Драматургія (ад стар.-грэч.: δραματουργία «сачыненне ці пастаноўка драматычных твораў») — тэорыя і мастацтва пабудовы драматычнага твора, а таксама сюжэтна-вобразная канцэпцыя такога твора.
Драматургіяй завуць таксама сукупнасць драматычных твораў асобнага пісьменніка, краіны ці народа, эпохі.
Разуменне асноўных элементаў драматычнага твора і прынцыпаў драматургіі гістарычна зменлівыя. Драма тлумачылася як дзеянне якое здзяйсняецца (a не якое ўжо здзейснілася) пры ўзаемадзеянні характара і вонкавага становішча дзеючых асоб.
Дзеянне ўяўляе сабою вядомую змену ў вядомы прамежак часу. Змене ў драматургіі адпавядае змена лёсу, радасная ў камедыі і сумная ў трагедыі. Прамежак часу можа ахопліваць некалькі гадзін, як у французскай класічнай драме, ці шматлікія гады, як у Шэкспіра.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Драматургія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.