Аквілейскі Абрад

Аквілейскі абрад (лац.: ritus Aquileiensis, альбо лац.: ritus patriarchinus, гэта значыць, абрад патрыярхату) — мясцовы літургічны абрад Аквілейскай царквы.

У перыяд ад XIII да XVI стагоддзя быў выцеснены рымскім абрадам.

Аб існаванні старажытнага аквілейскага абраду захаваліся толькі ўрывачныя звесткі. Найбольш поўнай крыніцай з’яўляецца капітуляр VIII стагоддзя, прыпісаны да Евангелля VI стагоддзя, так званага Codex Richdigeranus. Капітуляр утрымлівае літургічны каляндар на перыяд ад пачатку Адвенту (пяцітыднёвага, у адрозненне ад чатырохтыднёвага ў рымскім абрадзе і шасцітыднёвага ў амбразіянскім) да чэрвеня. Мяркуючы па гэтым дакуменце, аквілейскі абрад быў разнавіднасцю галіканскага, але з элементамі ўсходніх абрадаў. Як у галіканскім абрадзе, у Аквілеі, напрыклад, абавязкова здзяйсняліся дзве асобныя літургіі ў Пальмавую нядзелю і Вялікі Чацвер. У той жа час, у аквілейскім абрадзе існавала свята сухой серады (25-ы дзень пасля Вялікадня — палова часу да Пяцідзесятніцы), вядомае ўсім усходнім абрадам і захаванае ў візантыйскім, але зусім невядомае на Захадзе. Улічваючы традыцыйныя сувязі Аквілейскай і Александрыйскай цэркваў, даследчыкі тлумачаць усходнія асаблівасці аквілейскага абраду запазычаннямі з александрыйскай літургіі.

Пра асаблівасці аквілейскай літургіі пэўныя звесткі мае Руфін Аквілейскі і Валафрыд Страбон. Апошні цытуе фрагменты эўхарыстычнай малітвы і скрутацыі катэхуменаў, якія супадаюць з аналагічнымі тэкстамі рымскага абраду. Адпаведна, лічыцца, што працэс выцяснення пачаў адбывацца ўжо ў IX стагоддзі.

На працягу XIII—XVI стагоддзяў аквілейскі абрад быў выцеснены рымскім. Літургічныя кнігі (брэвіярыі, сакраментарыі і імшалы), друкаваныя ў той час для Венецыі, Аквілеі і Кома і званыя ritus patriarchinus, адлюстроўваюць фактычна мясцовы варыянт рымскага абраду. Пасля Трыдэнцкага сабора і выдання новага імшала Пія V трыдэнцкая імша была прынятая ва ўсіх дыяцэзіях, якія раней выкарыстоўвалі аквілейскі абрад. Некаторыя мясцовыя асаблівасці захоўваліся да 1807 года ў саборы святога Марка ў Венецыі.

Літаратура

Tags:

Лацінская моваРымскі абрад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Courage (фільм)ВайнаВялікае Княства ЛітоўскаеТэорыя адноснасціСвабодныя матэрыялыСасык (Кундук)Янка ГеніюшВіцебская вобласцьСымон-музыкаРодны склонДудуткіВадзім КабанчукВозера радасці (фільм)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»Аперацыйная сістэмаУ краіне райскай птушкіІгар Пятровіч ТурПеракладМіхась БашлакоўWayback MachineСхема БЧБМікола ГусоўскіМТБанкПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Канчатак2024ЭлектронікаАленаiwde3Вера Аляксандраўна Палякова-МакейСправа «Армія з народам»Язэп Нарцызавіч ДраздовічБелсат30 красавікаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ІнданезіяНарысСтарабеларуская моваАстравецСексМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеПаўночная АмерыкаДзікае паляванне караля СтахаСент-Стывен (Нью-Брансуік)Алесь РазанаўАдам МіцкевічНе бойся!Ступені параўнанняЗмагары (палітычнае клішэ)29 красавікаУсебеларускі народны сходФаціма Зайнулінаўна ГабітаваБуякіВілейкаСпадарСінонімыЧжэн ЦзасіньМоваPawaГаспадарчыя заняткі беларусаўНацыянальны характарRunciniaІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіДзеепрыметнікСідрВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Паўлюк ТрусСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінЗмітрок БядуляПесня пра зубраСанкт-Пецярбургская біржаБеларуская фантастычная проза🡆 More