Васьмярык

Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў плане збудаванне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову, утвараючы т.зв.

васьмярык на чацверыку.

Васьмярык
Брамная вежа Любчанскага замка — характэрны прыклад васьмярыка на чацверыку

Найстаражытнай васьміграннай пабудовай, верагодна, з'яўляецца Вежа Ветраў у Афінах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагоддзя да н.э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Візантыі, у паўднёвых славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Заходняй Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў старажытна-рускім дойлідстве і звязаны з уплывам візантыйскай архітэктуры. На Беларусі ў XVIXVIII стст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.

Пры роўных перыметрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20 % большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб'ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэнне ўзімку і награванне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэнне асвятлення.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

ЗбудаваннеЧацвярык (збудаванне)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПлацэнтаМагіла льва (паэма)Янка БрыльКазімір IV ЯгелончыкNode.jsУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуПершы крыжовы паходУніверсітэт Тунцзі.tgГімн Беларускай ССРЗнешняя палітыка БССРЛімінгтан (Англія)БякмесПа што ідзеш, воўча?Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціБеларуская энцыклапедыяЭХусітыСкланеннеНіна Васільеўна ГаліноўскаяБеларуская дзіцячая літаратураЛарыса ГеніюшКаласы пад сярпом тваімМухамор чырвоныНесцер Фёдаравіч СакалоўскіВадзім КабанчукЛюдзі на балоце (раман)ВіценьБеларускі лацінскі алфавітДыялекты беларускай мовыВасіль БыкаўСымон БудныНасельніцтва БеларусіАляксандр Мацвеевіч МатросаўМіхась ПазнякоўПечы (Барысаў)Курган ДружбыАлаіза ПашкевічСімвалізмІзагаміяВіктар КарамазаўМіхал АнемпадыстаўСтары СветШвагерІван МележКіраўнікі МінскаКлементс МаркемДадаізмГарантала (правінцыя)Віктар МарціновічВіцебскSamsung InternetГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуКанфлікт у Судане (з 2023)ЭлектралітТлумачальны слоўнік беларускай мовыБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіБелы легіёнПрастрэл шыракалістыГалоўная старонкаЯн СяньцзіньСыраежка рудаяЦмокМагілёўБанкруцтваГутарка старога дзедаЕфрасіння ПолацкаяАляксандр Мікалаевіч КосінецПрыродаРэкі і каналы БеларусіЗеляночы21vek.byЛюдміла Пятроўна ВоранаваЛітоўскія паходы да 1270 годаБерасцянкаМідленд (Антарыа)🡆 More