Афонсу Ii: кароль Партугаліі (1211—1223)

Афонсу II Тоўсты (парт.: Afonso II O Gordo; 23 красавіка 1185, Каімбра — 25 сакавіка 1223, Каімбра) — трэці кароль Партугаліі з 1212 года, сын караля Саншу I і яго мужы, Дульсы Барселонскай, прынцэсы Арагона.

Афонсу II
Афонсу Ii: кароль Партугаліі (1211—1223)
Афонсу Ii: кароль Партугаліі (1211—1223)
манарх Партугаліі
26 сакавіка 1211 — 25 сакавіка 1223
Папярэднік Саншу I
Пераемнік Саншу II
Нараджэнне 23 красавіка 1185(1185-04-23)
Смерць 25 сакавіка 1223(1223-03-25)[…] (37 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Саншу I
Маці Дульса Арагонская[d]
Жонка Урака, каралева Партугаліі
Дзеці Саншу II, Афонсу III, Элеанора Партугальская[d] і Фернанда[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афонсу нарадзіўся ў Каімбры 23 красавіка 1185 года. Уступіў на прастол у 1212 годзе.

У Афонсу II быў некалькі іншы, чым у яго папярэднікаў, падыход да кіравання дзяржавай. Саншу I, яго бацькі, і Афонсу I, яго дзеда, найбольш цікавілі ваенныя паходы як супраць суседняй Кастыліі, так і супраць маўраў на поўдні. Афонсу II не падтрымліваў гэту палітыку пашырэння тэрыторыі і здолеў дамагчыся міру з Кастыліяй у перыяд свайго кіравання. Нягледзячы на гэта, некаторыя гарады, такія як Алкасер-ду-Сал у 1217 годзе, былі адваяваны ў маўраў па ініцыятыве знаці.

Першыя гады яго кіравання былі адзначаны ўнутранымі рознагалоссямі паміж Афонсу II і яго братамі і сёстрамі. Кароль здолеў захаваць партугальскія межы, толькі выгнаўшы і абвясціўшы па-за законам сваіх сваякоў.

Паколькі ваенныя паходы не былі прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, у Афонсу II была магчымасць заснаваць дзяржаўны апарат і цэнтралізаваць уладу ва ўласных руках. Ён распрацаваў першае пісьмовы збор партугальскіх законаў. Галоўным чынам яны дакраналіся прыватнай уласнасці, грамадзянскага правасуддзя і грашовага абароту. Афонсу II таксама накіраваў паслоў у еўрапейскія каралеўствы па-за Пірэнейскім паўвостравам і ўстанавіў з большасцю з іх гандлёвыя адносіны.

Іншыя рэформы ўключалі тонкае пытанне адносін з Папай. Яго дзед, Афонсу I, каб атрымаць прызнанне незалежнасці Партугаліі Папскім прастолам, падаў Царкве надмерныя прывілеі. Апошнія, у канчатковым выніку, прывялі да ўтварэння дзяржавы ў дзяржаве. З пазіцый Партугаліі, як трывала ўстаноўленага незалежнага каралеўства, Афонсу II прыклаў намаганні для паслаблення ўлады духавенства і перанакіравання велізарных прыбыткаў Каталіцкай царквы на патрэбы дзяржавы. Гэтыя дзеянні прывялі да сур’ёзнага дыпламатычнага канфлікту паміж Папай і Партугаліяй. Пасля адлучэння Папай Ганорыем III ад царквы за дзёрзкасць, Афонсу II паабяцаў царкве пакрыццё даўгоў, але памёр у 1223 годзе ў Каімбры, не паспеўшы распачаць ніякіх крокаў да выканання гэтага абяцання.

Нашчадкі Афонсу

  • Ад жонкі, прынцэсы Уракі Кастыльскай (1186—1220)
    • Саншу II, кароль Партугаліі (1207—1248)
    • Афонсу III, кароль Партугаліі (1210—1279)
    • Леанор, прынцэса Партугаліі (1211—1231), выйшла замуж за Дацкага караля Вальдэмара III
    • Фернанда, прынц Партугаліі (1217—1246), Лорд Сярпа
    • Вісентэ (1219)

Зноскі

  • Alfonso II de Portugal. El Gordo // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Afonso II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.britannica.com/biography/Afonso-II
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Альфонсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Афонсу II, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1185122323 красавіка25 сакавікаАрагонКаімбраПартугальская моваСаншу IСпіс кіраўнікоў Партугаліі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сям’яЛабокНёманАркадзь КуляшоўАлесь БадакПолымя (часопіс)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтУжурСымон БудныPaveway IVЯпоніяКіслародПершая сусветная вайнаМарк ШагалРасіяУладзімір КараткевічКанавалавэ (Канатопскі раён)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыТрайчасты нервВасіль Аляксеевіч ЖуковічПріорбанкБрэстВіктар КарамазаўАфарызмСвятлоІнструкцыя па транслітарацыіКамянецкая вежаKufar.byРадыевугляроднае датаваннеБурыкыМёрыЯраслаў Сільвестравіч ПархутаБеларусь у вайне 1812 годаФранцыяБеларускі ПЭН-цэнтрАлесь СавіцкіСпадарСекс без пранікненняБеларуская моваІван ЧыгрынаўЗапазычаныя словыПалесцінцыУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКірыл Трафімавіч МазураўbyovqПесня пра зубраЛацінская моваКапялюшЗнак бядыЧасціны мовыСінтаксіс мовыЯгайлаРуская моваReform.byМіхась БельскіБерасцянкаПінская шляхта (п’еса)Алаіза ПашкевічЧарнобыльская катастрофаБеларуская краёвая абаронаДзеепрыслоўеФранцыск СкарынаГедзімінУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Новы Двор (Шчучынскі раён)Алесь ПісьмянкоўРодны склонФарамірНіна Іосіфаўна МацяшБеларуская фанетыкаБеларуская дыяспараГасцінец (значэнні)Аповесць🡆 More