Віктар Аляксандравіч Іпацьеў

Віктар Аляксандравіч Іпа́цьеў (руск.: Виктор Александрович Ипатьев; 30 сакавіка 1942 — 9 чэрвеня 2009) — вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыеэкалогіі лесу.

Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1997), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1998). Незалежны эксперт ААН па лесу ад краін Усходняй Еўропы (1996).

Віктар Аляксандравіч Іпацьеў
руск.: Виктор Александрович Ипатьев
Дата нараджэння 30 сакавіка 1942(1942-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 2009(2009-06-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства, лесаводства, радыеэкалогія лесу
Месца працы Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт, Інстытут лесу НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт
Партыя

Біяграфія

Нарадзіўся ў Омску. Разам з бацькамі пераязджаў у Мічурынск, Мінск, Горкі. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу у Горках і паступіў на гідрамеліярацыйны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1962 годзе, пасля пераезду сям’і ў Мінск, перавёўся ў Беларускі тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1965 годзе. У 1965 годзе быў прызваны на службу ў Савецкую Армію. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1966—1989 гг. інжынер-глебазнаўца, асістэнт, дацэнт, дэкан факультэта, загадчык кафедрай у Беларускім тэхналагічным інстытуце. у 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1986 годзе — доктарскую. У 1985 годзе быў абраны сакратаром партыйнага камітэта інстытута. У 1989 годзе В. А. Іпацьеў прызначаны на пасаду дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, у 1992—2006 гг. Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Са снежня 2000 г. сакавік 2001 г. выконваў абавязкі Прэзідэнта НАН Беларусі.

У 1997—2001 гг. В. А. Іпацьеў уваходзіў у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 гг. абіраўся дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Памёр В. А. Іпацьеў 9 чэрвеня 2009 г.

Навуковая дзейнасць

В. А. Іпацьеву належаць навуковыя працы па павелічэнню прадукцыйнасці лясоў на пераўвільготненых глебах, аптымізацыі мінеральнага жыўлення дрэвавых раслін і інш. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы мерапрыемстваў па змяншэнню наступстваў радыяцыйнага забруджання біягеацэнозаў. Узначальваў навуковы савет НАН Беларусі па праблемах лесу, уваходзіў у склад рэдакцыйных саветаў часопісаў «Лесное и охотничье хозяйство Беларуси», «Лесоведение» (Расія).

З’яўляецца аўтарам больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 51 манаграфій, 22 вынаходніцтваў.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  • а б Академик ИПАТЬЕВ Виктор Александрович (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Віктар Аляксандравіч Іпацьеў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Віктар Аляксандравіч Іпацьеў БіяграфіяВіктар Аляксандравіч Іпацьеў Навуковая дзейнасцьВіктар Аляксандравіч Іпацьеў ЛітаратураВіктар Аляксандравіч Іпацьеў СпасылкіВіктар Аляксандравіч Іпацьеў1942200930 сакавіка9 чэрвеняААНВучоныГлебазнаўстваДоктар сельскагаспадарчых навукНАНБПрафесарРуская моваУсходняя Еўропа

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кантонскі дыялектІнструкцыя па транслітарацыіКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Тэарэма Грына — ТаоСлавакіяСвятлана Міхайлаўна ЛясовічБеларускі полк «Пагоня»Георгій МарчукРыжскі мірны дагавор (1921)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінІранАлесь ГарунАўстра-ВенгрыяМарыяна РахойГарэлка28 сакавікаЖамойцьПраграмістПрыматалогіяМаша і МядзведзьНародМаксім БагдановічСтарабеларуская моваВечаУзбуйненне БССРЭтанолБанк ДабрабытМесны склонАндатраРэзюмэФеадалізмВялікдзеньРаёўка (Маладзечанскі раён)Насельніцтва БеларусіВіцебскНашвілНадвор’еБеларуская моваАзіяцкі маршрут AH4Генадзь Пятровіч ПашкоўТрэцяя Устаўная грамата27 сакавікаАдольф ГітлерВайна на ўсходзе УкраіныАльгердУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаІнфлюэнсерБеларускі алфавітЛюдовік XIМазамбікБітва пад Оршай (1514)Дзень беларускага пісьменстваІван ЧыгрынаўАляксандр Васільевіч КалчакВасіль ВіткаГарады-героіВітаўтВіктар МарціновічКастэль-НуоваМузычны альбомКірыліцаЛатвіяУНІАНБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Уладзімір КараткевічБалгарыяЗагляне сонца і ў наша аконцаПарыжОршаСвяшчэнная Рымская імперыяДэвід КроненбергЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаЕфрасіння Полацкая🡆 More