Аўтапартрэт (ад аўта… + партрэт) — выява (вобраз) мастака, выкананая ім самім; разнавіднасць партрэта.
Выконваецца звычайна з дапамогай люстэрка, фотаздымка, па ўяўленні. Адлюстроўвае не толькі вонкавае падабенства, але і раскрывае ўнутраны свет мастака, яго схільнасці, погляды.
Мастацтвазнаўца Галіна Васільева-Шляпіна вылучае два асноўных віда аўтапартрэта:
Яна таксама прапануе больш дэталёвую класіфікацыю:
1) «устаўны аўтапартрэт» — мастак намаляваны ў групе персанажаў нейкага сюжэту;
2) «прадстаўніцкі або сімвалічны аўтапартрэт» — мастак адлюстроўвае сябе ў вобразе гістарычнай асобы або рэлігійнага героя;
3) «групавы партрэт» — мастак намаляваны з членамі сям'і або іншымі рэальнымі асобамі;
4) «асобны або натуральны аўтапартрэт» — мастак намаляваны адзін.
Вядомы з антычнасці (Фідый) і сярэднявечча. Пашыраны ў творчасці мастакоў Адраджэння — Рафаэля і Альбрэхта Дзюрэра (1471—1528), які напісаў больш за пяцьдзесят аўтапартрэтаў. Першы (малюнак сярэбраным алоўкам) быў створаны, калі мастаку было трынаццаць гадоў. Дваццацідвухгадовы Дзюрэр намаляваны таксама на «Аўтапартрэце з чартапалохам» (1493, Луўр). Мадрыдскі «Аўтапартрэт» (1498, галерэя Прада) адлюстроўвае Дзюрэра чалавекам самавітага дастатку, якія дабіліся прызнання. На наступным аўтапартрэце мастак адлюстраваў сябе ў вобразе Хрыста (Мюнхен, Старая Пінакатэка).
«Аўтапартрэт з чартапалохам», 1493 | 1498 | 1500 | паміж 1500 і 1512 |
Аўтапартрэт маньерызму (XVI стагоддзе) характарызуецца ўскладненасцю вобразнай структуры.
Франчэска Парміджаніна, аўтапартрэт у выпуклым люстэрку, 1523—1524 | Джузэпэ Арчымбольда, 1570 | Барталамеа Шпрангер, 1580—1585 | Эль Грэка, 1595—1600 |
Аўтапартрэт ХVII стагоддзя меў спавядальны характер, у ім раскрываецца сацыяльнае аблічча мастака (Нікала Пусэн, Рубенс, Рэмбрант). У аўтапартрэце ХVIII стагоддзя падкрэсліваліся і рысы прыватнага жыцця мастака (Ж. Б. Шардэн, Дж. Рэйналдс). Істотнае месца займаў аўтапартрэт у мастацтве рамантызму, прадстаўнікі якога сцвярджалі каштоўнасць творчай асобы і яе багатага духоўнага жыцця. На мяжы ХIХ—ХХ стагоддзяў жанр аўтапартрэта часта выбіраўся для адлюстравання ўласнага светаўспрымання і жывапіснай канцэпцыі мастака (Поль Сезан, Вінцэнт ван Гог, Міхаіл Урубель). У ХХ стагоддзі вобразна-кампазіцыйны кірунак аўтапартрэта значна ўскладніўся.
У беларускім выяўленчым мастацтве першыя спробы аўтапартрэта, верагодна, звязаны з Францыскам Скарынам і яго малюнкамі для гравюр у шэрагу выданняў. Жывапісныя аўтапартрэты з'явіліся ў 2-й палове ХVIII стагоддзя. У ХIХ стагоддзі выдатныя аўтапартрэты стварылі Казімір Альхімовіч, Валенцій Ваньковіч, Ян Дамель, Юзаф Пешка, Альфрэд Ромер, Канут і Баляслаў Русецкія, Нікадзім Сілівановіч, Францішак Смуглевіч, Януар Сухадольскі;
1890-я | 1922 | 1924 | 1932 |
У пачатку ХХ стагоддзя аўтапартрэты пісалі Юдэль Пэн, Фердынанд Рушчыц, Якаў Кругер, Марк Шагал.
1889 | 1899 | 1922 | 1931 |
У 1920—1930-х гадах аўтапартрэты былі адметныя імкненнем спасцігнуць самога сябе (Павел Гаўрыленка, Пётра Сергіевіч, Мікола Тарасікаў).
У 1940—1960-я гады ствараліся традыцыйныя аўтапартрэты, у якіх асноўная ўвага аддавалася вонкаваму абліччу (Іван Ахрэмчык, Віктар Грамыка, Натан Воранаў, Раіса Кудрэвіч, Леў Лейтман, Монас Манасзон, Фёдар Мадораў, Пётр Раманоўскі, Мікола Тарасікаў, Уладзімір Кухараў). У 1970-я гады да аўтапартрэты звярталіся Гаўрыла Вашчанка, Віктар Варламаў, Надзея Варвановіч, Віктар Грамыка, Леанід Дударэнка, Генадзь Лойка і інш.
У 1980-я гады ў жанры аўтапартрэта сталі з'яўляюцца творы са складаным прадметна-прасторавым асяроддзем, інтэлектуальныя, «маскарадныя», калі мастак выступаў у пэўным амплуа (Фелікс Янушкевіч, Генрых Ціхановіч). Часам тэматычнай асновай аўтапартрэта былі ўспаміны мастака, роздум над жыццём, уласныя думкі і ідэі (Міхаіл Савіцкі «Вязень № 32815», Гаўрыла Вашчанка «Роздум», Васіль Сумараў «Мой свет», Мікалай Селяшчук «Датычнасць») або аўтапартрэт уводзіцца ў сюжэтныя кампазщыі, тэматычныя ці групавыя партрэты (Леанід Шчамялёў «Нядзеля», Эдуард Белагураў «Сямейны партрэт», Ігар Бархаткоў «Бацька і сын»).
Сучасны перыяд развіцця аўтапартрэта адметны імкненнем да шматмернасці вобраза, узмацнення псіхалагічнай асновы, філасофскага падтэксту.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аўтапартрэт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.