Дом Літаратара: Мінск

Дом літаратара — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Фрунзэ, 5.

Дом літаратара
Дом Літаратара: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1976
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Колькасць паверхаў 2-3
Архітэктар Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў і Вольга Віктараўна Шубіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Пабудаваны ў 1976 г. па праекце архітэктараў Ю. Грыгор’ева і В. Шубінай. Займае вуглавое становішча на скрыжаванні вуліц Фрунзэ і Румянцава.

Будынак належаў Саюзу пісьменнікаў БССР, пасля Саюзу беларускіх пісьменнікаў. У 1997 годзе распараджэннем Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі будынак быў адабраны ў незалежнага СБП. У 2005 годзе быў створаны праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які заняў Дом літаратара пасля высялення з яго Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2006 годзе.

У 2008—2015 гадах у будынку размяшчаўся Тэатр юнага гледача, чый будынак знаходзіўся на рэканструкцыі.

Таксама ў будынку размяшчаецца Камерны драматычны тэатр (Тэатральная майстэрня Наталлі Башавай).

Архітэктура

Дом Літаратара: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя 
Дом літаратара

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя збудавання арганізавана вакол квадратнага ў плане ўнутранага двара. Яго абмяжоўваюць двухпавярховае крыло і трохпавярховы П-падобны ў плане корпус. Галоўны фасад з боку вул. Фрунзэ двух’ярусны: 1-ы, з нішай галоўнага ўвахода, з’яўляецца асновай верхняга, вырашанага ў выглядзе пластычнай выгнутай плоскасці з рытмам вертыкальных панеляў і вузкіх аконных праёмаў. У завершы фасада квадратная ўвагнутая панель з каванай дэкаратыўнай зоркай (не захаваліся, зніклі ў 2010-х). Плаўны пластычны сілуэт бакавому фасаду надае спалучэнне акруглых і прамавугольных плоскасцей. Сцены абліцаваны светлым туфам. У мастацкім афармленні выкарыстаны вітражы (У. Стальмашонак; частка знішчана ў 2010-х), метал (Ю. Любімаў).

Планіроўка будынка мае функцыянальнае размежаванне на парадную і дзелавую часткі. Асновай параднай часткі з’яўляецца глядзельная зала на 336 месцаў на 2-м паверсе, да якой далучана фае з антрэсолямі і кафэ. Галоўны вестыбюль аб’ядноўвае канферэнц-залу, бібліятэку, камінную залу з эстрадай. Планіроўка адміністрацыйнага корпуса калідорная з вуглавымі холамі. У апрацоўцы інтэр’ераў шырока выкарыстаны мармур, туф, шпона, дэкаратыўная тынкоўка, чаканка (мастак Ю. Любімаў).

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Tags:

Дом Літаратара ГісторыяДом Літаратара АрхітэктураДом Літаратара ГалерэяДом Літаратара ЛітаратураДом ЛітаратараМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Галіна Радзівонаўна ЛукашэнкаТворны склонСтары ЗапаветАлаіза ПашкевічРыгор БарадулінКалгасАлесь СавіцкіПершая сусветная вайнаАнатоль ВярцінскіВілейкаЯнка МаўрПалесцінцыЛабараторныя ўмовыКрыжакіБелы легіёнКандрат КрапіваТэмнэЭякуляцыяЗлучнікТлумачальны слоўнік беларускай мовыАляксандр Аляксандравіч ВіхорСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСяргей Іванавіч ГрахоўскіПаўлінкаВасіль ВіткаМайАндрэй ГорватКірыл Трафімавіч МазураўАстравецЮрый Анатольевіч РыдкінАлесь БачылаБеларусьФінгерынгМінскі інавацыйны ўніверсітэтСправа «Армія з народам»Вацлаў ЛастоўскіПомнік літары «Ў»Ева (карціна)Ігарыўка (Канатопскі раён)Сасык (Кундук)krjscУладзімір НякляеўБелая РусьСекс без пранікненняPaveway IVЗмагары (палітычнае клішэ)Карная аперацыя «Bamberg»Адраджэнне29 красавікаВольга Славаміраўна Бондараваiwde3Сібусава ЭіціПаўстанне 1863—1864 гадоўЛабокЯнкава (Пухавіцкі раён)Грунвальдская бітваСінтаксіс мовыАлесь БадакСвятлоРасціслаў ЗавістовічМужыцкая праўдаРыфмаДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаБеларуская літаратураПлошча Незалежнасці (Мінск)Назоўны склонАлесь АдамовічПласт ГаліцынаВіктар КарамазаўПімен ПанчанкаФарамірЛюдзі на балоце (раман)Юрась СвіркаBing🡆 More