Гомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны

Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — ваенны шпіталь у Гомелі.

Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
Паказальнік на шпіталь
Паказальнік на шпіталь
Падпарадкаванне галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама
Тып шпіталь
Дата заснавання 1941
Ранейшыя назвы Эвакашпіталь № 1235
Галоўны ўрач Алег Анатольевіч Іванцоў
Характарыстыкі
Спальных месцаў 500
Каардынаты
Адрас г. Гомель, вул. Ільіча, 288
gospital.by

Гісторыя

Першапачаткова арганізаваны як эвакашпіталь  (руск.) № 1235 на 600 ложкаў (500 — агульнахірургічных, 100 — для параненых са сківічна-тваравымі паражэннямі) у горадзе Бійску загадам санітарнага кіравання Чырвонай Арміі № СО/ОО 846.

У 1944 годзе з вызваленнем БССР ад нямецкіх частак перадыслакаваны ў Гомель. У 1946 годзе перайменаваны ў шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны з хірургічным, тэрапеўтычным, сківічна-тваравым і неўралагічным аддзяленнямі і шматпрофільнымі курсамі па навучанні інвалідаў новым прафесiям.

У 1952 перапрафіляваны для лячэння хворых лёгачным і касцёва-сустаўным туберкулёзам  (ісп.) (300 ложкаў).

У 1970-80-х гадах перапрафіляваны ў тэрапеўтычны; пабудаваныя водалячэбніца, сталовая, пральня, кацельня.

У 1983-87 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы шпітальны комплекс на 280 ложкаў. У 1992-98 гадах другой чаргой будаўніцтва ў шпіталі стала на 220 ложкаў болей. Адкрыты кабінеты тэрмальнага лячэння прадсталёвай залозы, дыягностыкі і лячэння астэапарозу, аддзялення ГБА  (руск.), зубнога пратэзавання[ru] і інш. Некаторыя кабінеты (бухгалтэрыя, метадкабінет, загадчыкі кардыялагічнага, неўралагічнага, рэанімацыйнага аддзяленняў) аснашчаны сучаснымі персанальнымі камп’ютарамі.

У 2009—2011 гадах пачалі функцыянаваць аперацыйная для экстранага аператыўнага ўмяшання хворым, што паступаюць па «хуткай» дапамозе з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту (кровазліццямі); новая зала ЛФК, абсталяваная сучаснымі трэнажорамі; кабінеты псіхатэрапеўта і ўльтрагукавой дыягностыкі. Праведзена лічбавае тэлебачанне і хуткасны Інтэрнэт у кожнае аддзяленне, усталяваны відэакантроль паступлення хворых.

З 1 студзеня 2012 года на базе ўстановы «Гомельскі абласны клінічны шпіталь ІАВ» адкрыты Гомельскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ў складзе чатырох аддзяленняў для рэабілітацыі хворых з вострымі і хранічнымі захворваннямі неўралагічнага, кардыялагічнага і траўматалагічнага профіляў магутнасцю 170 ложкаў.

З 1 студзеня 2013 года ложкавая магутнасць шпіталя павялічана да 500 ложкаў; абласны рэабілітацыйны цэнтр — 181 ложак, з іх 20 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў анкалагічнага профілю.

Галоўныя ўрачы

Узнагароды

  • 1949 — шпіталь узнагароджаны пераходзячым Чырвоным сцягам Міністэрства аховы здароўя СССР як лепшы шпіталь краіны
  • 2006 — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталёў СНД

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Гомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны ГісторыяГомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны Галоўныя ўрачыГомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны УзнагародыГомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны СпасылкіГомельскі Абласны Клінічны Шпіталь Інвалідаў Вялікай Айчыннай Вайны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВікіФеадалізмКарлес ПучдэмонФрыдрых ЭнгельсЦаляТэрмінСанкт-ПецярбургІнфарматыкаЗянон ПазнякЛіс Мікіта (мультсерыял)КакаБалічы (Шчучынскі раён)ШвагерПапа РымскіВенера (планета)Раёўка (Маладзечанскі раён)Ніжняя сківіцаЖаўна29 сакавікаСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскМіхась СтральцоўДэйр-эз-ЗорГвязда БыдгашчКыргызстанМагіла льва (паэма)Эстэр ЛедэцкаяВаршаваПалавыя губыІван НавуменкаМанголіяІнструкцыя па транслітарацыіМТБанкРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКіеўская РусьКірыла ТураўскіСвятлана Валер'еўна ФаменкаМікалай Васільевіч СтасКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтДзень беларускага пісьменстваCounter-Strike 2ІнтэрнэтБарыс Аляксеевіч КрэпакЖураўліны крыкШэрлак ХолмсГасдрубал БаркідНігерыяЯгайлаGemeinsame NormdateiСарган IIФранцыск СкарынаСкорасць гукуАкупацыя Ірака (2003—2011)Полк КаліноўскагаЛітбел ССР2 красавікаЗайменнік2023Батанічныя помнікі прыродыІлюстрацыяБеларускі алфавітРымская імперыяШасцідзясятнікіАрганічныя рэчывыМахачкалаЯлтаПаўночная вайна (1700—1721)Еўрапейскі СаюзРональд РосКічэрОсаму ТэдзукаАнджэла БадаламенціArchive.isКантонскі дыялектКаласы пад сярпом тваімЛашанцыВікіпедыя🡆 More