Гібрыдная Вайна

Гібрыдная вайна (англ.: hybrid warfare) — від варожых дзеянняў, пры якім нападаючы бок не звяртаецца да класічнага ваеннага ўварвання, а душыць свайго апанента, выкарыстоўваючы спалучэнне схаваных аперацый, дыверсій, кібервайны, а таксама аказваючы падтрымку паўстанцам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі праціўніка.

Пры гэтым ваенныя дзеянні могуць наогул не весціся, і з фармальнага пункту гледжання гібрыдная вайна можа працякаць у мірны час.

Нападаючы бок ажыццяўляе стратэгічную каардынацыю названых дзеянняў, захоўваючы пры гэтым магчымасць праўдападобнага адмаўлення сваёй уцягнутасці ў канфлікт. Класічнымі прыкладамі гібрыдных ваенных дзеянняў у канцы XX—пачатку XXI стагоддзяў называюць дзеянні СССР у пачатковы перыяд Афганскай вайны (1979—1989), а таксама дзеянні ЗША, Пакістана, КНР і іншых дзяржаў па падтрымцы афганскіх маджахедаў. Гібрыднай вайне можа папярэднічаць так званая асіметрычная вайна, якая можа перарастаць у гібрыдную па меры росту навыкаў паўстанцаў. Так, Н. Папеску лічыць, што ў 2000 годзе дзеянні «Хезбалы» супраць ізраільскай арміі ўжо былі варыянтам гібрыднай вайны.

Альтэрнатыўнае вызначэнне

Сустракаецца і іншае вызначэнне гібрыднай вайны як вайны, якая спалучае рэгулярныя («сіметрычныя») баявыя дзеянні з элементамі асіметрычных войнаў. Напрыклад, Дж. МакКуен вызначае гібрыдную вайну як «камбінацыю сіметрычнай і асіметрычнай войнаў». Праблема з такім вызначэннем відавочная: МакКуен вымушаны прызнаць, што пры такім вызначэнні «ўсе войны — патэнцыйна гібрыдныя».

Ф. Хофман прапануе ўдакладненне: у гібрыдных войнах асіметрычны кампанент мае вырашальнае аператыўнае значэнне на поле бою, у адрозненне ад звычайных войнаў, дзе роля асіметрычных гульцоў (напрыклад, партызан) складаецца ў адцягненні сіл праціўніка на падтрыманне бяспекі ўдалечыні ад поля бою. У далейшым, каб пазбегнуць блытаніны, Хофман прапанаваў выкарыстоўваць для войнаў, дзе мэтай асіметрычнай кампаненты з’яўляецца адцягванне сіл праціўніка ад асноўнага тэатра вайны і стварэнне цяжкасцяў у кіраванні войскамі, тэрмін «камбінаваная вайна». П. Мансур не падтрымлівае ідэю такога падзелу.

Фактычна, пад вызначэннем «гібрыдная вайна», могуць мець на ўвазе любыя недружалюбныя дзеянні адной краіны ў дачыненні да іншай, без відавочных дзеянняў узброеных сіл. Звычайна гэтым тэрмінам карыстаецца «слабы бок», каб пры няяўным ужыванні або пры адсутнасці доказаў наяўнасці ўзброеных сіл праціўніка, усё-ткі паказаць, што недружалюбныя дзеянні з’яўляюцца вайной. Гэта фактычна выводзіць дадзены тэрмін з юрыдычнай і палітычнай плоскасці, якія патрабуюць дакладных і фактычных доказаў або пратакалявання міжнароднымі арганізацыямі, маніторынгавымі місіямі наяўнасці дзеянняў узброеных сіл, таго ці іншага боку, і робіць дадзены тэрмін прапагандысцкім.

Асаблівасці

Прырода гібрыдных войнаў дазваляе нападніку расцягваць варожыя дзеянні на працяглы час, выпрабоўваючы стратэгічнае цярпенне ворага — звычайна час гуляе на карысць боку, які выкарыстоўвае метады гібрыднай вайны. Асабліва моцна гэты эфект адчуваецца ў выпадку рэгулярнай арміі, уцягнутай у гібрыдную вайну на чужой тэрыторыі. Лоўрэнс Аравійскі адзначаў у сувязі з арабскім паўстаннем: «канчатковая перамога выглядала несумненнай, калі толькі вайна працягнецца дастаткова доўга».

Гісторыя

Гібрыдныя войны вядомыя з глыбокай старажытнасці, хоць тэхналогіі былі іншымі: так, Папеску адносіць да метадаў гібрыдных войнаў у старажытнасці атручэнне калодзежаў і подкуп абаронцаў з тым, каб яны адкрылі вароты крэпасці.

Больш цікавы гістарычны прыклад прыводзіць Мансур. У Пелапанескую вайну ў V стагоддзі да н.э. слабым месцам спартанцаў былі рабы-ілоты, якія патрабавалі падтрымання значных сіл у Лаканіцы і Месеніі для прадухілення паўстанняў. Стратэгічнае рашэнне афінян па захопе Піласа часткова дыктавалася спробай падняць паўстанне ілотаў і перайсці да гібрыднай вайны. Уцёкі ілотаў у Пілас і асцярогі паўстання вымусілі спартанцаў перайсці да перамоваў.

Прыклад

Аўтары зборніка пад рэдакцыяй Мюрэя і Мансура разбіраюць дзевяць прыкладаў гібрыдных войнаў з антычнасці да другой паловы XX стагоддзя:

  1. Заваёва Германіі рымлянамі
  2. Падаўленне англічанамі Ірландыі ў 1594—1603 гадах
  3. Амерыканская рэвалюцыя
  4. Пірэнейскія войны
  5. Супрацьпартызанскія дзеянні падчас грамадзянскай вайны ў ЗША
  6. Франка-пруская вайна
  7. Вялікая гульня
  8. Японія ў Паўночным Кітаі ў 1937—1945 гадах
  9. В’етнамская вайна

Тэрмін «гібрыдная вайна» часта выкарыстоўваюць у дачыненні да дзеянняў Расіі у сувязі з далучэннем Крыма і канфліктам на ўсходзе Украіны.

Гл. таксама

  • Вайна новага пакалення
  • Дактрына Герасімава
  • Сетэцэнтрычная вайна
  • Нетрадыцыйныя баявыя дзеянні
  • Апасродкавая вайна

Зноскі

Літаратура

  • Williamson Murray, Peter R. Mansoor. Hybrid Warfare: Fighting Complex Opponents from the Ancient World to the Present. — Cambridge University Press, 2012.
  • Marton, Péter. Evolution in military affairs in the battlespace of Syria and Iraq (англ.) // Corvinus Journal of International Affairs. — 2018. — Vol. 2, iss. 2—3. — P. 30—41.

Tags:

Гібрыдная Вайна Альтэрнатыўнае вызначэннеГібрыдная Вайна АсаблівасціГібрыдная Вайна ГісторыяГібрыдная Вайна ПрыкладГібрыдная Вайна Гл. таксамаГібрыдная Вайна ЗноскіГібрыдная Вайна ЛітаратураГібрыдная ВайнаАнглійская моваМір

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рыжскі мірны дагавор (1921)Гасдрубал БаркідГарбачэва (Вілейскі раён)Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтPhoenix theophrastiiНіл ГілевічАнастасія Леанідаўна ХаванскаяЛюдміла РублеўскаяТэрмінРымская рэспублікаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСвятлана Міхайлаўна ЛясовічСацыял-дэмакратычная партыяФрыдрых ЭнгельсЦаляМіхась ЧаротГвязда БыдгашчБайнэтВінцэнт Дунін-МарцінкевічКапюшонКалядыФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіБерасцянкаРыгор БарадулінМінай Піліпавіч ШмыроўМарыяна РахойМарокаАсіміляцыя (мовазнаўства)ЧэхіяЯлтаГубыАндрэй ПачобутФранцішак БагушэвічСтыль (мова)БасяБеларуская народная дэманалогіяСакураПравы рэваншАнглійская моваУладзімір Уладзіміравіч ПуцінРада БНРПаўстанне 1830—1831 гадоўВырайДзікае паляванне караля СтахаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьІван НавуменкаРазбітае сэрца пацанаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўBetfairНарвасадатаУкраінская Народная Рэспубліка41Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Iva SativaКубаКорпус марской пяхоты ЗШАБарань (Барысаўскі раён)Counter-Strike 2ВільнюсБеларуская ВікіпедыяБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)ПрыматалогіяКлаўдзія ВасінаАркадзь КуляшоўКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўРадыеактыўны распадПаўстанне 1863—1864 гадоўЕгіпет18ПрасніцаДзядзькаваннеПошукавая аптымізацыяЯнка Маўр3Эндру Джон УайлсСвятлана Іванаўна Калыванава🡆 More