Гурт Бонда

«Бонда» — адзін з першых беларускіх рок-гуртоў, які праіснаваў з 1980 па 1989 год.

Пасля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», «ULIS» і «The Little Blues Band».

Бонда
Жанр рок
Гады 1980-1989
Краіна Гурт Бонда Беларуская ССР
Горад Мінск
Склад Ігар Варашкевіч
Слава Корань
Іван Маркаў
Сяргей Кныш
Сяргей Краўчанка
Былыя
ўдзельнікі
Вячаслаў Сцяпанаў
Сяргей Дарожка
Сяргей Брыкса
Сяргей Зелянкевіч
Рыгор Воўчак
Андрэй Хмяльніцкі
Віктар Смольскі
Віктар Шот
Сяргей Антонаў
Аркадзь Юшын
Іншыя
праекты
Крама
ULIS
The Little Blues Band

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сцяпанавым (першапачатковы вакаліст).

Гурт пачаў пісаць песні на вершы расійскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студия 7». Увосень да гурта далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год з’яўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. Прыблізна ў той жа час у якасці светарэжысёра да гурта далучаецца Валер Цыніцкі, а гукарэжысёра — Клаўс (Aляксандр Беразяк). У 1982 годзе да музыкаў у якасці другога гітарыста далучаецца Слава Корань, які раней граў у гурце «Ліфт». У канцы 1983 году гурт стварае сваю першую песню на беларускай мове — «Соль жыцця». Праз год у складзе адбываюцца змены: з гурта сыходзяць Сцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. З гэтага кроку пачынаецца гісторыя гурта «Бонда».

У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Мінску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касетах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!», у 1989 — «На станцыі Койданава» рэжысёра Генадзя Шувагіна на словы паэта Адама Глобуса.

У сярэдзіне 1988 года Бонду пакідаюць Слава Корань разам з Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае спяваць у гурце «Рокіс», які пазней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.

У 1999 выходзіць зборнік «Бонда» на двух дысках з амаль усімі песнямі гурта.

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі

  • Вячаслаў Сцяпанаў — вакал, фартэпіяна (да 1984)
  • Сяргей Дарожка — бас-гітара (да 1984)
  • Сяргей Брыкса — ударныя (1986)
  • Сяргей Зелянкевіч — ударныя (1986—1988)
  • Рыгор Воўчак — акардэон (1987—1988)
  • Андрэй Хмяльніцкі — гітара (1988—1989)
  • Віктар Смольскі — гітара (1989)
  • Віктар Шот — бас-гітара (1989)
  • Сяргей Антонаў — гітара (1989)
  • Аркадзь Юшын — гітара (1989)

Храналогія

Гурт Бонда

Дыскаграфія

Альбомы

Удзел у зборніках

Кліпы

  • «Ура» (1988)
  • «На станцыі Койданава» (1989)

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Гурт Бонда ГісторыяГурт Бонда УдзельнікіГурт Бонда ХраналогіяГурт Бонда ДыскаграфіяГурт Бонда ЛітаратураГурт Бонда СпасылкіГурт Бонда1980 год у гісторыі музыкі1989 год у гісторыі музыкіThe Little Blues BandULISБеларусьКрама (гурт)Рок-гурт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алімпійскія гульніНараджэнне Хрыстова ва УкраінеWayback MachineРасійская імперыяХімічная формулаБеларускае нацыянальнае адраджэннеТрагедыя ў НалібокахГарады БеларусіМалітва ГасподняяApraxiaАфіцыйна-дзелавы стыльКаханак Вялікай МядзведзіцыСяргей Яўгенавіч ПукстБен БарнсШтучны інтэлектТаежная зонаМіхась ЛынькоўНайбольшы агульны дзельнікЭякуляцыяАлесь РазанаўКаласы пад сярпом тваімПеруКастусь КаліноўскіСымон-музыкаАлісія ВікандэрГрэчаская моваГай Юлій ЦэзарЛітаграфіяСтарабеларуская моваВялікдзень ва Украіне1984 (раман)ЎХайбер-ПахтунхваМянушкаПратэстанцтваВялікае БушкаваНарвалАвіцэнаБеларускія татарыЛунцікНа ростаняхРымская квадрыеналеХіміяАсіміляцыя (мовазнаўства)Кандрат КрапіваПанграмаДэвід Лойд ДжорджСтаматалогіяЯндэксАнтыкостыКарл VII (кароль Францыі)Разалінд ФранклінНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеБеларускі полк «Пагоня»Чорны замак АльшанскіБарацінскі раёнСлонім2002Яўгенія ЯнішчыцЛінцТэнісЛеў XIII2004Беларускі нацыянальны касцюмЦыянабактэрыіАб’яднаныя Арабскія ЭміратыEdisonPtsЯн Каміль БіспінгЁдАляксей ДудараўТэорыя адноснасціФіліп НуарэМінскНанатэхналогіяГедзімінНавела🡆 More