Аб’юзіўныя Адносіны

Аб’юзіўныя адносіны (ад англ.: abusive relationships — прыніжальныя адносіны) — адносіны, у якіх партнёр парушае асабістыя межы іншага чалавека, прыніжае, дапускае жорсткасць у зносінах і дзеяннях, каб падавіць волю ахвяры.

У такім тыпе адносін ахвяра і агрэсар не мяняюцца месцамі, ахвяра праз шэраг прычын не можа выйсці з гэтых адносін.

Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
    • эрас
    • філія
    • старгэ
    • агапэ
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Быць аб’юзерамі могуць людзі незалежна ад полу, аднак ёсць адрозненні ў спосабах негатыўнага ўплыву на партнёра, жанчыны рэдка ўжываюць фізічны[en] і сексуальны гвалт да свайго партнёра, мужчыны ўжываюць гэтыя віды гвалту найчасцей.

    Ужыванне паняцця

    Паняцце аб’юзер ужываецца для апісання чалавека, які ўжывае гвалт як метад дасягнення сваёй мэты, гэта можа быць псіхалагічны, эканамічны і фізічны гвалт. Аб’юзіўныя адносіны — прыніжальныя адносіны паміж «тыранам» і «ахвярай», якія суправаджаюцца трывалымі маніпуляцыямі з дапамогай грошай, шантажу, пагроз і фізічнага гвалту, а таксама маральным здзекам з боку агрэсара.

    Аб’юзіўныя адносіны таксама сустракаюцца ўнутры сям’і. Акрамя таго, такія адносіны сустракаюцца ў кожных іншых відах міжасобасных сувязей.

    Прычыны станаўлення аб’юзерам

    1. Хваробы і псіхічныя разлады.
    2. Выхаванне аб’юзіўнымі бацькамі, якія разбуральна ўплывалі на свядомасць дзіця і яго ўнутраны свет.
    3. Вялікая колькасць комплексаў і нізкая самаацэнка.
    4. Псіхічная нестабільнасць і праява сацыяльна-негатыўных рыс характару асобы, такіх як агрэсіўнасць, запальчывасць, прага да ўлады. Нізкі ўзровень самакантролю, жорсткасць, апраўданне гвалту, недавер і павышаная схільнасць да хлусні таксама могуць стаць важкай прычынай фарміравання аб’юзера.[крыніца?]
    5. Дэзадаптыўныя рысы характару асобы, такія як цёмная трыяда (макіявелізм, псіхапатыя і нарцысізм). Перакананасць, што для дасягнення ўласных мэт людзьмі можна і трэба маніпуляваць у зносінах, а таксама пэўныя ўменні маніпуляцыі, брак пачуцця віны, халоднасць характарызуюць праявы аб’юза ў міжасобасных адносінах. Людзі, якія маюць высокі ўзровень псіхапатыі па псіхаметрычных шкалах, маюць схільнасць да парушэння сацыяльных норм і правіл, праяўляюць схільнасць да падману, маюць нізкую трывожнасць, выяўленую пыху ў міжасобасных узаемаадносінах, нізкую эмпатыю, з’яўляюцца патэнцыяльнымі прадстаўнікамі аб’юзіўных адносін. Аб’юзерам уласцівы нарцысізм, які праяўляецца ў патрабаванні ад навакольных сталага захаплення і ўвагі да іх дзеянняў.[крыніца?]

    Прыкметы аб’юзіўных адносін

    • Рэўнасць — аб’юзер вельмі негатыўна ставіцца да зносін з патэнцыяльнымі сексуальнымі партнёрамі, выходзіць з сябе пры згадцы іншага чалавека, кантралюе званкі, перапіскі (няўпэўненасць у сабе).
    • Абвінавачванні — аб’юзер спрабуе зрабіць вінаватым партнёра ў розных цяжкасцях: няўдачы на працы, у сям’і.
    • Татальны кантроль — аб’юзер кантралюе кожны крок сваёй ахвяры, ён павінен пастаянна ведаць, дзе і з кім яна знаходзіцца.
    • Нестабільны настрой — спачатку аб’юзер можа быць самым мілым і прыязным чалавекам, але варта здарыцца чамусьці, што яму не спадабаецца, як ён ператворыцца ў бязлітаснага, бяздушнага тырана.
    • Неаб’ектыўная крытыка — аб’юзер будзе заўсёды незадаволены ўсім, уключаючы ахвяру, яму не падабаецца, як партнёр апранаецца, гаворыць, яго кампанія.
    • Абмежаванне зносін — агрэсар выступае супраць таго, каб ахвяра падтрымлівала адносіны з блізкімі і значнымі для яе людзьмі, якія могуць «адкрыць вочы» на дэструктыўныя паводзіны аб’юзера.
    • Перакананне ў неадэкватнасці паводзін — аб’юзер унушае сваёй ахвяры, што яна неадэкватна ўспрымае рэальнасць, эмацыйна нестабільная, што яна мае праблемы з памяццю, з дапамогай псіхалагічных маніпуляцый запэўнівае свайго партнёра ў яго «ненармальнасці».
    • Трывалыя маралі і парады — агрэсар навязвае сябе ў ролі настаўніка, які заўсёды мае рацыю.[крыніца?]

    Тыпы аб’юза

    • Фізічны — прымяненне фізічнай сілы і гвалту, нанясенне пабояў, каб падпарадкаваць паводзіны ахвяры, прымусіць выконваць патрабаванні агрэсара.
    • Псіхалагічны — форма гвалту, якая ўключае шантаж, пагрозы, розныя маніпуляцыі. Гэты тып гвалту можа праяўляцца ў схаванай або відавочнай форме.
    • Эканамічны — кантроль грашовых сродкаў партнёра, каб абмежаваць сацыяльныя сувязі ў грамадстве і стварыць залежны стан.
    • Сексуальны — прымус уступаць у сексуальную сувязь з партнёрам, які суправаджаецца фізічнымі пагрозамі. Аб’юзер выкарыстоўвае чалавека толькі для задавальнення ўласных жаданняў і патрэб.
    • Сацыяльны — прафесійны і палітычны спосаб, які выкарыстоўваецца ў СМІ і інтэрнэце. Можа спалучацца з уцягваннем у цкаванне ахвяры выбаршчыкаў, чытачоў, гледачоў ТБ-шоу, слухачоў радыё, фанатаў, удзельнікаў сацыяльных сетак, схільных да ўдзелу ў групавым булінгавым аб’юзе (калектыўным цкаванні).[крыніца?]

    Прычыны, праз якія ахвяры цяжка выйсці з аб’юзіўных адносін

    • Ахвяра баіцца, што агрэсар пачне пераследаваць і пагражаць жыццю, калі яна паспрабуе выйсці з-пад яго кантролю. Напрыклад, у ЗША 2 мільёны жанчын штогод атрымліваюць сур’ёзныя траўмы ад сваіх партнёраў.
    • Ахвяра не мае сваіх фінансаў і цалкам залежыць ад аб’юзера, знаходзіцца на яго ўтрыманні.
    • Ахвяра мае моцную эмацыйную прыхільнасць да агрэсара.
    • Агульныя з аб’юзерам дзеці, што прымушае ахвяру захоўваць адносіны.

    Гл. таксама

    Зноскі

    Літаратура

    • Бэнкрофт, Ланди. Почему он делает это? Кто такой абьюзер и как ему противостоять / Переводчик: Ю. В. Рябинина. — Эксмо-Пресс, 2020. — 400 с. — (Психологический бестселлер). — ISBN 978-5-04-109495-9.
      • Bancroft Lundy. Why Does He Do That?: Inside the Minds of Angry and Controlling Men. — Penguin Group US, 2003. — ISBN 1-101-22073-2.
    • Далсегг А. На крючке. Как разорвать круг нездоровых отношений. — 2008. — 274 с. — ISBN 978-5-9614-4268-7.
    • Егорова М. С., Ситникова М. А., Паршикова О. В. Адаптация Короткого опросника Тёмной триады // Психологические исследования. — 2015. — Т. 8. — № 43. — С. 1.
    • Здравомыслова О. М. Обыкновенное зло. Исследования насилия в семье. — М., 2003. — 416 с.
    • Ильин Е. П. Психология агрессивного поведения. — СПб.: Питер, 2014. — 368 с.
    • Садовникова А. Ф. Абьюзивные отношения как форма девиантного поведения // Тенденции развития науки и образования. — 2019. — № 49 (3). — С. 96—98. — DOI:10.18411/lj-04-2019-67(недаступная спасылка)
    • Dr. Robin Stern. The Gaslight effect. — New York: Morgan road books, 2007. — 163 с.

    Tags:

    Аб’юзіўныя Адносіны Ужыванне паняццяАб’юзіўныя Адносіны Прычыны станаўлення аб’юзерамАб’юзіўныя Адносіны Прыкметы аб’юзіўных адносінАб’юзіўныя Адносіны Тыпы аб’юзаАб’юзіўныя Адносіны Прычыны, праз якія ахвяры цяжка выйсці з аб’юзіўных адносінАб’юзіўныя Адносіны Гл. таксамаАб’юзіўныя Адносіны ЛітаратураАб’юзіўныя АдносіныАнглійская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Людзі на балоце (фільм)Буры мядзведзьУладзімір Мінавіч МазгоЛюдзі на балоце (раман)ЛітваПольшчаМаксім ТанкМужыцкая праўдаБеларуская міфалогіяМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіГасцінец (дарога)Раіса Андрэеўна БаравіковаБелая РусьПадарожжа з ЖыгамонтамАлесь РазанаўІнстытут беларускай культурыАляксандр БаршчэўскіУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуКанюшынаПаўночная АмерыкаКупалінка (песня)Зянон Станіслававіч ПазнякРыгор БарадулінТураўскае княстваКастусь КаліноўскіВінцэнт Дунін-МарцінкевічМаладосць (часопіс)АфарызмАлесь ЖукАндаракЖукіўка (Канатопскі раён)Старабеларуская моваМікола МятліцкіРучная стымуляцыя пенісаГеоргій МарчукЛітаратурныя жанрыПрыродны газRunciniaПаўстанне 1794 годаАдам ГлобусГарбузЯн ЧыквінКіеўОрдэн «Знак Пашаны»ЛюбоўСуб’екты Расійскай ФедэрацыіКандрат КрапіваПатрыятызмЧжэн ЦзасіньЗалаты КупідонСідрІван НавуменкаБеларуская вёскаДзеепрыслоўеЯгайлаРудабелкаВіртуальная машынаЯнкава (Пухавіцкі раён)Барыс Іванавіч Сачанка1992Брэсцкая вобласцьІнцыдэнт Асама-СансаУладзімір ДубоўкаДзьмухавецІгарыўка (Канатопскі раён)ОдноклассникиНароўляДудка беларускаяNürnbergСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Мыкалаіўка (Канатопскі раён)Беларусы2020Рэкі і каналы БеларусіЯнка Сіпакоў🡆 More