Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985 гадоў — адна з галоўных падзей у гісторыі рабочага руху ў брытанскай вугальнай прамысловасці.
Забастоўка стала вырашальнай падзеяй у брытанскім рабочым руху на гэтым этапе і яе паражэнне значна саслабіла брытанскія прафсаюзы. Яна таксама разглядаецца ў якасці галоўнай палітычнай і ідэалагічнай перамогі Маргарэт Тэтчэр і Кансерватыўнай партыі. Забастоўка стала вельмі вострым актам барацьбы, таму што Нацыянальны саюз гарнякоў (NUM) быў адным з наймацнейшым прафсаюзаў у краіне, і паводле меркавання многіх, у тым ліку кансерватараў, якія знаходзіліся ва ўладзе, менавіта ён вымусіў урад Хіта сысці ў адстаўку падчас забастоўкі 1974 года. Наступныя забастоўкі скончыліся паражэннем гарнякоў і ўрад Тэтчэр змог умацаваць сваю кансерватыўную фінансавую праграму, а NUM як палітычная сіла перастаў існаваць. Забастоўка выклікала глыбокі раскол у брытанскім грамадстве і прывяла да значных наступстваў, асабліва ў Паўночнай Англіі і ва Уэльсе. У выніку падзей, звязаных з забастоўкай, загінулі дзесяць чалавек: шэсць пікетчыкаў, трое падлеткаў, якія шукалі вугаль, а таксама вадзіцель таксі, які даставіў шахцёра, які не ўдзельнічаў у забастоўцы, на працу.
На ход забастоўкі шахцёраў значна паўплывала падтрымка з боку ЛГБТ-руху, што пасля спарадзіла трывалы саюз паміж ЛГБТ і рабочым рухам і стала важным паваротным пунктам у барацьбе за правы актывістаў у Вялікабрытаніі.
На сустрэчы Маргарэт Тэтчэр з Міхаілам Гарбачовым у снежні 1984 года апошні заявіў, што СССР не аказвае фінансавай дапамогі NUM.
Гэтыя падзеі былі экранізаваны рэжысёрам Мэцью Уаркусам (англ. Matthew Warchus) у 2014 годзе ў фільме Гонар.
Падзеі фільма Білі Эліят разгортваюцца на фоне стачкі шахцёраў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.