Джэром Айзек Фрыдман

Джэром Айзек Фрыдман (англ.: Jerome Isaac Friedman; нар.

28 сакавіка 1930 года, Чыкага, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1990) за асноўныя даследаванні, якія пацвярджаюць існаванне кваркаў («за піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, істотна важных для распрацоўкі кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц»).

Джэром Айзек Фрыдман
Jerome Isaac Friedman
Джэром Айзек Фрыдман
Дата нараджэння 28 сакавіка 1930(1930-03-28)[…] (94 гады)
Месца нараджэння Чыкага, Ілінойс, ЗША
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы MIT
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Энрыка Фермі
Член у
Узнагароды Джэром Айзек Фрыдман Нобелеўская прэмія па фізіцы (1990)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацькі Фрыдмана эмігравалі ў ЗША з Расійскай імперыі. Джэром Айзек Фрыдман нарадзіўся ў Чыкага. Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт. Там жа абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы (1956). Выкладаў у Чыкагскім універсітэце (1956-1957) і Стэнфардскім універсітэце (1957-1960). З 1960 гады Джэром Фрыдман выкладае ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Тут ён атрымаў пасаду прафесара і ў 1983 годзе ўзначальвае кафедру фізікі. На працягу сваёй кар'еры Фрыдман займаўся даследаваннямі ў галіне элементарных часціц. Фізікі да таго часу ўжо ведалі пра існаванне пратонаў і нейтронаў. З 1950 года робяцца спробы знайсці больш дробныя часціцы. У 1964 годзе навукоўцы М. Гел-Ман і Джордж Цвейг зрабілі здагадку аб існаванні кваркаў, але даказаць іх існаванне не маглі. Выкарыстоўваючы найноўшы магутны лінейны паскаральнік ў Стэнфардзе, Фрыдман і яго калегі - Рычард Э. Тэйлар і Генры У. Кендал ў 1967-1973 гадах правялі шэраг эксперыментаў па бамбардзіроўцы пратонаў электронамі. Чакалася, што электроны альбо пройдуць скрозь іх, альбо пераскочаць. Рэчаіснасць абвергла іх чаканні. Пры павелічэнні хуткасці электронаў да велічыні, блізкай да хуткасці святла, навукоўцы ўбачылі, што большасць з гэтых электронаў адскокваюць ад пратонаў пад рознымі вугламі самым дзіўным чынам, што пацвярджала наяўнасць у іх нейкіх больш дробных часціц, умоўна названых кваркамі. У выніку ўважлівай апрацоўкі вынікаў эксперыменту і класіфікацыі знойдзеных часціц, навукоўцы прадставілі набор кваркаў, названых: верхні (up), ніжні (down), зачараваны (charm), дзіўны (strange), праўдзівы (truth), прыгожы (beauty).

Зноскі

  • Jerome Isaac Friedman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • NNDB — 2002.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Friedman_Jerome
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джэром Айзек Фрыдман, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джэром Айзек Фрыдман БіяграфіяДжэром Айзек Фрыдман ЛітаратураДжэром Айзек Фрыдман СпасылкіДжэром Айзек Фрыдман193028 сакавікаАнглійская моваЗШАНобелеўская прэмія па фізіцыПрафесарФізікЧыкага

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Плошчы МінскаПаўднёвая АмерыкаАПрыродны газМікола МятліцкіГісторыя БеларусіСтаражытнабеларуская літаратураСпіс вуліц МінскаАрлоўская вобласцьНіл ГілевічПінская шляхта (п’еса)ВіцебскМільянер з трушчобБеларуская фантастычная прозаPremiere (часопіс)Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)ВярбаСяргей Іванавіч ГрахоўскіАдольф Гітлер УунонаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічБеларуская краёвая абаронаНіна Іосіфаўна МацяшБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваУ краіне райскай птушкіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСям’яVPNЗайменнікГомельПершы падзел Рэчы ПаспалітайТрайчасты нервЗлучнікМастурбацыяФарамір25 красавікаЖанчына зверхуТураўскае княстваРаслінаводстваТры чарапахі (песня)Мінская ратушаАфарызмАлесь КажадубВалерый Станіслававіч МянжынскіЗабіць прэзідэнтаApraxiaМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Кастрычніцкая рэвалюцыяБуякіМірскі замакЗямляЮраўскі карагодБелгазпрамбанкМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Полымя (часопіс)Лацінская моваNode.jsБеларускі нацыянальны касцюмЛітваГлеб Іванавіч УспенскіАнглійская моваАркадзь КуляшоўЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьНавіяльБеларуская Народная РэспублікаІван ЧыгрынаўУвасабленнеНафта115-ы зенітна-ракетны полкІван МележОдноклассникиАлег Антонавіч ЛойкаЗямля пад белымі крыламіКобрынЗаходняя БеларусьГенадзь Васільевіч Кастырчанка🡆 More