Віктар Уладзіміравіч Хурсік

Віктар Уладзіміравіч Хурсік (нар.

9 мая 1953, чыгуначная станцыя Уборак, Асіповіцкі раён, БССР — 6 студзеня 2023) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч.

Віктар Уладзіміравіч Хурсік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 мая 1953(1953-05-09) ці 1953
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2023(2023-01-06) ці 2023
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Біяграфія

Навучаўся ва Уборкаўскай пачатковай, Жорнаўскай няпоўнай сярэдняй і Дараганаўскай сярэдняй школах Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1972), завочна Беларускі політэхнічны інстытут (1982). У 1972—1974 гадах праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Цэнтральнай групе войскаў у Чэхаславакіі (г. Камарна, Славакія). Працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску, у Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро працяжных станкоў, Мінскім навукова-вытворчым аб’яднанні «Цэнтр». Рэгулярна друкаваўся у беларускай прэсе з 1980 года. У 1991—2009 гадах супрацоўнік газеты «Звязда». З 2009 года прыватны выдавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыў у Мінску.

Дзейнасць

Вынаходніцкая

Аўтар двух вынаходстваў у галіне станкабудавання (пасв. СССР № 18197775 і 1765020).

Гісторыка-даследчая

Вывучаў гісторыю Асіповіцкага раёна, жыццё і дзейнасць Магдалены Завішы (Красінскай, Радзівіл). Адзін з укладальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Асіповіцкі раён» ISBN 985-6302-36-6 (2002).

Пісьменніцкая

Шматлікія артыкулы Віктара Хурсіка гісторыка-краязнаўчай тэматыкі змешчаны ў перыядычных выданнях Беларусі.

Аўтар кніг:

  • «Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл», ISBN 985-6024-37-4 (2001);
  • «Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863—1864 гг.», ISBN 985-6024-40-4, (2002)
  • «Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства», ISBN 985-6718-26-0, (2006)
  • «Vale!» Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл, ISBN 978-985-7025-87-9, (2018)

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў жанры публіцыстыкі за 2018 год.

Перакладчыцкая

Пераклаў з польскай мовы і выдаў кнігі: «Успаміны Крыштафа Завішы ваяводы Мінскага. 1666—1721» (ISBN 978-985-6888-69-7), (2011) і «Маскоўская ўлада на Літве. 1863—1869», (ISBN 978-985-7025-03-9), (2013), «Мінскія абразкі. 1850—1863» (ISBN 978-985-7219-03-2)

Грамадска-палітычная

Член і адзін з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Беларусь). Актыўны пазаштатны карэспандэнт прыватных беларускіх друкаваных і эфірных СМІ. Уганараваны клубам «Спадчына» імя Анатоля Белага медалём Васіля Быкава «За праўду ў творчасці» (2008) ("І паўстала «Спадчына». Мінск, 2014. ISBN 978-985-7025-32-9).

19 красавіка 2008 г. разам з іншымі ўдзельнічаў ва несанкцыяваным усталяванні мемарыяльнага крыжа «ў памяць ахвяр злачынстваў савецкіх партызан» у вёсцы Дражна (Старадарожскі раён) за што 15 мая 2008 года Віктар Хурсік, на той момант супрацоўнік газеты «Звязда», быў асуджаны Старадарожскім раённым судом да 15 сутак арышту паводле частцы 1-й артыкула 23.34 КаАП РБ («парушэнне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства»).

Выдавецкая

Выдавецкую дзейнасць пачаў у 1991 годзе стварэннем малога прадпрыемства «Арэлі», затым прыватнага выдавецтва «Пейто», з 2003 года Віктар Хурсік з’яўляецца прыватным выдаўцом. Яго кнігі маюць міжнародныя коды ISBN 985-6024 (44 назвы), 978-985-6718 (100 назваў), 978-985-6888 (100 назваў), 978-985-7025 (100 назваў). Выдаў 14 назваў брашур пра вёскі Беларусі. Сярод 350 назваў кніг, выдадзеных Хурсікам, 18 — кнігі беларускага гісторыка Яўгена Анішчанкі, кнігі пісьменніцы Лідзіі Арабей, старэйшага паэта і перакладчыка Івана Бурсава, перакладчыка Андрэя Каляды, паэтаў Уладзіміра Някляева, Сяргея Панізніка, пісьменніка і краязнаўца Алеся Карлюкевіча, іншых беларускіх творцаў. Дыпламант Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі-2009» (Мінск), удзельнік выстаў гістарычнай кнігі ў Варшаве і кніжных выставак у Беластоку (Польшча).

Зноскі

  • Анкета Свабоды: Віктар Хурсік
  • https://childlib.by/novosti/la-reaty-vyznachany/
  • Анкета Свабоды: Віктар Хурсік
  • Журналіст і выдаўца Віктар Хурсік арыштаваны на 15 сутак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 31 сакавіка 2015.
  • Супрацоўнік «Звязды» арыштаваны на 15 сутак(недаступная спасылка)
  • Віктар Хурсік: «У Беларусі лёс кнігавыдаўцоў нікога не хвалюе»(недаступная спасылка)
  • Анкета Свабоды: Віктар Хурсік
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Віктар Уладзіміравіч Хурсік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Віктар Уладзіміравіч Хурсік БіяграфіяВіктар Уладзіміравіч Хурсік ДзейнасцьВіктар Уладзіміравіч Хурсік СпасылкіВіктар Уладзіміравіч Хурсік195320236 студзеня9 маяАсіповіцкі раёнБССРВыдавецГрамадскі дзеячЖурналістПубліцыстПісьменнікУборак (пасёлак, Асіповіцкі раён)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    1984ПрыказкаПрыматалогіяЛіса (рэперка)Міхась ЧаротБеларускія імёныАсіміляцыя (мовазнаўства)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУладзімір ПянткевічIPhone 5МефедронФрэнсіс Скот ФіцджэральдВенгрыяКастусь КаліноўскіСлавенская моваНарвасадатаСымон БудныКапюшонФранцыск СкарынаГарэцкія чытанніВялесПраграмістМінскКельцкі крыжОршаФёдар Іванавіч ПрывалаўТулаМір (арбітальная станцыя)Папа РымскіХто смяецца апошнім (п’еса)ПАЗ-3205Цім БёртанБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМаксім БагдановічУладзімір Пятровіч БутрамееўУладзімір Караткевіч41Спіс вуліц МінскаЯрдУкраінаАляксей Мікалаевіч СокалБарані (Астравецкі раён)БананНаш крайГвязда БыдгашчКарлес ПучдэмонЧэхіяБудапештМарк ШагалУкраінская Народная РэспублікаЯн ПазнякЖФК Універсітэт ВіцебскТадэвуш КасцюшкаСтарыя ДарогіАркадзь КуляшоўЕфрасіння ПолацкаяМіхась ПазнякоўБараўМаксім ТанкБахмутРэпрадуктыўная сістэма чалавекаРональд РосСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічНіл ГілевічСерабрыстая чайкаЛюдовік VII МаладыБеларуская Народная РэспублікаАкупацыя Ірака (2003—2011)Прызнанне Галадамору генацыдамДыялекты беларускай мовы🡆 More