Варатар: ігрок у спартыўнай камандзе, які абараняе браму

Брамнік, варата́р, галкіпер (ад англ.: goalkeeper) — ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

Варатар: Варатары ў розных відах спорту
Варатар у хакеі з шайбай

У шматлікіх гульнявых камандных відах спорту абавязкам яго з’яўляецца абараняць свае вароты, гэта значыць не даваць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна існуюць спецыяльныя правілы, якія адносяцца толькі да варатароў. Варатары часта носяць дадатковую экіпіроўку.

Варатары ў розных відах спорту

Гандбол

Футбол

У футболе варатар можа дакранацца да мяча рукамі ў межах сваёй штрафной плошчы. Варатарская форма павінна адрознівацца ад формы іншых гульцоў каманды, а таксама гульцоў каманды суперніка і суддзяў. Варатар носіць спецыяльныя пальчаткі, якія дазваляюць яму лепш трымаць мяч і змякчаюць удары. Варатар, які пакінуў штрафную плошчу, лічыцца звычайным гульцом.

Хакей з мячом

Варатар: Варатары ў розных відах спорту 
Варатар у хакеі з мячом

У хакеі з мячом варатар гуляе бяз клюшкі ў межах штрафной плошчы (паўкруга радыусам 17 м). Касцюм варатара па колеры павінен адрознівацца ад касцюма астатніх гульцоў каманды. Варатару дазваляецца для засцярогі ад удараў пры падзенні і прамым трапленні мяча апранаць ахоўнае экіпіяванне, а таксама спецыяльныя шчыткі, якія шчыльна абліпаюць ногі. Для абароны кісцей дазваляецца апранаць спецыяльныя пальчаткі, але пальцы пальчатак варатара павінны быць падзеленыя і не павінны мець паміж сабой перапонак або пастак. Дазваляецца на пальчатку наляпляць пласт губкі, паралону або іншага матэрыялу, які не павялічвае іх памераў. Варатар таксама павінен быць на каньках і ў шлеме. Выкарыстанне варатарам ахоўнай маскі з’яўляецца абавязковым.

Хакей з шайбай

У хакеі з шайбай варатар носіць спецыяльнае экіпіяванне, якое складаецца з маскі, шчыткоў, пасткі і спецыяльнай клюшкі. Варатар можа прыціскаць шайбу да лёду або заціскаць яе ў пастцы, каб спыніць гульню. Напад на варатара гульцамі каманды суперніка лічыцца парушэннем.

Хакей на траве

У хакеі на траве варатар носіць ахоўнае экіпіяванне, і яму дазваляецца адбіваць мяч любой часткай цела.

Воднае пола

У водным пола варатар можа чапаць мяч двума рукамі, дакранацца крыса басейна і удараць мяч кулаком на адлегласці 4-х метраў ад варот. Таксама варатар можа забіваць галы, аднак яму пры гэтым забараняецца пераплываць на чужую палову поля.

Зноскі

Tags:

Варатар ы ў розных відах спортуВаратарАнглійская моваГандболФутболХакей

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Саюз пісьменнікаў СССРЮлія Анатолеўна АрцюхАляксандр Мацвеевіч Матросаў103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгадаУрок (фільм, 2014)ПатрыятызмМіхась БашлакоўСкаўцкі рухЯн Павел IБісексуалКірыла ТураўскіУладзіслаў Сыракомля1xbetПраспект Пераможцаў (Мінск)Апалінарый Гіляравіч ГараўскіІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііВермахтАлен ЛейнАляксей Міхайлавіч ЛітвінДзеяслоўПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Трэцяе пакаленне гульнявых сістэмРаіса Андрэеўна БаравіковаРыгор АстапеняБеларускае фэнтэзіГаўрыіла (Глухава)Другая сусветная вайнаАсочнікіНаркамаўкаФінгерынгМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Васіль ЗуёнакВянок (зборнік)Мар’ян ДуксаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаКвэньяВіктар КарамазаўСымон БудныМухамад ІкбалКапіталізмАкупацыя Ірака (2003—2011)ЗлучнікУліковы нумар плацельшчыкаСыраежка рудаяM8L8THВікіЎВярбаМіндоўгАлесь БадакСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Іван Станіслававіч ТэртэльМагілёўБу ВідэрбергФранцішак БагушэвічЮрась СвіркаВыручкаСпіс вуліц МінскаБэзКорнуал (значэнні)Буры мядзведзьЯнка БрыльIva SativaЦмокСафлор фарбавальныКаленік МішкавічСлуцкі поясMediaWikiНавагрудакКарпарацыя монстраў (мультфільм)Анатоль ВярцінскіЭдвард Адамавіч ВайніловічЧарнобыльская АЭСАляксандр Мікалаевіч КосінецКатастрофа на Чарнобыльскай АЭС🡆 More