Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі

Увечары 3 кастрычніка 2023 года ў венецыянскім раёне Местрэ адбылося буйное дарожна-транспартнае здарэнне, калі аўтобус трапіў на чыгуначныя шляхі.

У аўтакатастрофе загінуў 21 чалавек, яшчэ 18 пацярпелі.

Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі
Ратавальнікі на месцы ДТЗ.

Здарэнне

Аўтакатастрофа адбылася ў 19:38 па мясцовым часе. Аўтобус кампаніі «La Linea» перавозіў 40 турыстаў ад плошчы Пьяцале Рома ў цэнтры Венецыі на кемпінг у раёне Маргера. Па словах відавочцаў, машына праехала каля 50 метраў па аўтамабільным мосце з Местры ў Маргеру, а затым, пратараніўшы агароджу, упала з 15-метровай вышыні на чыгуначныя шляхі і загарэлася.

Першапачаткова СМІ паведамлялі, што аўтобус быў запраўлены метанам і, закрануўшы лініі электраперадач пры падзенні, загарэўся. Кампанія-ўладальнік заявіла, што транспарт быў электрычным. Камандуючы пажарнай брыгады, якая прыехала за месца здарэння, паведаміў СМІ, што пажар быў выкліканы акумулятарамі аўтобуса.

Ахвяры

Ахвяры па грамадзянстве
Грамадзянства Загінуўшыя Пацярпелыя
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Украіна 9 6
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Румынія 4
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Германія 3
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Партугалія 2
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Харватыя 1 1
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  ПАР 1
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Італія 1
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Іспанія 2
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Францыя 1
Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі  Аўстрыя 1
Усяго 21 18

З 40 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе, прынамсі 21 пасажыр, у тым ліку трое дзяцей, загінулі, яшчэ 18 атрымалі раненні, з якіх 9 апынуліся ў цяжкім стане. Сярод загінуўшых і пацярпелых — грамадзяне Украіны, Германіі, Харватыі, Францыі, Аўстрыі і Іспаніі. Адзіным грамадзянінам Італіі, загінулым у аўтакатастрофе, стаў 40-гадовы кіроўца аўтобуса Альберта Рыцота з сямігадовым стажам.

Рэакцыя

Мэр Венецыі Луіджы Бруньяра назваў гэтую падзею «апакаліптычнай». У горадзе была абвешчаная афіцыйная жалоба, на адміністрацыйных будынках ва ўсёй правінцыі Венета былі прыспушчаныя сцягі. Венецыянскі патрыярх Франчэска Маралья здзейсніў набажэнства на месцы трагедыі. 4 кастрычніка парламент Італіі ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр аварыі.

Спачуванні ў сувязі з аўтакатастрофай выказалі старшыня Савета Міністраў Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак, старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Заўвагі

Tags:

Аўтобусная Аварыя Ў Венецыі ЗдарэннеАўтобусная Аварыя Ў Венецыі АхвярыАўтобусная Аварыя Ў Венецыі РэакцыяАўтобусная Аварыя Ў Венецыі ЗаўвагіАўтобусная Аварыя Ў Венецыі20233 кастрычнікаВенецыяДарожна-транспартнае здарэнне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПарнаграфіяМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірГроднаЧовен з ПесэАляксандр Мацвеевіч МатросаўМаркем (Канада)Юлій ТаўбінПаўстанне хусітаў у ЕменеСельскія населеныя пункты БеларусіЧарнобыльская катастрофаФістынгПлошча Якуба КоласаПубліцыстычны стыльГісторыя БеларусіГеоргій МарчукКапіталізмЮраўскі карагодУладзімір Іванавіч КарызнаКазімір IV ЯгелончыкТомас ДжэферсанПалац Незалежнасці (Мінск)Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЗянон Станіслававіч ПазнякТадэвуш КасцюшкаЦмок103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгадаАсочнікіМы выйдзем шчыльнымі радаміМірскі замакПралескаАркадзь Сцяпанавіч ЛялейБеларуская краёвая абаронаКровостокБрэстАксітацынРусский военный корабль, иди на хуйХраналогія суданскага канфлікту (2023)СімвалізмМайк ПіндэрКанстытуцыйная камісія (2021)ШвагерДадаізмБеларусыМаркем (рака)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Янка БрыльЯкуб КоласЭрэбуні (аэрапорт)Уладзімір Мінавіч МазгоПімен ПанчанкаКалі кветкі не маўчацьСаюзная Дзяржава27 красавікаViva BraslavМсціслаўMP3ЗакаханасцьГімн Беларускай ССРСяргей БульбаМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуНясвіжскі палацава-паркавы комплексКупаллеПітэр ХігсГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуМаксім БагдановічЧэмпіянат свету па футболе 1930Вань (прозвішча)Першы крыжовы паходСпіс народжаных у 2024 годзеКіеўская РусьГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Свабодныя матэрыялыКурган Сяброўства🡆 More