Абутак З Пячоры Арэні

Абутак з пячоры Арэні — скураны чаравік, выраблены 5500 год назад і знойдзены ў 2008 годзе ў выдатным стане ў пячорным комплексе Арэні, што знаходзіцца ў Ваёцдзорскай вобласці Арменіі.

Гэта суцэльны скураны чаравік, які на некалькі стагоддзяў старэй абутку ледзянога чалавека Эцы, што робіць яго найстарэйшым суцэльна-скураным абуткам у свеце, вядомым даследчыкам. Адкрыццё было зроблена міжнароднай камандай даследчыкаў пад кіраўніцтвам Барыса Гаспарана, археолага з Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі. Нашмат больш стары абутак, 10 000-гадовыя сандалі, вырабленыя з валакна палыну, былі выяўлены ў ЗША ў пячоры Форт-Рок у Арэгоне — згодна наяўным довадам, карыстацца абуткам людзі пачалі ад 40 000 да 26 000 гадоў назад.

Абутак З Пячоры Арэні
Абутак з пячоры Арэні.

Адкрыццё

Армянская аспірантка Дыяна Зардарян выявіла скураны чаравік падчас раскопаў, што праводзіліся групай археолагаў з армянскага Інстытута археалогіі і этнаграфіі, а таксама з Ірландыі і ЗША. Абутак быў выяўлены ляжалым верх нагамі на дне акуратна апрацаванай ямы глыбінёй 45 см і дыяметрам 44-48 см пад перавернутай пабітай керамічнай чарай меднага веку. Побач быў знойдзены пабіты збан і казіныя рогі. Дзякуючы раскопам у тым жа раёне была знойдзена самая старая ў свеце вінакурня.

Аналіз

Абутак быў знойдзены ў амаль ідэальным стане з-за халаднаватых і сухіх умоў пячоры і тоўстага пласта авечага гною, які дзеяў як ушчыльнік. Вялікія ёмістасці для захоўвання былі знойдзены ў той жа пячоры, у многіх з іх добра захаваліся пшаніца, ячмень, абрыкосы, а таксама іншыя ядомыя расліны. Абутак быў запоўнены саломай і травой. Археолагі не ўпэўнены, ці была гэта ізаляцыя, каб трымаць нагу ў цяпле, ці ж трава выкарыстоўвацца для захавання формы абутку падчас захоўвання. Вядучы археолаг Рон Пінхасі не змог вызначыць, ці належаў чаравік мужчыну ці жанчыне. Тым часам як памер абутку невялікі, прыкладна 37-ы, ён заявіў, што «абутак мог таксама падысці мужчыне з той эпохі». Захаваліся нават шнуркі абутку.

Асноўныя падабенствы ў тэхніцы вырабу суцэльных скураных чаравікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Еўропы, і абутку з пячоры Арэні, могуць сведчыць, што абутак гэтага тыпу насіўся на працягу тысячагоддзяў у вялікім і экалагічна размаітым геаграфічным рэгіёне. Паводле думкі Пінхасі, чаравік з пячоры Арэні падобны на ірландскі пампуці, абутак, які насілі на астравах Аран да 1950-х гадоў. Абутак таксама вельмі нагадвае традыцыйны балканскі, вядомы як апанак.

Калі матэрыял быў даследаваны ў дзвюх радыевугляродных лабараторыях у Оксфардзе і ў Каліфорніі, было ўсталявана, што абутак узыходзіць да 3500 гадоў да н.э. Гэта дата на некалькі сотняў гадоў старэй даты, усталяванай для скуранога абутку, знойдзенага на ледзяным чалавеку Эцы.

Пасля апрацоўкі для захавання абутак з пячоры Арэне будзе выстаўлены ў Гістарычным музеі Арменіі.

Зноскі

Tags:

2008АрменіяАрэгонВаёцдзорская вобласцьПалынПячора Арэні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПеракладчыкДзеяслоўЗаяльцоўскія могілкі900ЛітаратураСуд у СлабадзеАдольф ГітлерПалавы актПётр Міронавіч МашэраўАляксей ДудараўГарады БеларусіВалбжыхГедзімінПаўлінкаРасіяАБацькаўшчына (значэнні)Максім ГарэцкіФутджобАлесь РазанаўУкраінаПрыродны газУладзімір Іванавіч КарызнаВіцебскБеларусьБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМужыцкая праўдаRedditАдам МіцкевічАбдулвагаб Ісакавіч ВагабаўКазахстанЛяшчына звычайнаяДругая сусветная вайнаУладзімір СцяпанДзеепрыслоўеСцяг БеларусіДажыць да світанняХасэ Куэста МанерэаДзікае паляванне караля СтахаКрасавікДробВалерый Мікалаевіч ГапееўДавід (Мікеланджэла)Мухамад ІкбалВулькаўскі сельсавет (Лунінецкі раён)Мінская вобласцьМінская вяснаМікалай Іванавіч НаскоўТувінская моваЖанчына зверхуNico Nico DougaАндрэй ПачобутКаскадныя табліцы стыляўБеларуская сацыялістычная грамадаКалядыМагіла льва (паэма)Сяргей Яўгенавіч Пукст640Алесь АдамовічДобрапіс🡆 More