Георгі Пулеўскі (балг.: Георги Пулевски; макед.: Ѓорѓи Пулевски; макед.: Ѓорѓија Пулевски) — балгара-македонскі нацыянал-рэвалюцыянер і публіцыст.
Ён адным з першых у Новы час паставіў пытанне пра асобную македонскую нацыю, пра самастойную македонскую мову, хоць і не даў на іх на іх адназначных адказаў. Публіцыст Крстэ Місіркаў лічыў Пулеўскага адным з заснавальнікаў македанізму. Быў яскравай і рознабаковай асобай, праславіўся і як лінгвіст, і як палявы камандзір гайдукоў, і як архітэктар.
Георгі Пулеўскі | |
---|---|
Георги Пулевски | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | балг.: Георги Пулевски |
Дата нараджэння | 1817 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1893 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Асманская імперыя, Валахія, Румынія, Сербія, Балгарыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | македонская, балгарская, сербская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгі Пулеўскі нарадзіўся ў 1817 годзе, у горным македонскім сяле Галічнік, якое знаходзілася ў той час у складзе Асманскай імперыі. Георгі да македонскага племя міякаў (мијаци). У Галічніку існуе паданне пра тое, што «продкі Георгі Пулеўскага перасяліліся ў Галічнік у канцы XV стагоддзя з невялікага прыморскага гарадка Пула, размешчанага на поўдзень ад Скадара, у Паўночнай Албаніі». Пра юныя гады Пулеўскага мала што вядома. Ён доўга працаваў муляром у Дунайскіх княствах Валахіі і Малдавіі, які ў 1859 г. аб’ядналіся ў Румынію. У сталым узросце стаў архітэктарам. З княстваў Пулеўскі часта прыязджаў у родныя краі. У цяснінах Гола Брдо, на захад ад Галічніка, на стыку Македоніі з Албаніяй, ён сфарміраваў гайдуцкую чэту (дружыну), якая вельмі непакоіла турэцкіх акупантаў.
У Румыніі, верагодна, ужо пасля Крымскай вайны, Пулеўскі пазнаёміўся са сваім цёзкай Георгі Ракоўскім — іншым праслаўленым балгарскім гайдуком. Чэта Ракоўскага паспяхова дзейнічала супраць туркаў на ўсходзе Балгарыі, у раёне Рогі Старой Планіны. У 1861—1862 гадах Ракоўскі стварыў у Бялградзе Першую Балгарскую легію. А Георгі Пулеўскі сфарміраваў у складзе Легіі чэту, неўзабаве якая даставіла шмат непрыемнасцей турэцкаму гарнізону Бялграда.
У хуткім часе пачалося супрацоўніцтва Пулеўскага з сербскай інтэлігенцыяй. У тыя гады актывізавалася сербская прапаганда ў Македоніі — і пэўныя бялградскія колы разлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах македонскага ваяводу Пулеўскага, які пасяліўся ў Сербіі. Сербскія ўлады спансавалі издание двух уникальных словарей, составленных Пулевским. За ними закрепились названия «Четырёхязычник Пулевского» (Бялрад, 1873) і «Триязычник Пулевского»
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Георгі Пулеўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.