Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання

Боны гомельскага гарадскога самакіравання — мясцовыя папяровыя грашовыя адзінкі горада Гомеля, вынік эмісій 1918 г., ажыццёўленых клопатам Гомельскай гарадской думы аб пераадоленні фінансавага крызісу.

Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання
Бона вартасцю 10 рублёў.

Кантэкст

На пачатак 1918 г. дэфіцыт гарадскога бюджэту Гомеля складаў звыш 500 тыс. рублёў. Становішча ўскладнілася вывазам гарадской касы падчас эвакуацыі з горада мясцовага рэўкама (перад пагрозай германскай акупацыі). Гомельскае казначэйства мусіла спыніць дзейнасць па грашовым абароце і крэдытаванні. Адбываўся значны рост цэн і выдаткаў на ўтрыманне гарадскіх служб. Збор падаткаў на фоне змены ўлады фактычна не ажыццяўляўся. Перадача германскімі акупантамі Гомеля і Гомельскага павета пад юрысдыкцыю Украіны істотна не змяніла сітуацыі — дэклараваная дзяржаўным скрабам фінансавая падтрымка Гомеля не была рэалізавана нават на канец ліпеня 1918 г. Для выратавання ўнутрыгарадскога фінансавага рынку Гомельская гарадская дума пастанавіла правесці эмісію гарадскіх бон — папяровых грошай, забеспячэннем якіх абвяшчалася гарадская маёмасць. Іх было выпушчана 848 тыс. 500 рублёў.

Наміналы і тэрміны эмісіі

Боны Гомельскага гарадскога самакіравання былі эмітаваны ў чатырох наміналах  — 1, 3, 5, 10 рублёў. Год выпуску — 1918 — пазначаны толькі на бонах вартасцю 5 і 10 рублёў. Эмісія наміналаў 1, 3 і 5 рублёў падрыхтавана не пазней за 4 красавіка 1918 г. На гэта ўказваюць факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы на кожнай з бон — М. Х. Бабарыкіна і М. Кагана адпаведна. Менавіта 4 красавіка 1918 г. М. Х. Бабарыкін, які з’яўляўся гомельскім гарадскім галавой з 31 ліпеня 1917 г., падаў у адстаўку ва ўмовах ўзмацнення правакансервантыўнага ўхілу гетманата. Выканаўцам пасады гарадскога галавы стаў М. Каган, факсіміле подпісу якога змешчана на боне наміналам 10 рублёў. Адсюль можна зрабіць выснову, што эмісія гэтага наміналу была ажыццёўлена у нейкі перыяд пасля азначаных падзей.

Афармленне

Усе боны аформлены на рускай мове паводле правіл дарэформеннага правапісу. Яны ўтрымліваюць інфармацыю аб эмітэнце, намінале, пераследзе за падробку, факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы, а таксама адмысловае паведамленне:

«Мае хаджэнне ў г. Гомелі нароўні з дзяржаўнымі крэдытнымі білетамі. Забяспечваецца ўсёй маёмасцю гор. Гомеля».

На бонах прысутнічае відазменены герб Гомеля ўзору 1855 г.: на французскім шчыце, падзеленым гаразынтальнай лініяй на дзве часткі, у верхнім полі паказана палова некаранаванага двухгаловага арла, а ў ніжнім — рысь лежачы. Некаранаваны двухгаловы арол фонавай выявай змешчаны на наміналах 5 і 10 рублёў.

Мастацкае вырашэнне гомельскіх бон  мае на сабе адбітак стылістычнай манеры, у якой ствараліся грашовыя знакі былой Расійскай імперыі. Напрыклад, з расійскімі крэдытнымі білетамі ўзору 1898-1899 гг. перагукаюцца асобныя элементы афармлення бон гомельскага гарадскога самакіравання: манера напісання некаторых лічбаў, выкарыстанне рознага кшталту віньетак, выяў лаўровых і дубовых галін. Аверс боны вартасцю 10 рублёў, па ўсім відаць, натхнёны аднарублёвым крэдытным білетам узору 1898 г., хаця і адрозненні між імі відавочныя. У цэлым боны выкананы на даволі нізкім мастацкім узроўні, што асабліва заўважаецца на выявах герба Гомеля — выявы выкананы пераважна неахайна, рысь на іх выглядае карыкатурна, а  рысіны хвост пададзены часам  у зусім недарэчнай манеры.

Усе наміналы, апроч трохрублёвага, былі надрукаваныя на паперы без вадзяных знакаў.

Выява Намінал Памеры (мм) Асноўныя колеры Апісанне Дата выхаду Дата зняцця
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  1 рубель 90×70 зялёны;

карычневы

герб Гомеля без гарадской геральдычнай кароны, выявы лічбы «1» у розных віньетках, факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы выявы лічбы «1» (вялікая — па цэнтры) да 4 красавіка 1918 г. да канца

1918 г.

Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  3 рублі 95×60 зялёны герб Гомеля з гарадской геральдычнай каронай на фоне аліўкавай галіны, выявы лічбы «3», факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы вялікая выява лічбы «3» на шчыце, лаўровыя галіны
Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  5 рублёў 130×75 фіялетавы герб Гомеля з гарадской геральдычнай каронай у вянку з лаўровых галін, вялікая выява лічбы «5», факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы, фонавая выява некаранаванага двухгаловага арла, скрыжаваныя дубовая і лаўровая галіны вялікая выява герба Гомеля з гарадской геральдычнай каронай, вялікая выява лічбы «5» у віньетцы
Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання  10 рублёў 145×85 чырвоны;

зялёны

герб Гомеля з гарадской геральдычнай каронай у вянку з лаўровай і дубовай галін (упісаны ў віньетку і своеасаблівы арнаментальны геаметрычны блок), выявы лічбы «10», факсіміле подпісаў гарадскога галавы і члена ўправы, фонавая выява некаранаванага двухгаловага арла выявы лічбы «10» (вялікая — па цэнтры), скрыжаваныя галіны дуба і лаўра пасля 4 красавіка 1918 г.

Праблема хаджэння бон

Гісторыя эмісіі і хаджэння бон гомельскага гарадскога самакіравання застаецца маладаследаванай. Даследчыца В. М. Мятліцкая (Лебедзева) падкрэслівала, што іх выпускам самакіраванне выратавала гарадскі бюджэт. Разам з тым, дакладна невядома, як мясцовыя грошы ўспрымаліся гомельцамі. У адносна блізкім ад Гомеля Магілёве аналагічныя абставіны (мясцовая грашовая эмісія 1918 г.) справакавалі сярод жыхароў паніку — магілёўцы не ўспрымалі тамтэйшыя боны ў якасці паўнавартаснага плацежнага сродку, літаральна называючы смеццем і аддаючы перавагу «крэдыткам» і «керанкам». Магчыма, падобныя настроі панавалі і ў тагачасным Гомелі. Па ўспамінах старажылаў, сярод масы грошай, што хадзілі тады ў горадзе, вартымі лічыліся адно залатыя чырвонцы.

Вывад бон з абароту, верагодна, адбыўся да канца 1918 г. на фоне чарговай змены ўлады (пачатак вываду нямецкіх войск, праца Гомельскай дырэкторыі) і далейшага абясцэньвання грошай як такіх. Улічваючы складанасць становішча таго часу, можна дапусціць, што хаджэнне бон гомельскага гарадскога самакіравання скончылася без спецыяльнай пастановы гарадскіх улад — пагашэннем «знізу», г.зн. выкарыстаннем абясцэненых грашовых знакаў не па іх непасрэдным прызначэнні (напр., як паліва, абгортка, матэрыял для абклейвання, забаўкі для дзяцей). Падобнае ў 1917-1919 гг. здаралася па ўсёй цэнтральна-еўрапейскай частцы былой імперыі, наводненай шматлікімі бонамі разнастайных мясцовых эмісій.

Зноскі

Tags:

Боны Гомельскага Гарадскога Самакіравання КантэкстБоны Гомельскага Гарадскога Самакіравання Наміналы і тэрміны эмісііБоны Гомельскага Гарадскога Самакіравання АфармленнеБоны Гомельскага Гарадскога Самакіравання Праблема хаджэння бонБоны Гомельскага Гарадскога Самакіравання1918ГомельГрошы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўтамагістраль АмурТрэці рэйхШвагерІнтэрнэтКіеўская РусьРымская імперыяФінляндыяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБалічы (Шчучынскі раён)ULISЛідаНавум Якаўлевіч ГальпяровічКлайпедаПольшчаБеларуская народная самапомач121vek.byШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПаўночная вайна (1700—1721)КірыліцаРаксалана Андрэеўна ПідласаВесніцкТ-44Надвор’еТэкстМіхась ПазнякоўЯн ЧачотSoldatКузьма ЧорныБабінавічы (Лёзненскі раён)Скорасць гукуПротазаалогіяІталіяТворны склонРамаданКічэрГрунвальдская бітваАстанаДзядзькаванне\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cМікола ГусоўскіРымВейшнорыяКарлес ПучдэмонРадыеактыўны распадАзербайджанСкірмунтыСажалкаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЖыве Беларусь!Святлана Іванаўна КалыванаваХто смяецца апошнім (п’еса)Правы рэванш6Спіс беларускіх імёнВярбаБеларусь41Барань (Барысаўскі раён)Рональд РосАмністыя (фільм)Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)РэфармацыяСеулЯн Пятроўскі29 красавікаАлесь ДударПАЗ-3205Груня Яфімаўна СухараваКрыптавалютаКаралеўства Італія (1861—1946)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічДзіда🡆 More