Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык

Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (руск.: Андрей Николаевич Муковозчик; нар.

1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык
руск.: Андрей Николаевич Муковозчик
Род дзейнасці калумніст, прапагандыст
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску. Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе Мінска, быў вызвалены ад вывучэння беларускай мовы. Скончыў фізфак БДУ. Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗ.

З 1988 годзе ўдзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ). Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядучым перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні. З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікамі. Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоу «Вот так шоу» на БТ.

Пасля 2010 года стаў вядомым як аглядальнік газеты «Советская Белоруссия».

У 2022 годзе прыняты ў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ), у 2023 годзе прызначаны кіраваць аддзелам секцыі публіцыстыкі СПБ.

Сям’я

Мае двух дзяцей ад першага шлюбу, дачка Марыя і сын Міхаіл жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі. Жанаты, мае дваіх малых дзяцей ад другога шлюбу.

Крытыка

Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі. Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні і антысеміцкія намёкі.

У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка.

У ліпені 2020 годзе Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый Андрэя Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай варожасці, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ёсць прапагандай. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варожасці[ru], ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.). У ліпені 2022 года палітолаг Вольф Рубінчык звярнуў увагу, што ў кнізе Андрэя Мукавозчыка «Революция мокрых штанов» (Мінск, 2021) сфальсіфікаваны цытаты з Уладзіміра Ляхоўскага і Ганны Севярынец; паводле ацэнкі Рубінчыка, кніга, вылучаная на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, мае для культуры не нулявую, а адмоўную вартасць.

У 2021 годзе Мукавозчыка абвінавацілі ў публікацыі пагроз фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой.

У красавіку 2023 года Мукавозчык заклікаў у эфіры тэлеканала СТБ публічна расстрэльваць беларусаў за публікацыю або перадачу фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі, якая перамяшчаецца па Беларусі. Таксама заяўляў, што трэба працягваць рэпрэсіі супраць беларусаў з уласнымі поглядамі на палітычную сітуацыю ў краіне.

На сайце і старонках прапагандысцкага выдання «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык рэгулярна крытыкуе Захад. Пры гэтым яго дачка Марыя вучылася ў ЗША, а цяпер працуе там хімікам.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021), лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020), Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020).

Санкцыі ЕС і іншых краін

Мукавозчык быў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам паводле спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, які друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сістэматычна негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца адной з асноўных крыніц прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі і атрыманне выгады ад яго. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 2 снежня Мукавозчык быў дададзены і ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык БіяграфіяАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык Сям’яАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык КрытыкаАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык УзнагародыАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык Санкцыі ЕС і іншых краінАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык СпасылкіАндрэй Мікалаевіч Мукавозчык1963НовасібірскНовасібірская вобласцьРСФСРРуская моваРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўЯнка МаўрДжасцін БіберУльтраправыя.mcАркадзь КуляшоўБорджыя557-я інжынерная брыгадаРодны склонБора-БораІсакратБеларуская міфалогіяПрыметнікЭнцыклапедыяКірыцімаціApraxiaФеафан СпаведнікБаба-ЯгаАндрусь ТакіндангІван Піліпавіч АкімачкінІсламГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельМэрМатрона Сяргееўна МаркевічРомбВікікрыніцыЛодзьВікіманіяСакавікБеларускія народныя казкіАбвал моста Лісіньша (2024)Садружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіВікісховішчаРазбуры турмы мурыGmailGoogleМаксім ГарэцкіСан-Луіс-АбіспаІрына ПаляшчукРадучы (вёска)Палавы актДэзоксірыбануклеінавая кіслатаPornhubУладзімір СцяпанУкраінаAgrale MarruáЛеаніды не вернуцца да ЗямліГрамСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіВасіль Васілевіч ШапялевічЯндэкс.КартыНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыЮпітэр (планета)МастурбацыяЭўкарыётыБрытва ОкамаАрланда БлумВыклічнікКаменкаПалітычныя партыі БеларусіФутболІсламская дзяржаваМалітва ГасподняяДыялекты беларускай мовыЛяшчынаМагнійМ. ЦяцерскіСлоўнікФранчэска V д’ЭстэПрастытуцыяХайбер-ПахтунхваГамеланМікола МятліцкіПа што ідзеш, воўча?Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Джон Бернтал🡆 More