Другая Опіумная Вайна

Другая опіумная вайна — вайна Вялікабрытаніі і Францыі з Цынскай імперыяй, якая доўжылася з 1856 па 1860 год.

Другая Опіумная вайна
Узятыя фарты Дагу
Узятыя фарты Дагу
Дата 1856-1860
Месца Кітай
Прычына Вялікабрытанія і Францыя жадалі ўварвацца на кітайскі рынак
Вынік перамога Вялікабрытаніі і Францыі
Змены перадача Вялікабрытаніі Коўлуна
Далучэнне Прыамур’я і Прымор’я да Расіі
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Францыі Францыя
Другая Опіумная Вайна ЗША (1856 і 1859)
Другая Опіумная Вайна Цынская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Майкл Сеймур
Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Брус
Сцяг Францыі Жан-Батыст Луі Гро
Сцяг Францыі Агюст Леапольд Пратэ
Другая Опіумная Вайна Джэймс Армстронг
Другая Опіумная Вайна Джозія Татнал
Другая Опіумная Вайна Сэнгэрынчы
Сілы бакоў
Сцяг Вялікабрытаніі 11 000 чал.
Сцяг Францыі 6700 чал.,
173 карабля
Другая Опіумная Вайна 287 чал., 4 карабля
200 000 чал.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумовы

У 18511864 гг. у імперыі Цын ішла грамадзянская вайна. Паслабленне маньчжурскай імперскай улады пасля Першай опіумнай вайны стала пераломным момантам у гісторыі гэтай дзяржавы. На тэрыторыі імперыі Цын утварылася Тайпінская дзяржава, з якой маньчжурскі ўрад вёў знясільваючую барацьбу.

У першыя часы грамадзянскай вайны замежныя гандляры і місіянеры спачувалі тайпінам.

Фармальна Вялікабрытанія, Францыя, ЗША на першапачатковым этапе тайпінскага паўстання прытрымлівалася нейтралітэту. Аднак, насамрэч яны ўжо ў 1854 г. паспрабавалі выкарыстаць Грамадзянскую вайну ў сваіх мэтах. Дыпламатычныя прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША прад’явілі маньчжурскаму імператару сумеснае патрабаванне аб перазаключэнні дагавораў 1842—1844 гг. Дзяржавы патрабавалі сабе права неабмежаванага гандлю на ўсёй тэрыторыі Кітая, дапушчэння сваіх пастаянных паслоў у Пекін, афіцыйнага права гандляваць опіумам. Цынскі ўрад адхіліў гэтыя патрабаванні, але да адкрытага канфлікту гэта не прывяло, бо ваенныя сілы Вялікабрытаніі тым часам былі звязаны ў войнах з Расіяй, Персіяй і Індыяй.

Нагода

Калі Вялікабрытанія, Францыя і Расія вызвалілі свае сілы пасля Крымскай вайны, брытанцы сталі шукаць нагоду для развязвання ваеннага канфлікту ў імперыі Цын. Такая нагода знайшлася — гэта было затрыманне кітайскімі ўладамі англійскага судна «Эрау», якое займалася кантрабандным гандлем.

8 кастрычніка 1856 года кітайскія чыноўнікі ўзышлі на борт лорчы Arrow («Эрау»), кітайскага карабля, (порт прыпіскі — Ганконг) які плыў пад сцягам Вялікабрытаніі. Існавала падазрэнне, што гэты карабель займаецца пірацтвам, кантрабандай і гандлем опіумам. Дванаццаць чалавек былі арыштаваны і, нягледзячы на патрабаванні Вялікабрытаніі, яны не былі выпушчаны на свабоду. Пасля гэтага інцыдэнту Вялікабрытанія абвясціла вайну імперыі Цын.

Ход вайны

Другая Опіумная Вайна 
Руіны разбуранага акупантамі палаца Юаньмін’юань у Пекіне.

У канцы кастрычніка 1856 г. брытанская эскадра падвергла бамбардзіроўцы порт Гуанчжоу. Напачатку 1857 г. у ваенных дзеяннях таксама ўдзельнічалі амерыканскія караблі. Неўзабаве да Англіі далучылася і Францыя. Скарыстаўшыся канфліктам, Расія прапанавала Цынскай імперыі ваенную дапамогу ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі. У 1858 годзе быў заключаны Айгунскі дагавор, паводле якога Расія атрымала права на левы бераг Амура і кантроль над Усурыйскім краем.

У 1860 г. аб’яднаная англа-французская армія зноў разгарнула ваенныя аперацыі на Ляадунскім паўвостраве і ў паўночным Кітаі, захапіла Цяньцзінь. У вырашальнай бітве, у канцы верасня, пад Пекінам англа-французская артылерыя разграміла маньчжура-мангольскую конніцу. Шлях на Пекін быў адкрыты. Непадрыхтаваныя да вайны цынскія войскі былі разгромлены. Акрамя таго, цынская дзяржава была да гэтага часу цалкам абяскроўлена Тайпінскім паўстаннем. У гэтай сітуацыі Расія запатрабавала ад Цынскага ўрада поўнай перадачы Усурыйскага края, што і было замацавана ў Пекінскім дагаворы 1860 года.

Вынікі

24-25 кастрычніка 1860 г. быў падпісаны Пекінскі дагавор, па якім цынскі ўрад пагадзіўся выплаціць Вялікабрытаніі і Францыі 8 мільёнаў лянаў кантрыбуцыі, адкрыць для замежнага гандлю Цяньцзінь, дазволіць выкарыстоўваць кітайцаў у якасці рабочай сілы (кулі) у калоніях Вялікабрытаніі і Францыі. Да Вялікабрытаніі з гэтага моманту пераходзіла паўднёвая частка Цзюлунскага паўвострава.

Спасылкі

Tags:

Другая Опіумная Вайна ПерадумовыДругая Опіумная Вайна НагодаДругая Опіумная Вайна Ход вайныДругая Опіумная Вайна ВынікіДругая Опіумная Вайна СпасылкіДругая Опіумная Вайна18561860Імперыя ЦынВайнаВялікабрытаніяФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГвінеяАнглійская моваНавум Якаўлевіч ГальпяровічПімен ПанчанкаМаксім ТанкЭштан КутчэрМоўная інтэрферэнцыяБеларускі фальклорГуканне вясныРасійская акупацыя КрымаВялікдзеньЖыве Беларусь!Дзень беларускага пісьменстваКарлес ПучдэмонПапа РымскіІранМастацтва41Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі1706РэзюмэНародны АльбомРасійскае ўварванне ў КрымСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСпортПрыматалогіяМы выйдзем шчыльнымі радаміЭтанолГарэцкія чытанніПаўстанне 1830—1831 гадоўБалічы (Шчучынскі раён)17 лютагаПалавыя губыКастэль-НуоваБеларуская міфалогіяДэйр-эз-ЗорСяргей БульбаЯдвігін Ш.Уладзіслаў ВазаЛявон ВольскіГульня тронаў (раман)Навуковы стыльАнгкор-ВатСёмухаFedoraІнтэрнэтЗюзяBrockhaus EnzyklopädieБеларускае нацыянальнае адраджэннеЖук-алень1Аўтамагістраль УралКрыж Ефрасінні ПолацкайГрунвальдская бітваБеларуская Народная РэспублікаСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскЗамкавая царква (Мінск)ЭквадорКрэолыТэрмінАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСажалкаВялікае Княства ЛітоўскаеПолацкЭстэр ЛедэцкаяМалая базілікаВырайБярозка (часопіс)Мастацкі стыльПелеVolkswagen TouranАбу НувасРаёўка (Маладзечанскі раён)🡆 More