Васіль Кірылавіч Бандарчык

Васіль Кірылавіч Бандарчык (1 жніўня 1920, в.

Цараўцы, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).

Васіль Кірылавіч Бандарчык
Дата нараджэння 1 жніўня 1920(1920-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 2009(2009-02-16) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, этнограф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера этналогія, гісторыя
Месца працы НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Ігар Усеваладавіч Чаквін
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Васіль Кірылавіч Бандарчык

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1952 годзе.

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 гады — дырэктар.

З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 года ў Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль Францыска Скарыны.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).

Навуковая дзейнасць

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

Бібліяграфія

Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.

  • Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский : Очерк жизни и деятельности Архівавана 12 жніўня 2011. / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. — Минск : Издательство АН БССР, 1960. — 103 с.
  • Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск: Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
  • Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский Архівавана 12 жніўня 2011. / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск: Наука и техника, 1966. — 120 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
  • Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
  • Беларусы: У 8-мі т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : іл. — ISBN 985-08-0283-9: 368000.

Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае жылле» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Белорусы» (Москва, 1998).

Зноскі

Літаратура

  • Піліпенка, М. Ф. Васіль Кірылавіч Бандарчык (Да 90-годдзя з дня нараджэння) / М. Ф. Піліпенка // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — 2010. — № 3. — С. 122—124.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 69. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Tags:

Васіль Кірылавіч Бандарчык БіяграфіяВасіль Кірылавіч Бандарчык УзнагародыВасіль Кірылавіч Бандарчык Навуковая дзейнасцьВасіль Кірылавіч Бандарчык БібліяграфіяВасіль Кірылавіч Бандарчык ЛітаратураВасіль Кірылавіч Бандарчык СпасылкіВасіль Кірылавіч Бандарчык1 жніўня16 лютага19202009Акадэмія навук БССРГісторыкДоктар гістарычных навукЗаслужаны работнік культуры БССРКірава (Слуцкі раён)Мінская вобласцьПрафесарСлуцкі раёнЭтнолаг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Node.jsБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаІндыяМудранкаГубыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтарабеларуская моваПортРаскіданае гняздо (п’еса)15-ы партызанскі полкЛех ВаленсаЗвязда (газета)ПотэрТрэцяя Устаўная граматаЦім БёртанЮрась СвіркаТунісМікалай Васільевіч СтасСымон БудныЛітаратурныя жанрыЗнак бядыЭякуляцыя на чалавекаБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныБеларусьБангкокПАЗ-3205ПсіхалогіяФёдар Іванавіч Прывалаў3БрагінКічэрULISРэкі і каналы БеларусіНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіІван ЧыгрынаўБелы легіёнБеларускі нацыяналізмКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыВіктар МарціновічБелгазпрамбанкФранцішак БагушэвічНадвор’еМірскі замакМарыэль ГуашэльНаша Ніва (1991)ЗюзяАлесь Мікалаевіч КарлюкевічФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіРымская імперыяБалічы (Шчучынскі раён)Раман Аляксандравіч СкірмунтМіхась ЧаротЧасціны мовыIPhone 5Другая сусветная вайнаЯхвеАрменіяПарыжSega SaturnБерасцянкаЕўропаМалая базілікаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаЗлучаныя Штаты АмерыкіПрамысловасць БеларусіБанк ДабрабытЯзэп Нарцызавіч ДраздовічСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскПапа РымскіСадавінаАлёна Іванаўна ШкрумЭстэр ЛедэцкаяАўстралія🡆 More