Будзьма Беларусамі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — грамадская кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з'яўляецца Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“».

Дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы, бізнес, інфармацыйныя агенцтвы, спартовыя клубы, творцы, розныя актыўныя і крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэты «Будзьма беларусамі!». Каардынатарамі кампаніі з'яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Будзьма беларусамі!
Выява лагатыпа
URL budzma.by
Тып сайта некамерцыйная арганізацыя
Рэгістрацыя 1 кастрычніка 2008
Мова(-ы) беларуская мова
Бягучы статус актыўны

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. «Будзьма беларусамі!» дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам «Культура паляпшае жыццё!», дзе паняцце «культура» ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!», ток-шоў і «Кірмашы праектаў», камунікацыйныя праграмы «Краіна цмокаў» і «Культура паляпшае жыццё», музычныя праекты «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», «Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», мультфільм «Будзьма беларусамі», серыя фільмаў-вандровак «Край|BY».

Сайт кампаніі — budzma.by — стаў інфармацыйным рэсурсам, пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай інфармацыі.

Напрыканцы чэрвеня 2023 года сайт і Telegram-канал праекта прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі.

Узнагароды і прэміі

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Будзьма Беларусамі! Узнагароды і прэмііБудзьма Беларусамі! Гл. таксамаБудзьма Беларусамі! СпасылкіБудзьма Беларусамі!1 кастрычніка2008Інфармацыйнае агенцтваАлена Паўлаўна МакоўскаяЗгуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»Ніна Анатолеўна Шыдлоўская

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

26 красавікаСалігорскАпавяданнеГеоргій МарчукДзікае паляванне караля СтахаКіеўАдвечным шляхамАлесь СавіцкіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВерлібрМТБанкФаціма Зайнулінаўна ГабітаваКатоўскае (возера)КуфарАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Сцяг БеларусіМоўная інтэрферэнцыяМільянер з трушчобМастацкая літаратура (выдавецтва)КалізейВасіль ВіткаАлесь ТаболічКасцёл Святога Сымона і Святой АленыПріорбанкУвасабленнеВ’етнамЭль-НіньёЧыгуначны вакзалВасіль ЗуёнакНёманРаскіданае гняздо (п’еса)Жукіўка (Канатопскі раён)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»ФарамірСент-Стывен (Нью-Брансуік)Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЯ размалюю для цябе небаКупаллеГенадзь Васільевіч КастырчанкаКанчатакХведар Хведаравіч ГурыновічМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Справа «0 праміле»Магіла льва (паэма)МагілёўСтаражытнаруская моваМесны склонАлесь ПісьмянкоўКлэпалыСалавёвэ (Ясынувацкі раён)РасліныСказБеларуская краёвая абаронаУладзімір Іванавіч КарызнаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаКалгасУладзімір Васільевіч ГніламёдаўСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Дзень ПерамогіНовы замак (Гродна)Міхась БашлакоўДзеепрыметнікВікіпедыяМузыка БеларусіТлумачальны слоўнік беларускай мовы1992РаслінаводстваC++Жураўліны крык🡆 More