Вільям Блай

Вільям Блай (англ.: William Bligh, 9 верасня 1754 г.

- 7 снежня 1817 г.) — брытанскі мараплавец, віцэ-адмірал, даследчык Ціхага акіяна.

Вільям Блай
англ.: William Bligh
Вільям Блай
Род дзейнасці мараплавец
Дата нараджэння 9 верасня 1754
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1817
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Вялікабрытанія
Бацька Francis Bligh[d]
Маці Jane Balsam[d]
Жонка Бэці Бэтам
Дзеці John Bligh[d], Harriet Maria Bligh[d], Mary Bligh[d], Elizabeth Bligh[d], Jane Bligh[d], Frances Bligh[d], Anne Campbell Bligh[d], William Bligh[d] і Henry Bligh[d]
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачатковая кар'ера

Вільям Блай нарадзіўся 9 верасня 1754 г. у беднай корнуальскай сям'і, і як многія тагачасныя падлеткі з гэтага рэгіёну ва ўзросце 7 гадоў пайшоў служыць ў ваенны флот. Пачаў кар'еру як юнга на судне, але да 1771 года даслужыўся да звання мічмана (гл. Ад’ютант).

У 1776 г. удзельнічаў у апошняй кругасветнай вандроўцы Джэймса Кука, быў сведкам яго гібелі на Гавайскіх астравах.

Прымаў удзел у вайне з Нідэрландамі 1780 - 1784 гг. У 1781 г. атрымаў званне лейтэнанта і ў 1783 г. быў прызначаны камандзірам на гандлёвае судна.

Плаванне на "Баўнці"

У другой палове XVIII ст. брытанскія ўлады былі занепакоены забеспячэннем танным харчам шматлікіх рабоў у Вест-Індыі, дзе пераважала монакультура цукровага трыснягу і вытворчасць харчу станавілася ўсё больш дарагой. У 1780 - 1787 гг. у выніку нястачы ежы ад голаду памерла 15 тыс. рабоў. З рапартаў даследчыкаў Ціхага акіяну стала вядома пра пладавітае хлебнае дрэва, якім зацікавіліся плантатары Антыльскіх астравоў. Па іх запыце было падрыхтавана судна "Баўнці" для дастаўкі парасткаў хлебнага дрэва з Таіці ў Вест-Індыю.

Экспедыцыя рыхтавалася Адміралцействам па прынцыпу "чым танней, тым лепей". "Баўнці" быў малым суднам (памеры 27,7 м у даўжыню і 7,3 м у шырыню, водазмяшчэнне 215 тон), да экспедыцыі выкарыстоўваўся для перавозкі вугалю. Каманда складалася з 46 чал. На ім не было марской пяхоты, якая бы здзяйсняла ахову. Камандзірам быў прызначаны Вільям Блай, які ўсё яшчэ меў званне лейтэнанта. Яго памочнікам стаў стары знаёмы па папярэдняй кар'еры Флетчэр Крысчэн (1764 - 1793 гг.).

Плаванне пачалося 23 снежня 1787 г. Планавалася, што "Баўнці" ўвойдзе ў Ціхі акіян праз Магеланаў праліў. Аднак з-за дрэннага надвор'я прыйшлося паварочваць у Індыйскі акіян. 26 кастрычніка 1788 г. "Баўнці" дасягнуў Таіці, на якім каманда правяла 5 месяцаў. Было падрыхтавана 1015 парасткаў хлебнага дрэва. 4 красавіка 1789 г. Вільям Блай накіраваў карабель у Вялікабрытанію. Аднак 28 красавіка не далёка ад Тонга на "Баўнці" успыхнула паўстанне.

Прычыны паўстання да канца не высветлены. Некаторыя лічылі, што гэта здарылася з-за жорсткага характару самога Блая. Аднак сучаснікі апісвалі яго як чалавека дастаткова мяккага, да таго ж прыхільніка новых метадаў кіравання. Суднавыя запісы "Баўнці" таксама паказваюць, што Блай клапаціўся пра сваіх падначаленых. Хутчэй за ўсё прычынамі былі адсутнасць прасторы і частыя звады паміж матросамі. Парасткі палівалі пітной вадой, што прывяло да яе недахопу сярод каманды. У перыяд стаянкі на Таіці многія члены экспедыцыі знаходзіліся ў цеснай сувязі з таіцянскімі жанчынамі. Флетчэр Крысчэн нават паспеў ажаніцца і адкрыта дэманстраваў незадаволенасць. У выніку, паміж камандзірам і яго памочнікам успыхнула сварка. Блай абвінаваціў Крысчэна ў крадзяжы какосаў і аддаў распараджэнне аб яго фізічным пакаранні. Той факт, што паўстанне пачалося пад час вахты Крысчэна, сведчыць пра тое, што канфлікт паміж Блаем і яго памочнікам стаў галоўнай падставай.

Паўстанцы складалі толькі прыкладна палову экіпажа "Баўнці". Аднак яны захапілі карабель. Блая з прыхільнікамі высадзілі ў адкрытай лодцы пасярод акіяна. Паўстанцы павярнулі карабель у бок Таіці. Пазней частка з іх заснавала калонію на востраве Піткэрн.

Нягледзячы на адчайнае становішча, Вільям Блай здолеў за 47 дзён разам са сваімі спадарожнікамі праплыць у лодцы 6701 км і дасягнуць порта Купанг на востраве Тымор. Загінуў толькі адзін член яго каманды.

Вільям Блай 
На карце: чырвоным колерам вызначана вандроўка да пачатку паўстання, жоўтым - шлях паўстанцаў, зялёным - вандроўка В. Блая да порта Купанг

Пасля вяртання ў Вялікабрытанію, Вільям Блай паўстаў перад трыбуналам за згубу карабля, але ў выніку быў апраўданы. Пазней ён удзельнічаў у працэсе супраць арыштаваных на Таіці паўстанцаў. Дзякуючы яго паказанням 4 з іх былі апраўданы. Блай сведчыў, што яны заставаліся лаяльнымі, але не здолелі пакінуць "Баўнці", бо ў лодцы не хапала на ўсіх месца. Аднак на флоце сярод простых матросаў яго імя стала не папулярным. Ён атрымаў крыўдную мянушку Падонак з "Баўнці" (англ.: Bounty Bastard).

У 1791 - 1793 гг. Вільям Блай узначальваў новую экспедыцыю на Таіці за парасткамі хлебнага дрэва, але ўжо на 2 караблях. Парасткі былі паспяхова дастаўлены на Антыльскія астравы.

Ваенны камандзір

Пасля Вялікай Французскай Рэвалюцыі сітуацыя ў Еўропе хутка накалілася. Вялікабрытанія была адна з найбольш паслядоўных супернікаў рэвалюцыйнай Францыі і праводзіла палітыку стрымлівання французскай гегемоніі ў Еўропе. Аднак з-за слабасці сухапутнай арміі брытанцы былі вымушаны найбольш эфектыўна дзейнічаць на моры. У 1795 г. войскі Напалеона занялі Нідэрланды і такім чынам паставілі пад свой кантроль галандскі ваенны флот. У пачатку 1797 г. сумесныя дзеянні французскага і галандскага ваенных флатоў прывялі да значных страт у брытанскім стане. Паўстала пытанне аб магчымасцях далейшай перавагі Вялікабрытаніі на моры.

Вільям Блай прымаў удзел у Напалеонаўскіх войнах як капітан некалькіх караблёў. Падчас ваенных дзеянняў прадэманстраваў асабістую мужнасць і ўменне эфектыўна камандаваць падначаленымі. 11 кастрычніка 1797 г. ён удзельнічаў у бітве пад Кампердуінам, у выніку якой галандскі флот пацярпеў паражэнне.

У бітве пры Капенгагене (2 красавіка 1801 г.) Блай камандаваў велізарным 56-гарматным лінейным караблём "Глэтан". У разгар бою брытанскія адміралы Паркер і Нельсан падалі супрацьлеглыя па зместу сігналы адступаць і працягваць бітву. Блай падпарадкоўваўся Нельсану, правёў "Глэтан" паміж небяспечнымі водмелямі і падаў знак іншым караблям атакаваць. За гэта Вільям Блай атрымаў персанальную падзяку Нельсана.

Няўдалы губернатар

Вільям Блай 
Арышт Блая, карыкатура 1808 г.

У 1805 г. Вільям Блай быў прызначаны губернатарам Новага Паўднёвага Уэльса, куды прыбыў разам з дачкою ў 1806 г. Аднак у Аўстраліі ён хутка ператварыўся ў непапулярную асобу. Блай спыніў бязвыплатную раздачу буйных зямельных надзелаў, перарываў незаконныя гандлёвыя аперацыі, умешваўся ў справы гандляроў-манапалістаў, адвольна арыштоўваў падазраваных, але найбольш вядомай яго акцыяй стала ўвядзенне дзяржаўнага кантролю на ўвоз і вытворчасць алкагольных напояў. Ён таксама імкнуўся спыніць практыку выплаты заробкаў алкаголем. У выніку, супраць Блая настроіліся не толькі ўплывовыя гандляры, але і ваенныя.

26 студзеня 1808 г. Вільям Блай загадаў арыштаваць буйнога аўстралійскага прадпрымальніка і былога ваеннага Джона Макартура. Гэта прывяло да так званага Ромавага паўстання. Корпус Новага Паўднёвага Уэльса не падпарадкоўваўся губернатару. Вільям Блай апынуўся пад хатнім арыштам. Яму было прапанавана абвясціць аб адстаўцы. Паколькі ён адмовіўся, у 1809 г. мяцежнікі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у Вялікабрытанію, каб там дамагчыся адстаўкі невыноснага кіраўніка. Блаю перадалі пад камандаванне карабель і таксама прапанавалі пакінуць Аўстралію. Але Вільям Блай накіраваўся на ім у суседнюю Тасманію, дзе планаваў атрымаць дапамогу мясцовага губернатара. Але падтрымкі не было. Больш за тое, карабель Блая апынуўся адрэзаным у вусці ракі Дэрвент на поўдзень ад Хобарта да студзеня 1810 г., пакуль у Новы Паўднёвы Уэльс не прыбыў новы губернатар з Вялікабрытаніі.

Пасля вяртання ў Лондан Вільям Блай быў прызначаны контр-адміралам, а потым і віцэ-адміралам. Памёр 7 снежня 1817 г.

Зноскі

  • а б Kindred Britain
  • LIBRIS — 2011. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вільям Блай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вільям Блай Першапачатковая карераВільям Блай Плаванне на БаўнціВільям Блай Ваенны камандзірВільям Блай Няўдалы губернатарВільям Блай СпасылкіВільям Блай175418177 снежня9 верасняАнглійская моваВялікабрытаніяЦіхі акіян

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Камень МіцкевічаШахматыКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЯн БаршчэўскіЯн Пазняк24 красавікаУладзімір Мікалаевіч КарватАлесь ПісьмянкоўМарк ШагалНарысВіцебская вобласцьФранцішак БагушэвічМарцін КухтаТраецкае прадмесцеВасіль ЦяпінскіЮрась СвіркаNaviny.byМендзыжац ПадляскіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьПрылівы і адлівыМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)СуботнікіНовы ізраільскі шэкельМоўная інтэрферэнцыя2024СуспензіяАдам ГлобусАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваБярозка (часопіс)КуфарІлюмінаваны рукапісАрпі (возера)Помнік Янку Купалу (Гродна)ІнтэрстэларХайкуАтамная арбітальУладзімір СцяпанПраспект Жукава (Мінск)Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныІпацій ПацейБеларуская дудаЭмульгатарыВікіРоберт КаспарыПечы (Барысаў)УвасабленнеДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)RSSВаршаваСалігорскСімвалСунЛітаратура і мастацтва (газета)Галіна Аляксандраўна БарташэвічПрамысловасць БеларусіAP$ENTReform.byКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЧабор звычайныТрумэн КапотэДобрапісПаўстанне 1863—1864 гадоўДзеяслоўБайкаМатрыца (фільм)Плошча Перамогі (Мінск)Хартыя'97ВашынгтонМагіла льва (паэма)КуганБу ВідэрбергЗасухаВіктар Казько🡆 More