Даніэль Буланжэ

Даніэль Буланжэ (фр.: Daniel Boulanger; 24 студзеня 1922, Камп'ень, Уаза — 27 кастрычніка 2014) — французскі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, аўтар дыялогаў да фільмаў.

Сыграў шэраг другарадных роляў у 11 фільмах і стаў членам Ганкураўскай акадэміі ў 1983 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 2008 годзе.

Даніэль Буланжэ
фр.: Daniel Boulanger
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Daniel Michel Auguste Boulanger
Псеўданімы Daniel Anger
Дата нараджэння 24 студзеня 1922(1922-01-24)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 2014(2014-10-27)[…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці акцёр, пісьменнік, сцэнарыст, паэт, дзіцячы пісьменнік, кінаакцёр
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

У 1932 годзе паступіў на вучобу ў семінарыю, рыхтуючыся стаць святаром, вывучаў старажытнагрэчаскую, латынь і нямецкую мовы, а таксама ігру на фартэпіяна. Пасля акупацыі Францыі нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны далучыўся да руху Супраціву, у лістападзе 1940 года быў арыштаваны, але бег і ў 1942 годзе далучыўся да партызанаў. У 1945 годзе пакінуў Францыю і адправіўся падарожнічаць па свеце, наведаўшы Бразілію, Чад, Чэхаславакію, Балгарыю і іншыя краіны; падарожжа агулам заняло дзевяць гадоў, прычым займаўся Буланжэ ў названых краінах рознымі заняткамі: у прыватнасці, у Балгарыі ён быў працоўным на будаўніцтве чыгунак, у Бразіліі працаваў на авечкагадоўчай ферме, а ў Чадзе быў арганістам і кансультантам па эканамічных пытаннях. У 1957 годзе вярнуўся ў Францыю і засяродзіўся на літаратурнай працы, апублікаваўшы свой першы раман у 1958 годзе, а першы зборнік апавяданняў — у 1963. З 1970 года жыў у Санлісе.

Яго творчая спадчына ўключае 15 зборнікаў апавяданняў, 29 раманаў, 27 зборнікаў вершаў, 5 п’ес, 41 сцэнарый для фільма. Большасць яго твораў так ці інакш злучаны з сацыяльнымі праблемамі маленькіх правінцыйных гарадоў Францыі. У 1974 годзе быў удастоены Ганкураўскай прэміі за раман Fouette, cocher!. У 1971 годзе атрымаў прэмію Французскай акадэміі, у 1979 — прэмію прынца Манака, у 1983 — прэмію Ганкураўскай акадэміі.

Зноскі

  • Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  • а б Daniel Boulanger // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Daniel Boulanger // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Даніэль Буланжэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1922201424 студзеня27 кастрычнікаДраматургКамп'еньПаэтПісьменнікСцэнарыстФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Новая зямля (паэма)ПрыслоўеBingXOasisГеаграфічныя каардынатыНів КэмпбелХіміяЛюдзі на балоце (раман)Балгарскі алфавітНатуральная воспаВін ДызельТомас ЛубангаЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Паліна Віктараўна ЖарабцоваКамп’ютарная мышВялікая пандаТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаЯндэкс.КартыАнальны сексУтраЯдзерная рэакцыяВасіль ЦяпінскіАляксандр I (імператар расійскі)ЛюбоўРаскіданае гняздо (п’еса)ВозераГлебаНаталля Пятроўна АўдзееваВялікія раўніныРуская моваЦнатлівасцьАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаВалянцін Паўлавіч ТаўлайПаца-ВацаМаксім ТанкУладзімір КараткевічГорадВялікая Айчынная вайнаБоска НтагандаДоцішкіWorld Wide WebФутболКларксвіл (Тэнесі)ВікісховішчаУльтраправыяРабіндранат ТагорАральны сексСымон БудныЛінцПінхас ПалонскіЛагойскЛявон ВольскіСяргей Іванавіч Грахоўскі.nuРазбуры турмы мурыПріорбанкГаннаПрафесійны саюзГанімед (спадарожнік)Ле КарбюзьеСвяшчэнная Рымская імперыяГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельСацыяльныя медыяДжуліяна МурСянная мукаАляксей Мікалаевіч СокалТрагедыя ў НалібокахГенрык ІбсенЛеброн ДжэймсЛеў XIIIПратэстанцтваМастурбацыяДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогій🡆 More