Агнешка Рымская (каля 291 года, Рым — каля 304 года, Рым) — святая і хрысціянская мучаніца.
Агнешка Рымская | |
---|---|
лац.: Agnes Romana | |
Дата нараджэння | III стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | IV стагоддзе |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 21 студзеня |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Была зусім маладой дзяўчынай, калі прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць.
Паводле адной з легенд, калі Ангнешцы ледзь споўнілася трынаццаць гадоў, да яе пасватаўся Сіфрыній (сын прэфекта Рыма Семпронія) з-за яе незвычайнай прыгажосці. Каб заваяваць сэрца прыгажуні, юнак абяцаў ёй велізарнае багацце і пашану, але Агнешка адказала яму, што сваё жыццё яна ўжо прысвяціла Хрысту. Схопленую па даносе як хрысціянку, яе спачатку выставілі на ўсеагульны агляд аголенай, а затым прыгаварылі да смерці.
У IV стагоддзі прынцэса Канстанціна, дачка імператара Канстанціна, загадала пабудаваць храм на вуліцы Наментана над месцам яе пахавання. Святыня перажыла ўжо некалькі рэканструкцый і сёння застаецца ў ліку самых важных рымскіх храмаў.
Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў, з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупа.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Агнешка Рымская, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.