Замак Дафілд

Замак Дафілд (англ.: Duffield Castle) — Нарманскі замак у Дафілдзе, у Дэрбішыры.

Уваходзіць у спіс запланаваных помнікаў старажытнасці (Scheduled Ancient Monument).

Замак
Дафілд
Duffield
Сучасны стан
Сучасны стан
HGЯO
Краіна Замак Дафілд Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак быў размешчаны на стромкім скалістым мысе з выглядам на раку, што зручна з пункту гледжання абароны; хоць невядома, ці была гэтая мясцовасць заселеная ў дагістарычныя часы. У руінах была знойдзена значная колькасць рымскай або рамана-брытанскай керамікі, у тым ліку чарапіца рымскага ўзору. На жаль, хоць некаторыя з знаходак былі перададзеныя пасля выяўлення ў Музей і мастацкую галерэю Дэрбі, а іншыя ўтрымліваліся ў парафіяльных памяшканнях, многія з іх зніклі.

У 1066 годзе ці каля яго Генрых дэ Фер'ер за заслугі перад Вільямам Заваёўнікам атрымаў землі ў Дэрбішыры, цяпер вядомыя як Дафілд Фрыт (Duffield Frith). Ён пабудаваў замак Татберы як сталіцу, і замак Дафілд — для абароны зямель на поўначы (Дафілд, як мяркуецца, быў пабудаваны з дрэва). Яго трэці сын Роберт праславіўся ў Бітве штандараў супраць шатландцаў у 1138 годзе, і быў узнагароджаны тытулам графа Дэрбі. Яго прапраўнук Уільям ў 1162 годзе далучыўся да сыноў караля Генрыха II Плантагенета ў паўстанні, быў пазбаўлены тытулаў, звярнуўся да караля з прашэннем, быў памілаваны, але ў 1173 годзе абодва замка былі разбураныя з-за недаверу караля . Наступны Уільям быў у фаворы ў караля Іаана Беззямельнага і аднавіў графства і шэраг сядзібаў; тады ж замкі былі адбудаваныя ў камені. Граф Роберт, які належаў да сёмага пакалення, паўстаў супраць Генрыха III, быў памілаваны, але зноў паўстаў у 1269 г.; замак Дафілд быў знішчаны пры падаўленні паўстання. Нягледзячы на тое, што руіны зараслі, захоўвалася памяць аб тым, што замак раней быў тут. У 1769 г. містар Рэйнальд (Reynold) піша, што замак Дафілд стаяў на ўзвышэнні ля верхняга краю горада Дафілд і ў ракі Дэрвент, часткова насупраць Макіні (Makeney), і мясцовасць гэтую дагэтуль называюць замкам-садам, нягледзячы на адсутнасць бачных руін замка вышэй дзірвана.

Вывучэнне руін пачалося ў 1885 годзе. У археалагічных даследаваннях у аснове замка быў знойдзены класічны нарманскі мот і бейлі 98 футаў у даўжыню і 95 футаў у шырыню, над якім была каменная надбудова. Аснова была захавана і ў 1899 годзе перададзена ў Нацыянальны фонд як ранні археалагічны помнік. Далейшыя даследаванні праводзіліся ў 1930 і ў 1957 гадах; ў іх была зроблена малая колькасць сярэднявечных знаходак. Універсітэт Брэдфарда правёў геафізічнае даследаванне мясцовасці ў 2001 годзе, і выявіў сляды структур таго ж перыяду на поўдні і паўднёвым усходзе ад замка; адшукваюцца сродкі на далейшае вывучэнне гэтых аб'ектаў, уключаючы магчымыя рэшткі сцен і блізкія да прастакутным структуры. Няясна, ці адносіцца гэтыя аб'екты да замка або да больш ранняга паселішча.

Замак знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца як невялікі гарадскі парк. Побач праходзіць дарога A6.

Зноскі

Tags:

Англійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Кіраўнікі Мінска103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгадаOnliner.byМухамад ІкбалХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаВера Аляксандраўна Палякова-МакейКарлес ПучдэмонПраспект Пераможцаў (Мінск)СексЧжу ЦзяхуаГомельYouTubeПрыродаПрыслоўеПітэр ФондаКаленік МішкавічПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Міхал АнемпадыстаўНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеНеарамантызмТочка BYMacOSРэнесанс у БеларусіНясвіжскі палацава-паркавы комплексГанна Сяргееўна КурнікаваБеларуская Рада КультурыУсебеларускі народны сходТрагедыя ў НалібокахНасыцкАдам МіцкевічКаскадныя табліцы стыляўУліковы нумар плацельшчыкаГаннаБелы легіёнЮрый КашыраЗлучаныя Штаты АмерыкіСельскія населеныя пункты БеларусіБопфінгенМедаль «За бездакорную службу» (Беларусь)Старабеларуская моваКарпарацыя монстраў (мультфільм)Саюзная ДзяржаваДзева МарыяМінскае капішчаМіхась БашлакоўБеларускі алфавітФерэнц ЛістКрамбамбуля (напой)БальніцаЛівонская вайнаКанфлікт у Судане (з 2023)Зямля пад белымі крыламіЛічэбнікІлья Данілавіч ГурскіШтадлер МінскЗайменнікЖыве Беларусь! (песня)Літаратура і мастацтва (газета)Палавы актСаюз пісьменнікаў СССРСлабодка (Пухавіцкі раён)Мікола ШабовічГенадзь БураўкінЮрый Васілевіч ЯкаўлеўПціч (рака)2022NürnbergБеларуская энцыклапедыяПётр Міронавіч МашэраўЗеляночыЕўдакія Якаўлеўна ЛосьГваздэцьРуская літаратура🡆 More