Гаўбіца

Га́ўбіца (ад ням.: Haubitze ад чэшск.

houfnice гуфніца) — гармата для навеснай стральбы (пад кутом узвышэння да 70°).

Гаўбіца
122-мм гаўбіца D30 M94, Харватыя.
Гаўбіца
Гаўбіца 2-й пал. 19 ст.

Канструкцыйна гаўбіцы падобныя да пушак, але маюць параўнальна меншую пачатковую хуткасць і карацейшы (да 30 калібраў) ствол. Ствол можа быць даўжэйшым, а гармата — лічыцца гаўбіцай, калі пры навеснай стральбе мена зараду дазваляе перакрывацца зонам паражэння.

Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105 – 203 мм, ствол даўжынёй 15 – 30 калібраў, пачатковую хуткасць снарада 300 – 800 м/с, пераменны зарад, хуткастрэльнасць да 10 стрэлаў/хв., дальнабойнасць да 24 км (з актыўна-рэактыўнымі боепрыпасамі — да 30 км). Падзяляюцца і класіфікуюцца як і іншыя гарматы.

Правобразамі сучасных гаўбіц, ці, паводле іншага бачання, першымі гаўбіцамі ў Еўропе былі сярэднявечныя гуфніцы (15 – 16 ст.) і камнямёты. Тып гаўбіцы, як палявой, манеўранай гарматы, здольнай да навеснай стральбы выбуховымі снарадамі, выдзяліўся ў сяр. 17 ст. у Галандыі, як адказ на памацнелую палявую фартыфікацыю, і з таго часу ўжываўся ў усіх арміях, асабліва шырока – з 19 ст. На пачатку 20 ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя розніцы паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі, а за час 1-й сусв. вайны адбылося ўзаемапранікненне баявых якасцяў пушак і гаўбіц.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)
  • Stephen Wood. Howitzer // Military History Companion [Answers Corporation]. — Answers.com.
  • Hughes, Maj Gen Basil P., British Smooth-Bore Artillery (London, 1969).
  • Reid, William, The Lore of Arms (London, 1976)

Спасылкі

Tags:

Гаўбіца ГалерэяГаўбіца Гл. таксамаГаўбіца ЛітаратураГаўбіца СпасылкіГаўбіцаГарматаГуфніцаНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Андрэй ГорватСям’яКнязі полацкіяCosmos atrosanguineusГенадзь Пятровіч ПашкоўУкраінаПершая сусветная вайнаМіндоўгІгар Мікалаевіч КулікоўБэзНавагрудакЛідаСымон Будны1xbetРыжскі судовы працэсСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўМар’ян ДуксаСекс без пранікненняСлабодка (Пухавіцкі раён)Пётр Міронавіч МашэраўЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьSandvineІван Міхайлавіч ШаўрэйЮлій ТаўбінШахматыColossal Cave AdventureАляксандр Васілевіч БранцэвічПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Уладзімір ДубоўкаНовая зямля (паэма)Кузьма ЧорныБеларусьГазавая плітаАповесцьМесны склонЁСправа менеджараў БелгазпрамбанкаТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмФерзь з ЛукомляЯн ЧачотСяргей Васілевіч БесарабNürnbergНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаПа што ідзеш, воўча?Зямля пад белымі крыламіБякмесКлементс МаркемНовасібірскБеларускія прозвішчыКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)АўстраліяПапараць-кветкаАдольф ГітлерКот свойскіУладзімір СцяпанКупаллеAP$ENTЖоўты карлікСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічГалоўная старонкаНіл ГілевічЗнак бядыKufar.byБарыс Ісакавіч НасоўскіТурызм у КНДРІслам у ЭстонііМезонПлацэнтаКастусь КаліноўскіАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіДзікае паляванне🡆 More