Ар

Ар (абазначэнне: ар; з фр.: are ад лац.: area «плошча, паверхня», разм.

со́тка) — пазасістэмная адзінка вымярэння плошчы, роўная плошчы квадрата з бокам 10 м. Выкарыстоўваецца ў земляробстве для вымярэння плошчаў участкаў паверхні Зямлі. Вядомая таксама як «сотка» (гэта значыць 100 м² ці 1/100 гектара). Кратнай адзінкай з'яўляецца гектар.

Ар
Абазначэнне адзінкі a, а і a
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 100 м²
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 0,01 га, 21,968 ± 0,0005 square sazhen, 1 square decametre, 21,9672 ± 0 square sazhen і 100 centiare
Фізічная велічыня плошча
Схематычная ілюстрацыя

Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (МАЗМ) у сваіх рэкамендацыях адносіць ар да адзінак вымярэння, «якія могуць часова выкарыстоўвацца да даты, усталяванай нацыянальнымі прадпісаннямі, але якія не павінны ўводзіцца, калі яны не выкарыстоўваюцца».

Ар быў усталяваны ў якасці афіцыйнай меры плошчы Французскай рэспублікі ў законе ад 18 жэрміналя III года Рэспублікі (7 красавіка 1795 года). У гэтым жа законе было ўведзена і само слова «ар» ад лац.: area і фр.: are, у значэнні «плошча, паверхня, участак, поле, пустка».

Да кратных адзінак плошчы, акрамя гектара, адносяцца дэкары ці дунамы, роўныя 10 арам, і тайскі рай, роўны 16 арам.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в г д е Ар // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3.
  • Гейльброн — Германия // Большая советская энциклопедия. Том 15, 1929 — 1929. — Т. 15.
  • Ар // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 286.
  • Деньгуб В. М., Смирнов В. Г. Единицы величин. Словарь-справочник. — М.: Издательство стандартов, 1990. — С. 21—22. — 240 с. — ISBN 5-7050-0118-5.
  • Міжнародны дакумент МАЗМ D2. Узаконеныя (афіцыйна дапушчаныя да ўжывання) адзінкі вымярэнняў. Дадатак A Архівавана 14 кастрычніка 2013.
  • Are in Online Etymology Dictionary (англ.)
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    ГектарЗемляробстваКвадратКвадратны метрЛацінская моваМетрПлошчаФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КапіталізмТрыалізмРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Іван ШамякінМарская міляАляксандр Мікалаевіч КосінецЧалавек пасярэдзінеRenault 16Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаХакаіндэ ХічылемаНаркамаўкаБеларуская дыяспараПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)AP$ENTЯкуты (Дзяржынскі раён)ТэквандоМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Руская моваПолк КаліноўскагаСкаўцкі рухRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąЛі ЛіньсыНесцер Фёдаравіч СакалоўскіВыручкаSandvineМаксім ГарэцкіДзеепрыслоўеЭдвард Адамавіч ВайніловічБеларусь у складзе Расійскай імперыіКровостокЕва ВежнавецАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКалядыАляксей ДудараўКарпарацыя монстраў (мультфільм)VII Усебеларускі народны сходБелавежская пушчаПадляшшаБарыс Ісакавіч НасоўскіАнтон Мікалаевіч ДзямкоўАкупацыя Ірака (2003—2011)Сядзібны дом (Клімавічы)Алаіза ПашкевічВялікае Княства ЛітоўскаеБеларускі лацінскі алфавітРасіяГамеланЭнрыка Каруза1xbetАндрэй МакаёнакВольга Славаміраўна БондараваІван Міхайлавіч ШаўрэйШтадлер МінскТры чарапахі (песня)Ян Павел IIva SativaЧарнобыльБлогСхема БЧББабруйскЕфрасіння ПолацкаяOz.byПастава на каленяхКалінаўка (Блужскі сельсавет)Талька (вёска)Мікола МаляўкаВадзім КабанчукАІгнат Габрыэлевіч БулгакЗдароўеБрэстПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Сяргей Бульба🡆 More