Альберта Хінес Лопес

Альберта Хінес Лопес (ісп.: Alberto Ginés López; нар.

23 кастрычніка 2002, Касерэс, Эстрэмадура) — іспанскі спартсмен, які выступае ў спартыўным скалалажанні. Спецыялізуецца ў лажанні на складанасць і боўлдэрынгу. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Ён заняў другое месца на Кубку свету па лажанні на складанасць у агульным заліку 2019 года і выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы 2019 года па скалалажанні.

Альберта Хінес Лопес
ісп.: Alberto Ginés López
Альберта Хінес Лопес
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя Спартыўнае скалалажанне
Нарадзіўся 23 кастрычніка 2002(2002-10-23) (21 год)
Грамадзянства
Гады кар’еры з 2016
Рост 178 см
Вага 58 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Альберта Хінес Лопес нарадзіўся 23 кастрычніка 2002 года. Хінес пачаў займацца скалалажаннем разам са сваімі бацькамі ў юным узросце. У 2013 годзе Альберта пазнаёміўся з прафесійным трэнерам па скалалажанні Давідам Масіяй у Радэлары пасля таго, як бацька Хінеса прывёў сына ў секцыю. Масія быў здзіўлены настроем, з якім Хінес Лопес падняўся на Эль-Дэльфін (7c+) і стаў яго трэнерам. У 2016 годзе, пасля аб’яўлення аб тым, што скалалажанне стане алімпійскім відам спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, ён пераехаў з Касерэса ў Барселону, каб трэніравацца дзеля кваліфікацыі на галоўны старт.

У жніўні 2017 года Хінес заваяваў сярэбраны медаль маладзёжнага чэмпіянату свету ў лажанні на складанасць сярод моладзі. Праз месяц ён выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па лажанні на складанасць. У маі 2018 года Хінес выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы, а ў жніўні 2019 года ён заваяваў бронзавыя медалі маладзёжнага чэмпіянату свету ў лажанні на складанасць і ў мнагаборстве сярод моладзі. Праз месяц Альберта таксама выйграў бронзу на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў лажанні на складанасць.

6 кастрычніка 2019 года Альберта Хінес заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы па лажанні на складанасць. Пазней у тым жа месяцы ён заняў другое месца ў Кубку свету па скалалажанні, выйграўшы медалі на двух з шасці этапаў: бронзу ў Кране і срэбра ў Індзяі. У лістападзе іспанец кваліфікаваўся для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа.

На Алімпіядзе ў кваліфікацыі Хінес Лопес стаў сёмым у лажанні на хуткасць (6,32 с у другой спробе), заняў 14-е месца ў боўлдэрынгу (1 топ і 1 зона), а затым стаў трэцім у лажанні на складанасць (больш за 41 зачэп). Ён заняў шостае месца ў мнагаборстве і выйшаў у фінал. У фінале ў лажанні на хуткасць перамог, спачатку апынуўшыся мацнейшым за Коліна Дафі, які здзейсніў фальстарт у чвэрцьфінале, затым мацнейшы за чэха Адама Ондра ў чвэрцьфінале, і, нарэшце, у фінале прайшоў эталонную трасу хутчэй за Тамоа Нарасакі. Тым не менш, у боўлдэрынгу Альберта не дасягнуў ніводнага топа і заняў апошняе сёмае месца. У лажанні на складанасць заняў чацвёртае месца, прайшоўшы 38 зачэпаў. Першага месца ў хуткасці, сёмага ў боўлдэрынгу і чацвёртага ў цяжкасці іспанцу хапіла, каб стаць алімпійскім чэмпіёнам: у яго актыве 28 ачкоў, тады як у сярэбранага прызёра Натаніэля Коўлмана 30.

Заўвагі

  • https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/sport-climbing/athlete-profile-n1305604-gines-lopez-alberto.htm
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Альберта Хінес Лопес, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    200223 кастрычнікаІспанская моваБоўлдэрынгКасерэсЛажанне на складанасцьСпартыўнае скалалажаннеЭстрэмадура

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Роднае слова (часопіс)Тамара ХанумІсламскі супраціў у ІракуMacOSКанскі кінафестываль 1956Святлана Аляксандраўна АлексіевічФотаблогДзмітрый Вячаслававіч КальцоўВера Аляксандраўна Палякова-МакейАляксей Анатолевіч НавальныСБ. Беларусь сегодняКрапыўныцкыЭлія КазанШтадлер МінскМлекакормячыяУзброеныя сілы СуданаВасіль ЦяпінскіВідэакліпЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболеУладзімір Аляксеевіч АрлоўАляксей ДудараўБеларускі нацыянальны касцюмПол ОстэрАлег Леанідавіч ГрушэцкіАнтыкамуністычны рух у Польшчы (1944—1953)Беларускае народнае ткацтваТрыалізмАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)БарокаПарэцкае (Чувашыя)Спіс колераўПлоўПапараць-кветкаАндрэй ГорватТадэвуш КасцюшкаГомельская вобласцьНавуковы стыльГіпертэкстПарнаграфіяПапуа — Новая ГвінеяКнігаКуццяБеларусазнаўстваУладзімір Пятровіч БутрамееўБеларуская сацыялістычная грамадаГлыбокая глотка (секс)Onliner.byКраіны ВосіСаюз беларускіх пісьменнікаўФрыцьёф НансенГенадзь Пятровіч ПашкоўМесяцовы рыцар (серыял)НАТАПапская акадэмія жыццяАўстраліяНазоўнікСпіс вуліц МінскаСвятлана ПаруковаСібіл ШэпердАбдулвагаб Ісакавіч ВагабаўWaldo’s PeopleПрыназоўнікВясёлка (часопіс)Дыялекты беларускай мовыМоваАдам ГлобусУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Рэпрадуктыўная сістэма чалавека🡆 More