Аляскінскі Хрыбет

Аляскінскі хрыбет (англ.: Alaska Range) — адносна вузкі горны хрыбет на поўдні Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі (ЗША).

Даўжыня каля 1000 км. Сярэдняя вышыня каля 3000 м, найбольшая — 6191 м (гара Мак-Кінлі, самая высокая вяршыня Паўночнай Амерыкі).

Аляскінскі Хрыбет
Горныя пікі Аляскінскага хрыбта. Недалёка ад трасы Анкарыдж — Фэрбанкс

Геаграфія

Хрыбет распасціраецца ад возера Кларк на паўднёвым захадзе да ракі Белай на канадскай тэрыторыі Юкан на паўднёвым усходзе. З’яўляецца часткай Ціхаакіянскага вулканічнага кальца і Дэналійскага разлому, які праходзіць уздоўж паўднёвага краю хрыбта. У самым хрыбце вулканаў няма.

Аляскінскі хрыбет — важны клімата- і водападзел. На паўднёвых увільготненых схілах да вышыні 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўночных больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры.

Восевая частка хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя.

Самыя высокія вяршыні

Аляскінскі Хрыбет 
Гара Мак-Кінлі ў сонечны дзень
Аляскінскі Хрыбет 
Ледавік на Аляскінскім хрыбце

Мак-Кінлі — вышыня 6194 м

    Фаракер — 5304 м
    Хантэр — 4442 м
    Хэйес — 4216 м
    Сільвертроун — 4029 м
    Дебара — 3761 м
    Хангінгтан — 3730 м
    Расэл — 3557 м

Этымалогія назвы

Назва «Аляскінскі хрыбет» упершыню была ўжыта ў 1869 годзе натуралістам Далам (англ.: W.H. Dall).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Спасылкі

Tags:

Аляскінскі Хрыбет ГеаграфіяАляскінскі Хрыбет Самыя высокія вяршыніАляскінскі Хрыбет Этымалогія назвыАляскінскі Хрыбет ЛітаратураАляскінскі Хрыбет СпасылкіАляскінскі ХрыбетАляскаАнглійская моваГара Мак-КінліЗШАКардыльерыПаўночная Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пастава на каленяхСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Нацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Чалавек пасярэдзінеІпацій Пацей1xbetЕфрасіння ПолацкаяПолымя (часопіс)Васіль Фёдаравіч ХомчанкаПаца-ВацаЯноўка (Пухавіцкі раён)ШвагерПошукавая аптымізацыяЯўхім Фёдаравіч КарскіАлесь ЖукБела-чырвона-белы сцягVPNАповесць мінулых часоўЯкуб КоласБелы легіёнГаннаВялікая Айчынная вайнаМагілёўМарская міляБеларусыЮлія Анатолеўна АрцюхМікалай ЦудатворацКвэньяАдольф ГітлерБякмесКорнуал (Антарыа)Лявон Пятровіч БаршчэўскіКірыла ТураўскіНасельніцтва БеларусіДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуNürnbergХрыстос прызямліўся ў ГародніТры чарапахі (песня)ПлацэнтаМаладосць (часопіс)Маркем (рака)ШэраньКастусь КаліноўскіГербы гарадоў БеларусіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКупаллеВадзім КабанчукАкупацыя Ірака (2003—2011)Беларускі алфавітGoogle MapsЧжу ЦзяхуаНіл ГілевічЎСлабодка (Пухавіцкі раён)ЭрэкцыяРэнесанс у БеларусіГутарка старога дзедаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьРыфмаПольшчаКаленік МішкавічПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Юрый Васілевіч ЯкаўлеўВінцэнт Дунін-МарцінкевічЬЦукраміцэтыНаркамаўкаАповесцьУладзімір Мінавіч МазгоКурыцаБу ВідэрбергУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуІнтэрнэтУладзімір СцяпанЛетапісец вялікіх князёў літоўскіхЛеанід Лявонцьевіч Лаўрэш🡆 More