Георгій Колас

Георгій Колас (26 лютага 1929, х.

Куцень Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 1994) — беларускі літаратуразнавец і крытык.

Георгій Колас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага 1929(1929-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Дзеці Уладзімір Георгіевіч Колас і Зміцер Колас
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас калектывізацыяй разам з раскулачанымі бацькамі 30.3.1930 быў сасланы на спецпасяленне ў Гаінскі раён Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі. Вызвалены 14 верасня 1945 года. Скончыў філалагічны факультэт Кудымкарскага настаўніцкага інстытута (1947), акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута (1951). Два гады працаваў акцёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра ў Мінску. Затым працаваў супрацоўнікам газеты «Сталинская молодежь», аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1955—1960 — галоўны рэдактар па рэпертуары драматычных тэатраў у Міністэрстве культуры БССР. Працаваў загадчыкам метадычнага кабінета культасветработы Белсавпрафа. У 1961—1964 — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1967—1971 — рэдактар аддзела крытыкі, бібліяграфіі і мастацтва часопіса «Неман». Член СП СССР (з 1964). Бацька Уладзіміра і Змітра Коласаў.

Творчасць

У друку з артыкуламі пра тэатральнае мастацтва і драматургію выступае з 1953. Выдаў брашуры «Тэатры Беларускай ССР у 2-й Прыбалтыйскай тэатральнай вясне» (1957), «Спектаклі юбілейнага сезона» (1958), «Николай Ерёменко» (Масква, 1968). Аўтар кнігі «Современник в гриме и без грима» (1963), зборніка артыкулаў «Диалог через рампу» (1967), шматлікіх артыкулаў пра старажытныя беларускія інтэрмедыі, пра творчасць драматургаў К. Марашэўскага, Я. Купалы, К. Губарэвіча, А. Маўзона, А. Макаёнка, А. Вярцінскага, І. Чыгрынава, А. Дударава, М. Матукоўскага, А. Дзялендзіка, Я. Шабана і інш.

Аўтар звыш дваццаці пяці сцэнарыяў дакументальных, навукова-папулярных кіна- і тэлефільмаў «Беларуская сюіта» (1966), «Я чую вестку» (1967), «Купалаўцы» (1970), «Мы — сіняблузнікі» (1971), «Жывая ніць» (1973), «Ларыса Александроўская» (1975), «Тры тысячы песень» (1976), «Мінск — пра час і пра сябе» і «Лепей за тое, што ёсць» (1977), «Ігра без ігры» (1978), «Іван Шамякін» (1979), «Паклон мой народу за песні» і «Янка Купала» (1982), «Старажытныя паркі» (1989) і інш.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Георгій Колас БіяграфіяГеоргій Колас ТворчасцьГеоргій Колас ЛітаратураГеоргій Колас1929199426 лютага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вялікія раўніныУладзімір ДубоўкаДжэрэмі РэнерКанье УэстЕва ВежнавецЯўген Аляксандравіч ГлебаўНавуковы стыльПаўстанне 1863—1864 гадоўЭталонная мадэль OSI28 сакавікаПестаРэйчэл КарсанGemeinsame NormdateiЧэхіяПадобнасць (геаметрыя)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўКупалінка (песня)Смарт-кантрактГідрапонікаПанямоннеМаладосць (часопіс)ПарыжНарвасадатаНацыяналізмГуцулыГроднаЯфім Якаўлевіч Беленькі2019Павел Аляксандравіч ХарланчукРадучы (вёска)Іван Піліпавіч АкімачкінПастава на каленях1576ВольхаАндрусь ТакіндангGoogle MapsКацярына Ігараўна ГумянюкГігабайтУвасабленнеПалітычныя партыі БеларусіPayPalСацыяльныя медыяЛагойскМэрПрудок (Гомель)Крыс ЭвертКаменкаКарэнныя амерыканцы ЗШАТрыганаметрычныя функцыіВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаМоваСэрца на далоніPlayStation 5Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеЛішайнікіДагавор аб космасеXIX стагоддзеМ. ЦяцерскіЭма УотсанТрыестГорадСымон БудныСексуальныя практыкі паміж мужчынаміМаксім Яўгенавіч КацВікісховішчаБобруйский курьерДжон БернталУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПолк КаліноўскагаПалессеКсенія Дзягілева-БяляеваКарл X БурбонСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіЗімовыя Алімпійскія гульні 2014🡆 More