Аўтобусны Прыпынак

Аўто́бусныя прыпы́нкі — адмыслова адведзеныя месцы ў горадзе, мястэчку ці вёсцы, на якіх спыняецца грамадскі транспарт, часцей за ўсё аўтобус, тралейбус ці трамвай, для таго каб пасажыры маглі выйсці з салона ці ўвайсці ў яго.

Аўтобусны Прыпынак
Аўтобусны Прыпынак

У найпрасцейшым выпадку можа пазначацца толькі дарожным знакам 5.12.2 «Месца прыпынку аўтобуса і/ці тралейбуса», але звычайна на прыпынках усталёўваюць падстрэшкі ад дажджу і зэдлі. На прыпынку практычна заўсёды ёсць таблічка з нумарамі маршрутаў аўтобусаў, якія спыняюцца на дадзеным прыпынку, а часта таксама расклад і карта маршрутаў ці раёна. Часам на прыпынках ёсць пункты продажу квіткоў. У буйных гарадах на прыпынках звычайна змяшчаецца вонкавая рэклама. У зоне прыпынкаў грамадскага транспарту часта таксама наносіцца адпаведная дарожная разметка, якая забараняе паркоўку аўтамабіляў.

Тыпы прыпынкаў

Аўтобусны Прыпынак 
Прыпынак з кандыцыянерам і тэлебачаннем у Ашхабадзе

Ёсць два асноўныя тыпы прыпынкаў:

  • Сталыя прыпынкі: транспарт прыбывае на прыпынкі па раскладзе (часта праз фіксаваныя прамежкі часу).
  • Прыпынак па патрабаванню: транспарт не спыніцца, калі пасажыр не запатрабуе прыпынення. Для гэтага ён можа націснуць на адпаведную кнопку ў салоне ці проста сказаць пра сваё жаданне кіроўцу. Чалавеку, які чакае аўтобус на прыпынку, варта падняць руку (націснуць кнопку пры яе наяўнасці), інакш транспарт можа праехаць міма. Часта ў месцах такіх прыпынкаў няма ніякіх адпаведных знакаў. Надпіс часцяком — «Па патрабаванню», ці назва суседняга населенага пункта з гэтым надпісам.
  • Нядаўна з’явіліся фальшывыя аўтобусныя прыпынкі, якія ўсталёўваюцца побач з домам састарэлых ці лякарняй, яны дазваляюць хутка знайсці збеглых пацыентаў, што пакутуюць захворваннямі кароткатэрміновай памяці.

Зноскі

Гл. таксама

Tags:

АўтобусВёскаГорадГрамадскі транспартМястэчкаТралейбусТрамвай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Новасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. Чкалава1908ГерманіяМаксім ТанкУкраінаПтушкіПартызаныЧасціны мовыДняпроKufar.byПётр Міронавіч МашэраўГасдрубал БаркідНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДругая сусветная вайнаЭнцыклапедыяПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Герб Беларускай Народнай РэспублікіФранцыск СкарынаМіхась СтральцоўШтраленЗянон Станіслававіч ПазнякЭміне Семіе АнасьяКараль ШыманоўскіЛіцвіныАдвечным шляхамЛеанід Дранько-МайсюкАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўPhysalacriaceaeМаскваБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеЦынкавыя хлопчыкіРуская моваГродзенская вобласцьСтоле СандбекХатынская трагедыяСпакойнага шчасця не зычу нікомуТом ТыкверМсціслаў1947MediaWikiНюшаМаксім ГарэцкіУвасабленнеМТБанкХведар Хведаравіч ГурыновічФранцішак БагушэвічНаследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАЛітоўская моваУкраінская моваSQLiteГроднаВіцебская вобласцьЕўропаМедаль Францыска СкарыныЯўгенія ЯнішчыцПаўстанне 1863—1864 гадоўЧасціца (часціна мовы)Палац Незалежнасці (Мінск)Беларускі алфавітЖураўліны крыкВыклічнікБеларускі ПЭН-цэнтрЭлектронны чытальнікКіеўБрэсцкая вобласцьВісарыён Сцяпанавіч ГарбукЭндагаміяМікола ГусоўскіСтары СветДзікае паляванне караля Стаха (опера)1944Тлумачальны слоўнік беларускай мовыБеларуская дыяспара🡆 More