «Мојата учителка». Праз два гады юная спявачка ўжо выступала з гастролямі ў Чэхаславакіі, Аўстрыі і Югаславіі. Дэбютны сінгл — «Томи» — Каліёпі выпусціла ў 1984 годзе.

Надалей спявачка, беручы ўдзел у музычных фэстах і выступаючы з гастролямі ў шэрагу краін Еўропы (улучаючы СССР), рабілася ўсё папулярнейшай у Югаславіі. З 1986 па 1989 гг. Каліёпі выступала разам са сваім уласным поп-рок гуртам «Kaliopi», а неўзабаве пераехала ў Швейцарыю са сваім мужам Рамеа Грыл, які быў салістам у яе гурце. Пасля пераезду ў іншую краіну Каліёпі ненадоўга скончыла музычную кар’еру, вярнуўшыся ў шоу-бізнес толькі ў 1996 годзе. У 2000 годзе заснавала свой уласны лэйбл гуказапісу — «Kaliopi Music Production».

Цяпер Каліёпі — адна з найпапулярнейшых македонскіх спявачак. Да цяперашняга моманту на яе рахунку 11 альбомаў, 49 сінглаў, а таксама больш дваццаці ўзнагарод у вобласці музыкі, некаторыя з якіх — дзяржаўнага ўзроўня.

У 2012 годзе Каліёпі Букле была абрана з дапамогай унутранага адбору як прадстаўніца Македоніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які адбыўся ў горадзе Баку. 17 студзеня была абрана конкурсная песня «Црно и бело». Варта адзначыць, што гэта другая спроба артысткі скарыць конкурс — у 1996 годзе яна выйграла нацыянальны адбор, і магла б стаць першай прадстаўніцай Македоніі на Еўрабачанні, аднак з-за непраходжання кваліфікацыйнага раўнда яе ўдзел так і не адбыўся. На Еўрабачанне 2012, у другім паўфінале, заняла 9-ае месца, атрымаўшы 53 балы. У фінале конкурсу Еўрабачанне 2012 заняла 12-ае месца, атрымаўшы 71 бал. Каліёпі паказала лепшы вынік сваёй краіны за ўсю гісторыю ўдзелу Македоніі ў конкурсе песні Еўрабачанне.

24 лістапада 2015 года было абвешчана, што Каліёпі ізноў прадставіць Македонію на Еўрабачанні 2016 года.

Дыскаграфія

  • Калиопи (1986)
  • Роџени (1987)
  • Обои ме (1999)
  • Ако денот ми е ноќ (2001)
  • Најмила — Live and Unreleased (2002)
  • Не ми го земај времето (2003)
  • Ме, Исадора (2005)
  • The Best Of (2007)
  • Желим ти реци (2008)
  • Oblivion (2009)
  • Порака (2010)
  • Crno I Belo — single (2012)
  • Vucica — single (2012)
  • Melem — single (2012)
  • Melem (альбом) (2013)
  • Dona — single (2016)
  • Rodjendan — single (2016)
  • Presuda — single (2018)
  • Hajde da pjevamo — single (2018)
  • Znam — single (2023)
  • Kad osvane — single (2023)

Зноскі

  • Чекајте! Моето време допрва доаѓа!
  • MRT — Вести — Калиопи претставник на Македонија на Евросонг 2012 во Азербејџан Архівавана 22 лістапада 2011.
  • а б Kaliopi to represent FYR Macedonia in 2012 | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  • It’s Black & White for FYR Macedonia | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  • Kaliopi returns to Eurovision in 2016.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каліёпі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Каліёпі БіяграфіяКаліёпі ДыскаграфіяКаліёпі СпасылкіКаліёпіАрумынская моваМакедонская моваПаўночная МакедоніяСпявакЮгаславія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыЭмілія ПлятэрПалессеТэкстСпіс самых старых сабак у свецеArchive.isБарань (Барысаўскі раён)ФранцыяГомаэратызмNode.jsПятро ВасючэнкаБеларускія імёныФранцішак БагушэвічНігерыяBrockhaus EnzyklopädieАлаіза ПашкевічСяргей Васілевіч Бесараб8Абу НувасДзідаПаўсаній (географ)Уладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічВера Аляксандраўна Палякова-МакейБерлінКастусь ЦвіркаПавятовы соймікАльгерд АбуховічДасакратыкіГеоргій МарчукБерасцейская уніяАрганізацыя Аб’яднаных НацыйЖаўна6Ігнат Яўхімавіч ГрынявіцкіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныУладзіслаў Сыракомля30 сакавікаБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)СнегОта НебельШаманізмВялікдзень (народная традыцыя)Марыя АнтуанетаРасійска-ўкраінская вайнаБатанічныя помнікі прыродыЛесВікіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларускі алфавітАзёры БеларусіКапюшонГарбачэва (Вілейскі раён)Алена Леанідаўна БогданПольшчаСвяшчэнная Рымская імперыяАркадзь КуляшоўКандрат Крапіва2 красавікаЛідаБеларуская народная самапомачСамараФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыПошукавая аптымізацыяМар’ян ДуксаВінцэнт Дунін-МарцінкевічВаршаваМудранкаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыВолатСлуцкАзіяцкі маршрут AH4Джонатан СвіфтСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна Віцебск🡆 More