Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка

Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў, Расійская імперыя — 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — украінскі і амерыканскі скульптар.

З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»).

Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка
укр.: Олександр Порфирович Архипенко
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 мая 1887(1887-05-30)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1964(1964-02-25)[…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, графічны дызайнер, ілюстратар, фатограф, калажыст, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік
Жанр фігурка[d], ню, нацюрморт і абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак салонны кубізм[d], футурызм і кубізм
Уплыў на Florence Sittenham McCormick[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР.

У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева.

У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з расійскімі і ўкраінскімі мастакамі Аляксандрай Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 годзе адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале.

У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і ва ўніверсітэце ў Канзас-Сіці.

У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў 25000 долараў.

Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк.

Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак.

Зноскі

  • а б Aleksandr Archipenko // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00006597
  • а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500022523
  • а б в г д е ё ж https://rkd.nl/explore/artists/2295
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка БіяграфіяАляксандр Парфір’евіч Архіпенка ЛітаратураАляксандр Парфір’евіч Архіпенка СпасылкіАляксандр Парфір’евіч Архіпенка18871964ГерманіяЗШАКубізмКіеўНью-ЁркРасійская імперыяФранцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Дыялекты беларускай мовыБеларуская ВікіпедыяМукаФіліп Сеймур ХофманНаркамаўкаКарл XIV ЮханМайк ПенсНів КэмпбелКсенія ПазнякСэм КлафлінБеларускі алфавітSkypeЛеаніды не вернуцца да ЗямліНасякомыяБеларускі полк «Пагоня»Аляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўЯгайлаГенрых III ВалуаФанемаКыргызстанУільям Джэксан ГукерІерыхон (тэлесерыял)PlayStation 5Публіцыстычны стыльСалах аль-МухтарСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэСтаніслаў Аўгуст Панятоўскіohuy1Internet ExplorerЯрылаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеДжэрэмі РэнерМіхась ЧаротRammsteinАнтыкостыПаўлінава вока малоеНанатэхналогіяПарафінВялікая Айчынная вайнаПедра ПаскальПалавыя губыЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Рэйчэл КарсанСяргей Яўгенавіч ПукстТэхасБальніцаІван Піліпавіч АкімачкінНастаўніцкая газета2001КаростаПаца-ВацаКіраўнікі МінскаШарашоваВікіпедыяЮрась СвіркаБрамбіГедзімінПаліваБелае (Пухавіцкі раён)ВольхаГрамадскі набытакСласцёны (Дрыбінскі раён)Перламутраўка балотнаяАлаіза ПашкевічБізнес-анёлЛа-Хоя (Каліфорнія)KFCГісторыя беларускай мовыПалессеWayback Machine🡆 More