Альфонса Ii Цнатлівы: кароль Арагона (1164—1196)

Альфонса II Цнатлівы (ісп.: Alfonso II el Casto; 1-25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1196) — кароль Арагона з 1162 года; граф Барселоны, Жэроны, Асоны, Бесалу і Сердані з 1162 года і Праванса і Жэвадана ў 1167—1171 гадах пад імем Альфонса I.

Сын Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны, і Петранілы, каралевы Арагона. Альфонса быў першым, хто стаў адначасова каралём Арагонскім і графам Барселоны. Таксама ў 1167 годзе ён стаў графам Праванса, адабраўшы гэта графства ў сваёй пляменніцы Дульсы II, а ў 1173 годзе саступіў яго свайму брату Рамону Берэнгеру.

Альфонса II Цнатлівы
ісп.: Alfonso II el Casto
Альфонса Ii Цнатлівы: Кіраванне, Жонка і дзеці, Літаратура
Альфонса Ii Цнатлівы: Кіраванне, Жонка і дзеці, Літаратура
Сцяг кароль Арагона
1162 — 1196
Папярэднік Петраніла Арагонская
Пераемнік Педра II Каталік
Нараджэнне 25 сакавіка 1157
Смерць 25 красавіка 1196 (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Арагонская дынастыя[d]
Імя пры нараджэнні Рамон Берэнгер
Бацька Рамон Берэнгер IV[d]
Маці Петраніла Арагонская
Жонка Санча Кастыльская[d]
Дзеці Педра II Каталік, Канстанцыя Арагонская, Альфонс II[d], Леанора Арагонская[d], Санча Арагонская[d], Фернанда Арагонскі[d], Ramon Berenguer of Aragon[d] і Dulcia of Aragon[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць трубадур, паэт, кампазітар, палітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіраванне

Альфонса II нарадзіўся пад імем Рамон Берэнгер, але ўзышоў на аб'яднаны трон Арагона і Барселоны як Альфонса, змяніўшы імя ў гонар Альфонса I.

На працягу большага часу свайго кіравання ён быў саюзнікам караля Кастыліі Альфонса VIII супраць Навары і маўрытанскіх каралеўстваў на поўдні. Падчас Рэканкісты Альфонса дайшоў да Тэруэля, крэпасці па дарозе да Валенсіі, і ў 1171 годзе ўзяў яго. У тым жа годзе ён узяў Каспэ.

Апроч агульных інтарэсаў, каралёў Арагона і Кастыліі аб'ядноўвала васальная залежнасць Арагона ў адносінах да Кастыліі. Акрамя таго, 18 студзеня 1174 года ў Сарагосе Альфонса ажаніўся з інфантай Санчай, сястрой кастыльскага караля.

У 1179 годзе каралі Арагона і Кастыліі падпісалі Касорлскае пагадненне, паводле якога зоны заваяванняў на поўдні размяжоўваліся па водападзеле рэк Хукар і Сегур.

Альфонса Ii Цнатлівы: Кіраванне, Жонка і дзеці, Літаратура 
Альфонса II

У дні кіравання Альфонса дасягнуў свайго піку ўплыў Каталоніі на поўнач ад Пірэнеяў. Яго каралеўства ўключала не толькі Праванс, але і Сердань з Русільёнам, якія ён атрымаў у спадчыну ў 1172 годзе. Васаламі Арагонскага каралеўства былі Беарн і Бігор. Таксама Альфонса меў вялікі ўплыў у Лангедоку, што дапамагала развіваць гандаль і спрыяла прытоку насельніцтва з Лангедока на новазаваяваныя землі на поўдні.

У 1186 годзе яму ўдаўся ўзмацніць каталонскі ўплыў на Сардзініі, калі ўнук яго кузіны Альгабурсы Хуг заняў з дапамогай Альгабурсы і Альфонса арбарэйскі трон.

Пры садзейнічанні Альфонса II у 1202 годзе ў Арагоне на беразе ракі Эбра з'явіўся першы ў рэгіёне цыстэрцыянскі кляштар.

Жонка і дзеці

Альфонса Ii Цнатлівы: Кіраванне, Жонка і дзеці, Літаратура 
Альфонса II Цнатлівы і Санча Кастыльская
Альфонса Ii Цнатлівы: Кіраванне, Жонка і дзеці, Літаратура 
Надмагілле Альфонса II Цнатлівага

Жонка Альфонса II — Санча Кастыльская, дачка караля Альфонса VII Кастыльскага, 1155 ці 11571208

  • Педра (1174—1213), будучы Педра II Арагонскі, спадчыннік трона.
  • Канстанцыя (1179—1222), з 1198 г. жонка караля Імрэ Венгерскага, пасля яго смерці, з 1210 г. — імператара Фрыдрыха II.
  • Альфонс (1180—1209), граф Праванса.
  • Элеанора (1182—1226), з 1203 г. жонка графа Раймунда VI Тулузскага.
  • Санча (1186—1241), з 1211 г. жонка графа Раймунда VII Тулузскага.
  • Санча (памёр у маленстве).
  • Рамон Берэнгер (памёр у маленстве).
  • Фернанда (1190—1249), абат Мантэарагонскага манастыра.
  • Дульса (1192-?), манашка.

Зноскі

  • а б в Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Альфонса II Цнатлівы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Альфонса Ii Цнатлівы КіраваннеАльфонса Ii Цнатлівы Жонка і дзеціАльфонса Ii Цнатлівы ЛітаратураАльфонса Ii Цнатлівы СпасылкіАльфонса Ii Цнатлівы11571162116711711173119625 красавікаІспанская моваАрагонПетраніла АрагонскаяСпіс графаў і маркізаў ПравансаСпіс кіраўнікоў Арагона

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінТрэці рэйхЛес45Слуцкі поясСацыял-дэмакратычная партыяАнджэла БадаламенціБелсатАнамнезЯн ПазнякРасціслаў ЛапіцкіСвятлана Міхайлаўна ЛясовічКапыльІндыяУругвайОсаму ТэдзукаЧорны замак АльшанскіКіеўская РусьТарашкевіцаПелеБеларусыБеларусы РасііІван ШамякінПаўсаній (географ)IPhone 5Каранёвыя атожылкіКрыптавалютаЯдвігін Ш.Радыеактыўны распадПошукавая аптымізацыяВалерый Станіслававіч МянжынскіСамоАлёна Іванаўна ШкрумКніга рэкордаў ГінэсаЛашанцыТрайчасты нервКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіПяроАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаБеларускі саюз жанчын\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cКупаллеБерасцянкаУладзімір Караткевіч1978Эякуляцыя на чалавекаБахмутЯпоніяЧыкагаБеларускі полк «Пагоня»Якуб КоласГомаэратызмНігерыяПятро ВасючэнкаТлумачальны слоўнік беларускай мовыДжодзі ФостэрТворны склонАнглійская моваДжон Рональд Руэл ТолкінТэарэма Грына — ТаоБангкокПортНаш крайВільнюсКалінінград29 красавікаРыжскі мірны дагавор (1921)Папараць-кветкаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічДжэрсіКічэр🡆 More