Дзмітрый Іванавіч Даўгяла

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в.

Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — красавік 1942?, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1942 (73 гады)
Месца смерці с. Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласць, Казахстан
Грамадзянства
Род дзейнасці архівіст, гісторык
Навуковая сфера гісторыя, археаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве.

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла 
Прэзідыум Гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: Ісаакій Сербаў, Міхаіл Мароз, Васіль Дружчыц, Дзмітрый Даўгяла.
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла 
Д. І. Даўгяла (1937)

Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942 г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.

Навуковая і творчая дзейнасць

Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).
Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Барысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў. Вывучаў гісторыю нацыянальных меншасцей на Беларусі. Сярод яго работ таксама:

  • Марковские гайдамаки. — Витебск, 1896;
  • Поуниатская библиотека Витебской духовной семинарии // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1901, № 1—2;
  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. — Вильна, 1907;
  • Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями. Вильна, 1911 (у суаўтарстве з Ф. А. Жудро і І. А. Сербавым);
  • Цыганы на Беларусі: (Гіст. нарыс) // Наш край, 1926. — № 12(15);
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. — Мн., 1927;
  • Свіслацкі замак у 1560 г. // Наш край, 1927. — № 6—7;
  • Заслаўе на Міншчыне. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, 1928. — Кн. 5;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. — Рыга, 1933

і інш.

Зноскі

Літаратура


Tags:

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла БіяграфіяДзмітрый Іванавіч Даўгяла Навуковая і творчая дзейнасцьДзмітрый Іванавіч Даўгяла ЛітаратураДзмітрый Іванавіч Даўгяла1 лістапада1868Віцебская вобласцьВіцебская губерняГарадоцкі паветГісторыкКазахстанКазьяныШумілінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль ВіткаЕўдакія Якаўлеўна ЛосьКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЗмітрок Бядуля1949Падзелы Рэчы ПаспалітайЛабізмКонкурс песні Еўрабачанне 2024Данься (геапарк)Армія ЗШАМесяц (спадарожнік Зямлі)МТБанкСаюзная Дзяржава800Сяргей Іванавіч ГрахоўскіІван МележБуры мядзведзьЯгор Андрэевіч ТамкоВірджыніяЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваКандрат КрапіваКанстытуцыя 3 мая 1791 годаГімн любовіДзень ПерамогіПріорбанкІрына Юр’еўна Астапенка1891Адольф Гітлер УунонаЯ размалюю для цябе небаНасельніцтва БеларусіВіцебскКрыж Ефрасінні ПолацкайГісторыя БеларусіБеларуская вёскаЛідскі замакВіктар Анатолевіч ШніпМёртвым не баліцьМікалас АлекнаБеларускі лацінскі алфавітAbout.comЛічэбнікГенадзь Пятровіч ПашкоўУшэсцеВінцэнт Дунін-МарцінкевічБеларусізацыяСаюз беларускіх пісьменнікаўІгар Хведаравіч СідарукПраспект Ракасоўскага (Мінск)Эрнэст ХемінгуэйПолымя (літаратурнае аб’яднанне)ХатыньБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяGoogle ChromeЛюблінская уніяПубліцыстычны стыльМіхась БашлакоўПанядзелакГарады БеларусіБілі ПрэстанПомнік літары «Ў»Юр’еў дзень (вясенні)Праспект Пераможцаў (Мінск)Алег Рыгоравіч СуконкаЗагляне сонца і ў наша аконцаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкПабла ПікасаААдукацыйная камісіяБела-чырвона-белы сцягТаўцівіл ДаўспрункавічСтройЕфрасіння Полацкая🡆 More